- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Клінцы – вайсковы пляцдарм для прасоўваньня Расеі ў заходнім напрамку

Да гадавіны перакідваньня расейскіх вайскоўцаў да мяжы з Украінай і Беларусьсю на пляцдарм у раёне гораду Клінцы Бранскай вобласьці РФ валянтэры InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку і выявілі новыя факты што да фармаваньня расейскай дывізыі, якая разгортваецца ў апэратыўным заходнім накірунку.

144-я гвардзейская мотастралковая дывізыя з штабам у Ельні фармуецца на базе 28-й АМСБр ЗС РФ зь Екатэрынбурга, ёй нададзены нумар 61423. Сам жа 488-ы мотастралковы полк в/ч 12721 (Бранская вобласьць, г. Клінцы) структурна ўваходзіць у 144-ю дывізыю Заходняе вайсковае акругі. Клінцы у некаторых крыніцах згадваюцца як мейсца будучай дысьлякацыі яшчэ й 182-га мотастралковага палку.

Аналітык у сфэры міжнародных зносінаў Давід Баташвілі зазначаў [1], што стварэньне чатырох новых дывізыяў уздоўж мяжы з Украінай і Беларусьсю (150-я мотастралковая дывізыя ў Растоўскай вобласьці, 10-я танкавая і 3-я мотастралковая дывізыі ў Варонежскай вобласьці, і 144-я мотастралковая дывізыя пад Смаленскам), перадкідваньне дзеля гэтага вайсковых падразьдзяленьняў з цэнтральнай часткі Расеі – з Паволжа і зь мяжы з Казахстанам – сьведчыць выразна пра наступальныя дзеяньні.

Сёньняшні пэрыяд іхнага фармаваньня можна апісаць як зацішша перад бурай. У Расеі ня скончанае перагрупаваньне войскаў, у ЭЗ працягваецца выбарны працэс, у які актыўна спрабуе ўцягнуцца Крэмль, паралельна расейскі МЗС вядзе гульню на полі адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Масква, нягледзячы на ​​санкцыі, працягвае зьдзяйсьняць агрэсіўную палітыку й экспансію  ня толькі ў Эўропе, але й на Блізкім Усходзе.

У красавіку 2016 году дзякуючы аналізу камэнтароў жыхароў Бранскае вобласьці ў сацыяльных сетках валянтэры InformNapalm выявілі і першымі раскрылі пляны [2] пра перакідваньне 28-й АМСБр ЗС РФ зь Екатэрынбурга ў Клінцы. У траўні 2016 году перадысьлякацыя была пацьверджаная праз сьведчаньні ў сацыяльных профілях расейскімі вайскоўцамі. Тады мы вызначылі мейсца часовага базаваньня нядаўна прыбылых вайскоўцаў з Урала (каардынаты 52.7780623,32.2027034 [3]).

У жніўні 2016 году InformNapalm апублікаваў выкладзены на сайце расейскіх дзяржзакупак плян пабудовы вайсковага гарадку [4] на мейсцы пакінутай вайсковай часткі.

Нагадаем, што на тэрыторыі вайсковага гарадку было заплянаванае:

Улетку-ўвосень 2016 году вайскоўцы жылі ў намётах непадалёк гораду. У верасьні 2016 году ў мейсцы іхнае дысьлякацыі адбыўся пажар [5], у выніку якога згарэлі некалькі намётаў.

Апошнія спадарожнікавыя фатаздымкі рэканструяванай вайсковай часткі і намётавых гарадкоў, што знаходзяцца побач, маюцца у адкрытым доступе рэсурсу Terraserver [6] і датаваныя 02.10.2016 г. У здымках зафіксаваны працэс будаўніцтва, базы захоўваньня вайсковай тэхнікі й намёты асабовага складу вайсковай часткі.

