- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Крама “ваенторгу”: ТОП-5 лютаўскіх паставак ЗС РФ на Данбас

Пра знакамітую на ўвесь сьвет расейскую краму «ваенторг» ужо ходзяць легенды. У адрозненьне ад звычайных “ваенторгаў”, якія гандлююць формай і шаўронамі гэты «супэрмаркет тэрору» дзяржаўнага маштабу працягвае зьдзіўляць назіральнікаў сваім асартымэнтам узбраеньня й тэхнікі, якую пастаўляе РФ на Данбас. InformNapalm вырашыў зьдзейсьніць чарговае абагульненьне выяўленага лютаўскага асартымэнту «тавараў з ваенторгу».

  1. Баявікі так званай «асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня 2-га АК НМ ЛНР» раскрылі камандзе InformNapalm факты паставак гаўбіцаў Мста-Б з расейскіх БЗіРУТ (база захоўваньня і рамонту ўзбраеньня і тэхнікі). Дэталёва ў нашым артыкуле “Тэрарыст Тупіцын зь сябрамі раскрывае сакрэты расейскага «ваенторгу» у артдывізыёне «ЛНР» [1]

Selection_121 [2]Selection_126 [3]

  1. Тая ж «брыгада» засьвяціла пастаўкі Расейскай Фэдэрацыяй сучасных вайсковых грузавікоў Урал-632301, якія ніколі не былі ва ўзбраеньні ўкраінскае арміі і не маглі стаць трафеямі. Дэталі ў расьледаваньні блёгера feldherrnhalle [4].

Selection_167 [5]Selection_166 [6]Selection_165 [7]

  1. З дапамогай патрыётаў, якія жывуць на акупаваных тэрыторыях, удалося ідэнтыфікаваць рэактыўныя сыстэмы залпавага вагню 2Б26 на базе аўтамабілю КамАЗ-5350, якіх няма ва ўзбраеньні ўкраінскае арміі. Падрабязна пра гэта ў нашым расьледаваньні “Назіральнікі InformNapalm выявілі дзьве расейскія ўстаноўкі 2Б26 РСЗВ «Град» [8]”. Ну і як жа без фатаздымкаў, якія выкрываюць расейскі “ваенторг”. Баявікі НЗФ у выглядзе асобнага танкавага батальёну “Дызель” засьвяцілі гэтую устаноўку ў якасным фатаздымку [9] сваіх тактычных вышкалаў.

Selection_172 [10]

  1. Аматар “сэлфі” на тле вайсковай тэхнікі з НЗФ, з так званае “4-ай асобнае мотастралковае брыгады ЛНР”, вельмі ўдала сфатаграфаваўся на тле экспартнай мадыфікацыі танка Т-72С1, якая актыўна пастаўлялася ў Іран і Вэнэсуэлу. Магчыма ў гэтым выпадку “ваенторг” памыліўся з адрэсатам і выпадкова «экспартаваў» танк на Данбас. Дэталі ў нашым расьледаваньні “Назіральнікі InformNapalm наведалі базу захоўваньня танкаў Т-64, Т-72 і Т-72С1 пад Луганскам [11]”.

Selection_146 [12]

  1. Баявік Ігар Сьмірноў [13] таксама вырашыў выхваліцца і выклаў у сваёй старонцы фатаздымак [14] сучаснага расейскага бронеаўтамабілю КамАЗ-43269 «Выстрел» (рас.), які дзіўным чынам апынуўся напачатку 2015 году на ўсходзе Украіны.

Selection_174 [15]

Нагадаем, што год таму, 19 лютага 2015 году, валянтэры InformNapalm сабралі разам дадзеныя пра тэхніку ЗС РФ і апублікавалі іх у інфаграфіцы «ТОП-10 доказаў удзелу Расеі ў вайне на Данбасе [16]». Гэта была першая спроба абагульніць дадзеныя ўласных OSINT-расьледаваньняў у ідэнтыфікацыі цяжкога ўзбраеньня, якое маецца ва ўзбраеньні баявікоў і якое належыць ЗС РФ. Гэты матар’ял быў перакладзены на 12 моваў сьвету.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў [17].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [18].

(CC BY 4.0 [19]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [20], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!