- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Краматорск: падрабязнасьці трагедыі, факты, OSINT-расьледаваньні, відэа

Сёньня гадавіна абстрэлу Краматорска з расейскіх РСЗВ «Сьмерч». Роўна год таму, 10 лютага 2015 году, па вызваленаму ад аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў Краматорску, які ладзіў мірнае жыцьцё, быў зьдзейсьнены абстрэл 32 ракетамі з калібрам 300 мм. 18 зь іх упалі ў раёне штаба АТА, 14 – у жылых кварталах гораду. У выніку інцыдэнту, які быў кваліфікаваны як тэракт, загінулі 17 чалавек, яшчэ больш за 60 чалавек атрымалі параненьні рознае ступені цяжкасьці. Гэта адное з крывавых вайсковых злачынстваў, якое абавязкова мае быць разгледжанае падчас будучага вайсковага трыбунала супроць Расейскай Фэдэрацыі.

Як паведамляе сайт гораду [1] Краматорск, у дзень трагедыі першая афіцыйная заява ад украінскіх вайскоўцаў прагучэла праз 1,5 гадзіны пасьля інцыдэнту. Паводле словах вайскоўцаў удар па Краматорску быў зьдзейсьнены з боку Горлаўкі. Яшчэ праз паўтары гадзіны абстрэл Краматорска пракамэнтаваў Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

078e9235f259278f4e1450d37b74e0b0 [2]Замежныя інтэрнэт-блёгеры выказалі некалькі гіпотэзаў, якія ўвайшлі ў базыс вялікага OSINT-расьледаваньня [3], у якім сабраныя факты пра верагодны напрамак й мейсца, зь якога была зьдзейсьненая атака Краматорска. Валянтэры InformNapalm пераклалі матар’ялы гэтага расьледаваньня на нямецкую, чэскую, польскую і іншыя мовы.

Больш чымся за 2 тыдні да трагедыі, валянтэры супольнасьці InformNapalm паведамлялі [4], што ўдзень, 22 студзеня 2015 г., у г. Макееўка на вул. Генэрала Данілава было зафіксаваная расейскай рэактыўнай сыстэма залпавага вагню «Сьмерч» з калібрам 300 мм, якая перасоўвалася адная без машынаў суправаджэньня ў бок мікрараёну Зялёны. Перавод гэтай машыны ў баявы стан доўжыцца 3 хвіліны, экіпаж – 3 чал. Далёкасьць стральбы ад 20 км да 120 км.

Верагодна, 10 лютага 2015 г. з устаноўкі, зафіксаванай на відэа, альбо ейнага аналягу, скарысталі аб’яднаныя расейска-сепаратысцкія сілы для рэалізацыі крывавага тэракту дзеля зьнішчэньня жыхароў Краматорска і ўкраінскіх вайскоўцаў.

Фотахраналёгію разбуральных наступстваў тэракту і ягоных ахвяраў у Краматорску таксама апублікаваў у сваім блёгу Арцём Гетман (фота 18+ [5]).

B9wNf6bCEAASX0C.jpg large [6]10 лютага 2016 году Дзень памяці загінулых.

А 12.30 (паводле Кіева і Вільні) у Краматорску адбудзецца агульнагарадзкая хвіліна маўчаньня дзеля памяці ахвяраў тэракту. У гэты ж час увесь аўтатранспарт спыніць рух на адную хвіліну і засыгналіць дзеля памяці загінулых.

На знак смутку будуць прыспушчаныя сьцягі на адміністрацыйных будынках.

У скверы герояў адбудзецца мітынг ля каменю, які закладваецца на мейсцы будаўніцтва капліцы дзеля памяці ўсіх загінулых.

Вечная памяць…