[8]

[9]  [10]

[12]

[13]

Зь лістапада 2016 году ў Клінцы перакідваюць вайскоўцаў з акруговага навучальнага цэнтру ў Елані Сьвярдлоўскае вобласьці і з цэнтру баявой падрыхтоўкі ў Муліне Ніжняноўгарадзкае вобласьці. Удалося выявіць досыць цікавыя і вельмі характэрныя для сёньняшняга стану Збройных Сілаў РФ падрабязнасьці побыту расейскіх вайскоўцаў. З надыходам зімы іх размясьцілі ў будынках без ацяпленьня і наяўнасьці неабходных побытавых умоваў. Жонкі й маці вайскоўцаў пачалі распавядаць [14] пра жахлівыя ўмовы пражываньня: вошы й суцэльная антысанітарыя. Расейскія вайскоўцы вымушаныя былі выносіць матрацы зь бялізнаю і коўдрамі з спадзевам, што дзякуючы марозу можна будзе пазбавіцца ад пэдыкулёзу. Словы з форумаў пацьверджаныя асабістымі фатаздымкамі вайскоўцаў. Апроч гэтага іх кепска харчуюць, а пасьля праверкі 8 лютага 2017 году [15] працэсу будаўніцтва намесьнікам міністра абароны Дзьмітрыем Булгакавым, вайскоўцаў проста вывозяць на палігон – каб было менш нараканьняў.

Увесну 2017 году зьявіліся фатаздымкі, у якіх адлюстраваны іхны побыт у адрамантаваных карпусох.

У сакавіку 2017 году вайскоўцы прымалі ўдзел у гарадзкім прапагандысцкім мерапрыемстве “Крым и Россия – одна единая страна” (рас.), прысьвечаным гадавіне акупацыі ўкраінскае паўвыспы. Мітынг адбываўся з прыцягненьнем вялікае колькасьці навучэнцаў мясцовых адукацыйных установаў.

[16]

Фота – klintsy.info (с)

[17]

Фота – klintsy.info (с)

[18]

Фота – klintsy.info (с)

Як бачым, усяго за 45 км ад мяжы зь Беларусьсю й Украінай прапагандысцкая машына РФ працягвае інфармацыйную кампанію апраўданьня акупацыі тэрыторыі сваіх суседзяў і праз гэта рыхтуе глебу для ўсё новых тэрытарыяльных заваёваў.

Шматлікія вайсковыя экспэрты сьцьвярджаюць, што стратэгічныя вайсковыя вышкалы “Захад-2017” з удзелам паводле папярэдніх дадзеных 13 тысячаў вайскоўцаў маюць надзывачайнае значэньне. Летувіскі міністар абароны Раймундас Каробліс нават зазначыў [19], што падчас іх будуць адпрацаваныя дзеяньні супроць блёку NATO. У той жа час, 27 красавіка 2017 году, міністар абароны Эстоніі Маргус Цахкна заявіў [20], што Эстонія і іншыя краіны NATO валодаюць выведвальнымі дадзенымі пра мажлівыя дзеяньні РФ у Беларусі. Ён падкрэсьліў, што расейскія войскі могуць застацца ў Беларусі пасьля сканчэньня вышкалаў, і для іх «гэта квіток у адзін бок».

Канцэнтрацыі мейсцаў часовых палявых лягероў Збройных Сілаў РФ, склад вайсковых частак, наяўнай тэхнікі й узбраеньня сьведчыць пра стварэньне менавіта наступальнай лініі расейскіх ударных падразьдзяленьняў уздоўж мяжы з Украінай і Беларусьсю. Ёсьць усе падставы меркаваць, што пасьля вышкалаў “Захад-2017” гэтая лінія можа цалкам зьмяніцца і будзе праходзіць ужо, цалкам мажліва, непасрэдна і праз тэрыторыю Беларусі.


Чытайце таксама тэматычныя матар’ялы:

Беларусь у аптычным прыцэле расейскага экспансіянізму, альбо што супольнага мае гopад Клінцы і cэнaтар Клінцэвіч [21]

РФ канцэнтруе сілы на базе Валуйкі ля мяжы з Украінай [22]

За 200 км ад Віцебска й Магілева фармуецца новая расейская мотастралковая дывізыя [23]

Генэральны плян вайсковага аб’екту ЗС РФ у Клінцах [4]


Загалоўнае фота – парад 9 траўня ў Клінцах (архіў [24]).

Матар’ял падрыхтавалі Victory Krm [25] і Дзяніс Івашын [26] адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасці InformNapalm.

(CC BY 4.0 [27]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [28], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [29] / Твітэр [30] і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.