- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Валянтэры сабралі доказы ўдзелу 32 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ у апэрацыі захопу Крыму

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm у выніку правядзеньня OSINT-расьледаваньняў сабралі й структуравалі доказы ўдзелу вайскоўцаў з 32 вайсковых частак Збройных сілаў (ЗС) РФ у апэрацыі захопу й анэксіі Крыму. На гэты момант гэта найбуйнейшая факталягічная база дадзеных што да ваеннай акупацыі Расейскай Фэдэрацыяй украінскае паўвыспы. Пералік выяўленых падразьдзяленьняў і частак апублікаваны ў выглядзе сьпісу з спасылкай на матар’ялы расьледаваньняў InformNapalm. Вайскоўцы з 22 частак з гэтага пераліку, то бок амаль дзьве траціны, апроч захопу Крыму, таксама ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях супроць Украіны на Данбасе. Гэта пацьверджвае, што гібрыдная расейская ваенная агрэсія на Усходзе Украіны зьяўляецца працягам вайны, якую РФ пачала з крымскай кампаніі.

Пералік падразьдзяленьняў ЗС РФ, якія ўдзельнічалі ў захопе Крыму

Пададзеныя вышэй зьвесткі ў значнай ступені дапаўняюць дазденыя вайсковай пракуратуры Украіны, апублікаваныя ў 2016 годзе, што да падразьдзяленьняў і тэхнікі ЗС РФ, якія забясьпечвалі акупацыю Крыму. Сьлед зазначыць, што ў пераліку вайсковай пракуратуры маюцца таксама падразьдзяленьні, якія адсутнічаюць у сьпісе InformNapalm адносна Крыму, і валянтэры супольнасьці пакуль не выявілі дадатковых доказаў супроць іх падчас OSINT-расьледаваньняў, аднак большасьць з гэтых падразьдзяленьняў была зафіксаваная ў баявых дзеяньнях на Данбасе.

Дадзеныя вайсковай пракуратуры Украіны

Пералік падразьдзяленьняў ЗС РФ, якія паводле дадзеных вайсковай пракуратуры Украіны, таксама ўдзельнічалі ў захопе Крыму:

Выснова

8 лістапада 2019 г. Міжнародны суд ААН у Гаазе вызнаў сваю юрысдыкцыю паводле пазову Украіны супроць Расеі, які зьвязаны з парушэньнем Расейскай Фэдэрацыяй Канвэнцыі ААН што да барацьбы зь фінансаваньнем тэрарызму.

Генэральная пракуратура Украіны пэрыядычна далучае матар’ялы расьледаваньняў супольнасьці InformNapalm да матар’ялаў міжнароднага суду паводле пазову Украіны супроць Расеі. Таму праз дапаўненьне доказавае базы расейскае вайсковае агрэсіі ў Крыме й на Данбасе валянтэры працуюць дзеля перамогі над дзяржавай-агрэсарам ня толькі ў інфармацыйнай ці дыпляматычнай сфэры, але й таксама і ў юрыдычнай. Апроч гэтага, для расейскіх вайскоўцаў і вышэйшага вайсковага-палітычнага кіраўніцтва РФ інфармацыйнае асьвятленьне доказаў іхнай гібрыднай тэрарыстычнай дзейнасьці ўплывае на ўсьведамленьне непазьбежнасьці пакараньня.


можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression [37].


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [38].

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [39].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [40])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [41] / Твітэр [42] / Telegram [43]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[44]InformNapalm [45] – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць [46] або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца [47] на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.