InformNapalm.org (Беларуская)

Крымінальнае чытво ПВК «Вагнэр»: забойцы, наркаманы й гвалтаўнікі на службе Пуціна

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm разам з камандаю праэкту «Ихтамнет_м0209» і хактывістамі Ukrainian Cyber Alliance сабралі дадзеныя пра расейскіх наймітаў з ПВК «Вагнэр» – фігурантаў крымінальных справаў. Шматлікія зь іх удзельнічалі ў акупацыі Крыма, ваявалі на Данбасе і ў Сірыі. Служылі ў частках спэцыяльнага прызначэньня РФ, але паводле разнастайных артыкулаў былі звольненыя й пакараныя за свае злачынствы. Некаторыя зьдзейсьнілі дробныя крадзяжы, разбой або рабаваньне, іншых судзілі за ўчыненьне цялесных пашкоджаньняў, распальваньне міжнацыянальнае варажнечы й зьбіцьцё замежнікаў. Але некаторыя маюць і больш сур’ёзныя злачынствы: выраб і збыт наркотыкаў, фінансавыя махінацыі на мільёны рублёў, згвалтаваньні, выкраданьні й забойствы людзей. Злачынцы сталіся прыдатным інструмантам для гібрыдных ваенных апэрацыяў Крамля, іх заахвочваюць і матывуюць дзяржаўнымі ўзнагародамі, якія надае асабіста прэзыдэнт РФ. У гэтай публікацыі мы раскрываем дадзеныя пра злачынствы 20 крымінальнікаў, якім быў нададзены другі шанец, якім яны скрарысталіся, каб стаць наймітамі.

Паводле папярэдняй статыстыкі, кожны трэйці вагнэравец да залічэньня ў шэрагі групоўкі быў засуджаны за розныя правапарушэньні, таму гэта толькі невялікая частка дадзеных пра крыміналітэт, які служаць у прыватнай арміі Пуціна.

Атака «Фабрыкі троляў» на InformNapalm

Супольнасьць InformNapalm анансавала публікацыю дадзеных пра вагнэраўцаў з крымінальным мінулым 7 сакавіка, пасьля гэтага на працягу некалькіх дзён у Facebook праз масавыя скаргі на старыя допісы былі заблякаваныя 5 самых актыўных валянтэраў і сьпікер InformNapalm, якія зьдзяйсьнюць камунікацыю з мэдыя.

Гэтая масавая атака на ўсе рэсурсы нашае валянтэрскае супольнасьці напярэдадні публікацыі, мажліва, была санкцыянаваная ўплывовым прадпрымальнікам і «рэстаратарам Пуціна» Яўгенам Прыгожыным, які ўтрымлівае ня толькі ПВК «Вагнэр», але й вядомую «Фабрыку троляў».

Нагадаем, што раней мы апублікавалі дадзеныя й інфаграфіку пра 20 баявікоў з складу гаўбічнае батарэі 2С1 і пра 25 наймітаў з складу танкавых экіпажаў ПВК «Вагнэр». Гэта трэйці пакет дадзеных пра крыміналітэт. Кожны зь іх мае сваю ступень і маштабаваньне злачынстваў – Пуцін скраў Крым і абкрадае Данбас, а ягоныя найміты – выкрадалі людзей і абкрадалі крамы.

Крыміналітэт асабістае гвардыі «кухара Пуціна»

Калнынь Валянтын Аляксандравіч
Дата нараджэньня: 20.01.1982 г. Пасада найміта: камандыр 3-га аддзяленьня 2-га узводу 3-й выведвальна-штурмавой роты (ВШР) ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0754.

Служыў у 24-й асобнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ГРУ ГШ ЗС РФ (в/ч 55433). У 2012 годзе засуджаны за выраб, захоўваньне, ужываньне й збыт наркотыкаў. Удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Паўночным Каўказе, што сталася змякчальнай падставаю падчас прысуду: 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму (архіў). Кавалер «ордэну Мужнасьці», мае і іншыя, у тым ліку вагнэраўскія, узнагароды.

Exit mobile version