Ліквідацыя расейскага найміта Арсенія Паўлава «Матаролы» была зьдзейсьненая расейскімі спэцслужбамі. Падобную выснову ўжо зрабілі шматлікія экспэрты й блёгеры, але яна грунтуецца збольшага на лёгіцы, чымся на канкрэтных фактах. У гэтым расьледаваньні будуць упершыню пададзеныя матар’ялы, якія наўпрост і ўскосна сьведчаць пра расейскі сьлед.
Хактывісты кібэральянсу ўкраінскіх хакерскіх групаў «КібэрХунта», FalconsFlame, RUH8 і Trinity перадалі InformNapalm архівы з дадзенымі, атрыманымі з гаджэтаў Арсенія Паўлава і ягонай жонкі – Алены Паўлавай (Каленкінай).
Хактывісты паведамілі, што таксама маюць доступ і цалкам кантралююць асабістыя гаджэты іншых чальцоў бандфармаваньня «Спарта» і атачэньня Аляксандра Захарчанкі.
У якасьці доказаў былі прадэманстраваныя дадзеныя з перахопу ліставаньня «Матаролы» і ягонай жонкі ў сэрвісе IP-тэлефаніі «Viber», якое вялося напярэдадні забойства.
Павярхоўны аналіз інфармацыі сьведчыць пра тое, што «Матарола» ў апошнія тыдні перад забойствам быў усхваляваны з нагоды канфлікту з расейскімі куратарамі. Яму здавалася, што ён стаўся лішнім.
З гэтай прычыны ён тыдзень ня жыў дома (хаця толькi 5 кастрычніка 2016 г. забраў дзіцяці з радзільні) – начаваў у кабінэце – верагодна баяўся, што яго могуць забіць.
Таксама досыць цікавы любоўны трохкутнік, пра які сталася вядома падчас вывучэньня асабістых фота з гаджэту «Матаролы».
Сьпярша сямейныя дакуманты й пашпарты:
Досыць дзіўнае фота Арсенія Паўлава, у якім ён фігуруе ў леапардавых майтках і пасам з украінскім сьцягам і сымболікай.
А далей фота, якое сьведчыць, што ў Матаролы напярэдадні забойства, цалкам магчыма, зьявілася каханка.
OSINT-экспэрты InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку і выявілі гэтую каханку «Матаролы» у сацыяльных сетках (старонка “VK”, архіў).
Гэта жыхарка Луганска Лубоў Захарава-Кустава.
Характэрна, што напярэдадні ліквідацыі «Матарола» удзельнічаў у так званым «прыдушэньні бунту» у «ЛНР». Мабыць, камандыроўка ў Луганск не прайшла дарма.
Цікавы запіс на старонцы каханкі, які сьведчыць, што яна з гэтым статусам каханкі ня надта згодная (пакідаем у арыгінале):
«Будь всегда выбором, приорететом, причиной…..Но никогда не становись вариантом!»
Адзін з апошніх фота з сацыяльнага профілю Захаравай-Куставай. На тле вайсковай формы з расейскім пікселем. Магчыма, гэта форма Арсенія Паўлава, альбо іншага расейскага найміта або кадравага вайскоўца ЗС РФ.
Першасны аналіз інфармацыі даў досыць цікавыя эпізоды з жыцьця і сьмерці Арсенія Паўлава. Працяг будзе.
P.S: У якасьці бонуса размяшчаем відэа з телефона тэрарыста «Матаролы».
Характэрна, што ў Матаролы ўсе ж такі быў смартфон samsung…
Чытайце таксама: «Ліфцёры-псыхолягі з « украінскай ДРГ» і Аляксей Мазгавы».
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
