- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Колькі танкаў у тэрарыстычнага батальёна “Аўгуст”?

Асобны матарызаваны батальён “Аўгуст” з’яўляецца параўнальна новым падраздзяленнем, які расейская прапаганда з вялікай працай спрабуе выдаць за баявую адзінку сепаратыстаў- “апалчэнцаў”. Ці так гэта? Давайце вывучым відэа- і фотаматэрыялы, каб скласці сваё, абсалютна аб’ектыўнае ўражаньне.

Ацэнку колькаснага складу бронетэхнікі “Аўгуста” мы будзем вырабляць на той падставе, што машыны гэтага батальёна абазначаюцца квадратным контурам, нанесеным на борт машыны фарбай белага колеру.

pic 1bmp [1]Мал. 1. БМП.

Адразу скажу, што, акрамя раздзёўб БМП ў неймаверных колькасцях, “Аўгуст” валодае цалкам расейскім БТР-80М [2], які я ўжо адзначаў у сваіх даследаваннях.

pic 2 august btr [3]Мал. 2. БТР

Таму запэўніванні расейскага боку, агучаныя Чуркіным з трыбуны ААН, пра тое, што тэхніка “апалчэнцаў” была адціснутая ў ЗСУ, патрабуе пацверджання. Да гэтага часу стваралася адчуванне, быццам апалчэнцаў і не было зусім. А ёсць толькі расейская армія ў двух варыянтах: кадравікі і добраахвотнікі.

Такім чынам, колькі танкаў можа сабе дазволіць самаабвешчаны батальён неіснуючай дзяржавы без эканомікі? Калі судзіць па “Аўгусту”, то шмат. А калі быць зусім дакладным, то каля 30-40 танкаў. Ці не зашмат ці што? Глядзіце на факты

https://www.youtube.com/watch?v=XJ9ZUZDdM2Y [4]

pic 3 tank 02 [5]pic 4 tank 04 [6]pic 5 august 28 [7]

Калі меркаваць па тыпавому складу, то ні адна заходняя армія сёння не можа сабе дазволіць утрымліваць ў складзе аднаго батальёна два тыпу асноўных баявых танкаў (па эканамічных прычынах). Але для Расеі і “Новарасеі” гэта нармальная з’ява. Таму што няма такой эканомікі, якую Крэмль не змог бы выкруціць супраць свайго народа. Пры гэтым танкі Т-64 (якія сапраўды маглі быць украінскімі) са складу “Аўгуста” нясуць на сваіх бартах традыцыйную маркіроўку, але для расейскіх танкаў – Н1200 і Н200.

pic 6 h1200 h0200 [8]Мал. 6. Н1200, Н200

Т-72Б самі па сабе ўжо з’яўляюцца доказам расейскай прысутнасці, а разам з ужо згадвальнымі падрабязнасцямі здольныя пераважыць любую хлусню. Шчыткоў камандзіра танка і белых палос на катках ў літоўскіх танкаў, гэтак жа як і ў украінскіх, быць ня можа, у адрозненьне ад расейскіх.

pic 7 shit and polosa [9]Мал. 7. Шчыток і паласы

А яшчэ ў “жнівеньскіх” машын ёсць зялёныя плямы. Камусьці ў Расіі вельмі не хацелася, каб танкі расейскай арміі былі апазнаныя. Але нядбайнасць расейскіх вайскоўцаў зрабіла гэтыя патугі бескарыснымі. На патроны скрынцы танка бачны сапраўдны нумар гэтай машыны: 557. А на шлеме танкіста бачны нумар суседняга танка, да экіпажу якога гэты танкіст і ставіцца: 559.

pic 8 nomer [10]Рис. 8. Нумары

Дык колькі ж танкаў у батальёне “Аўгуст”? Хачу звярнуць увагу на той факт, што ўнутраныя нумары “Аўгуста” – двухзначныя, нестандартныя па вайсковых мерках. Затое нумары, якія спрабавалі схаваць, трёхзначные. І гэта стандарт для расейскай / савецкай арміі. Хаваць савецкія нумары сэнсу няма – СССР не існуе. Але засвечваюцца расейскія нумары Крамлю пакуль нявыгадна. Вось і імкнуліся ваякі. Вядома, хто як мог.

Бартавыя нумары апынуліся не апошняй кропляй мёду ў гэтай бочцы дзёгцю. Самым дзіўным апынулася тое, што ніхто з расейскіх камандзіраў не заўважыў, што ў чарговы раз ва Украіну былі адпраўленыя выключна расейскія танкі Т-72БМ з характэрнай дынамічнай абаронай на вежы і экранамі па бартах.

pic 9 t-72bm [11]Мал. 9. Т-72бм

pic 9a v zasade [12]Мал. 9а. У засадзе

І вось тут усё стала для “апалчэнцаў” вельмі дрэнна. Па якім праве на танкі расейскай арміі нанесеныя абазначэння незаконнага ўзброенага фарміравання “Аўгуст”, дзеючага за мяжой Расеі? Ўжо дакладна не па міжнароднаму! Тым не менш судзіць расейскае кіраўніцтва і радавых удзельнікаў агрэсіі супраць Украіны трэба менавіта ў адпаведнасці з міжнародным правам. А больш канкрэтна, у адпаведнасці з той яго часткай, якая адносіцца да здзяйснення ваенных злачынстваў. У завяршэнне паглядзіце на тых, хто кіруе гэтымі машынамі. Чаму мне зусім не верыцца ў тое, што гэта грамадзяне Ўкраіны?

pic 10 opol [13]Мал. 10. Апалчэн

pic 10a nekto [14]Мал. 10а. Нехта

Для даведкі. Колькасць танкаў у штатным складзе батальёна нд Расіі – 31 машына (гэта ў выпадку, калі батальён ўваходзіць у склад танкавага палка або брыгады). У танкавых жа батальёнах, якія ўваходзяць у склад мотастралковых палкоў або брыгад, 40 баявых машын.

Матэрыял падрыхтаваў спецыяліст каманды InformNapalm па відэаманіторынгу Al Gri. Пры перадруку ўказанне аўтара і актыўная спасылка на наш рэсурс абавязковыя.

* Праверана рэдактарам.

Пераклад Кацярыны Катэнка [15]