- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Кібэральянс: Уначы перад зачысткай жонка «Матаролы» была ўсхваляваная праз прыбраньне аховы ля дому (перапіска). ФСБ + каханка

Ліквідацыя расейскага найміта Арсенія Паўлава «Матаролы» была зьдзейсьненая расейскімі спэцслужбамі. Падобную выснову ўжо зрабілі шматлікія экспэрты й блёгеры, але яна грунтуецца збольшага на лёгіцы, чымся на канкрэтных фактах. У гэтым расьледаваньні будуць упершыню пададзеныя матар’ялы, якія наўпрост і ўскосна сьведчаць пра расейскі сьлед.

Хактывісты кібэральянсу ўкраінскіх хакерскіх групаў «КібэрХунта» [1], FalconsFlame [2]RUH8 [3] і Trinity [4] перадалі InformNapalm архівы з дадзенымі, атрыманымі з гаджэтаў Арсенія Паўлава і ягонай жонкі – Алены Паўлавай (Каленкінай).

Хактывісты паведамілі, што таксама маюць доступ і цалкам кантралююць асабістыя гаджэты іншых чальцоў бандфармаваньня «Спарта» і атачэньня Аляксандра Захарчанкі.

У якасьці доказаў былі прадэманстраваныя дадзеныя з перахопу ліставаньня «Матаролы» і ягонай жонкі ў сэрвісе IP-тэлефаніі  «Viber», якое вялося напярэдадні забойства.

Павярхоўны аналіз інфармацыі сьведчыць пра тое, што «Матарола» ў апошнія тыдні перад забойствам быў усхваляваны з нагоды канфлікту з расейскімі куратарамі. Яму здавалася, што ён стаўся лішнім.

З гэтай прычыны ён тыдзень ня жыў дома (хаця толькi 5 кастрычніка 2016 г. забраў дзіцяці з радзільні) – начаваў у кабінэце – верагодна баяўся, што яго могуць забіць.

kusok-istorii-s-vajberaУ адным з апошніх ліставаньняў жонка «Матаролы» згадвае, што ў іхным доме ўначы з 15 на 16 кастрычніка 2016 г. прыбралі ахову і гэта яе ўзрушыла. Паўлаў жа праінструктаваў яе, каб яна ня верыла «старэйшым братам» (гэтак баявікі называць расейскія спэцслужбы, менавіта – ФСБ РФ).

Таксама досыць цікавы любоўны трохкутнік, пра які сталася вядома падчас вывучэньня асабістых фота з гаджэту «Матаролы».

Сьпярша сямейныя дакуманты й пашпарты:

429b1655e5a81d939219ab1f28ace33500aed5c6e87aa8c7f9c0d78af6047e78 [5]dok1 [6]dok2 [7]dok3 [8]dok1_1 [9]dok4 [10]dok [11]

Досыць дзіўнае фота Арсенія Паўлава, у якім ён фігуруе ў леапардавых майтках і пасам з украінскім сьцягам і сымболікай.

47305df349d0de4b98aa35d764e0e7fa73f294d9f8de671a61ff1f0951c82e30

А далей фота, якое сьведчыць, што ў Матаролы напярэдадні забойства, цалкам магчыма, зьявілася каханка.

13faa391c1e50c610f4ac6e57d2eb943bbc5de251a73bd38e700ac7d2503e863
9f854f8a7d2b9b00b8442edaa876f556660dd376b4a8a02b03b2860a2e5d8b33 [12]
OSINT-экспэрты InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку і выявілі гэтую каханку «Матаролы» у сацыяльных сетках (старонка “VK” [13], архіў [14]).

Гэта жыхарка Луганска Лубоў Захарава-Кустава.

Характэрна, што напярэдадні ліквідацыі «Матарола» удзельнічаў у так званым «прыдушэньні бунту» у «ЛНР». Мабыць, камандыроўка ў Луганск не прайшла дарма.

Цікавы запіс на старонцы каханкі, які сьведчыць, што яна з гэтым статусам каханкі ня надта згодная (пакідаем у арыгінале):

«Будь всегда выбором, приорететом, причиной…..Но никогда не становись вариантом!»

tststs

Адзін з апошніх фота з сацыяльнага профілю Захаравай-Куставай. На тле вайсковай формы з расейскім пікселем. Магчыма, гэта форма Арсенія Паўлава, альбо іншага расейскага найміта або кадравага вайскоўца ЗС РФ.

bez-imeni-2

Першасны аналіз інфармацыі даў досыць цікавыя эпізоды з жыцьця і сьмерці Арсенія Паўлава. Працяг будзе.

P.S: У якасьці бонуса размяшчаем відэа з телефона тэрарыста «Матаролы».

Характэрна, што ў Матаролы ўсе ж такі быў смартфон samsung…

Чытайце таксама: «Ліфцёры-псыхолягі з « украінскай ДРГ» і Аляксей Мазгавы [15]».

(CC BY 4.0 [16]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [17], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.