- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Куды Расея перасунула захопленыя украінскія “Вышкі Байко» коштам $800 млн.?

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае адсочваць лёс украінскіх буравых установак, захопленых расейскімі вайскоўцамі ў Чорным моры. Нагадаем, што ў верасьні 2015 году, супольнасьць InformNapalm ужо асьвятляла рэйдэрскія дзеяньні Расеі што да факту незаконнага ўзброенага захопу дзьвюх буравых сьвідравінаў, больш вядомых як «вышкі Байко» [1]. Было зафіксаванае, што ў захопе прымалі ўдзел вайскоўцы 104-га дэсантна-штурмавога палку 76-й дывізыі ПДВ РФ. Празь пяць месяцаў з моманту мінулай публікацыі, нам удалося ўдакладніць некаторыя дэталі, зьвязаныя з перасоўваньнем буравых установак, а таксама ўсталяваць расейскія падразьдзяленьні, якія на гэтым этапе забясьпечваюць ахову гэтых аб’ектаў.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны з 15 сьнежня 2015 году, сіламі групоўкі караблёў і катэраў Марской аховы з выкарыстаньнем радыёлякацыйных і іншых сродкаў назіраньня быў зьдзейсьнены маніторынг надводнай абстаноўкі ў тэрытарыяльным моры і выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны. «У выніку гэтых мерапрыемстваў вызначанае, што дзьве самапад’ёмныя сьвідравыя ўстаноўкі (СПСУ) «Пятро Гадаванец» і «Украіна» былі перасунутыя з зоны Адэскага газавага радовішча бліжэй да паўвыспы Крым (мейсца знаходжаньня ўдакладняецца). У мейсцы, дзе раней знаходзіліся гэтыя СПСУ, расейскі бок ўсталёўвае перасунутую ад Аўтаномнай рэспублікі Крым нафтаздабыўчую плятформу «Таўрыда» (каардынаты: Ш-45º12 ‘, Д-30º59’ [2]), якая таксама незаконна была захопленая ў мінулым годзе», – вядзецца ў паведамленьні памежнага ведамства.

На мапе можна ўбачыць азначаныя каардынаты і адлегласьць да берагавой лініі Адэскае вобласьці (100 км) і Крыма (120 км). Адэскае радовішча знаходзіцца на шэльфе за 150 км на захад ад Крыма і за 130 км на поўдзень ад Адэсы. Запасы ацэньваюцца ў 22 млрд кубамэтраў газу.

Karta 1

Прыналежнасць газавага радовішча да эканамічнай зоны Украіны пацьверджанае і праз нормы міжнароднага марскога права. Згодна зь якім выключная эканамічная зона – раён, які знаходзіцца за межамі тэрытарыяльнага мора і прылеглы да яго, на які распаўсюджваецца дзеяньне адмысловага прававога рэжыму. Ягоная шырыня ня можа перавышаць 200 марскіх міляў (370,4 км) пачынаючы ад берагавых лініяў. На мапе неажыцьцяўленага турэцкага патоку відаць падзел эканамічных зонаў.

Karta 3 [3]

Karta 2 [4]

У сваю чаргу, «Чарнаморнафтагаз» пацьвердзіў, што дзьве новыя СПСУ былі перасунутыя з Адэскага шэльфавага радовішча. Расейскія СМІ паведамілі [5], што апэрацыя была «зьдзейсьненая ў самыя кароткія тэрміны паводле ўказаньня кіраўніка рэспублікі Сяргея Аксёнава» і выкліканая праз «складанае міжнароднае становішча і рызыкі страты жыцьцёва важных актываў». Сьвідравіны перасоўваліся пад канвоем катэраў ФСБ і ракетнага катэру Чарнаморскага флёту.

Што можам зазначыць мы на гэты момант?

Вышкі «Пятро Гадаванец» і «Украіна» працягваюць знаходзіцца пад аховай вайскоўцаў ЗС РФ, якія нават Новы год [6] сустрэлі ў моры. Пра гэта сьведчаць інфармацыя і фотаматар’ял з профіляў сацсетак шэрагу вайскоўцаў.

Некаторыя падрабязнасьці, зьвязаныя зь сьвідравінамі, былі раскрытыя дзякуючы профілю вайскоўца 25-га асобнага палку спэцыяльнага прызначэньня ГРУ Аляксандра Алімава [7] (спасылкі на архіў профілю [8], фотаальбому [9], кантактаў [10]).

NY2015 [11]

15 сьнежня 2015 году, у дзень так званай апэрацыі ў перасоўваньні СПСУ, Аляксандар Алімаў таксама знаходзіўся на адной з вышак, пра што сьведчаць ягоныя фота [12]. У пэрымэтры зьдзяйсьняецца візуальнае назіраньне за акваторыяй.

Vyshka 1 [13]Vyshka 2 [14]

Vyshka 3 [15]Vyshka 4 [16]Vyshka 5 [17]Vyshka 6 [18]Vyshka 8 [19]

Пра Алімава можна сказаць, што з чэрвеня 2013 году па чэрвень 2014 году ён службу ў РВСН у Знаменску [20]. У сьнежні 2014 году падпісаў кантракт на службу ў дысьлякаваным у Стаўрапалі 25-м палку спэцназу ГРУ.

Armiya 1 [21]

Armiya 3 [22]

Armiya 2 [23]Armiya 4 [24]

Увосень 2015 году Аляксандар Алімаў быў адкамандыраваны ў Крым [25]. Прыналежнасьць Алімава да 25-га палку СпН ГРУ была вызначаная і пацьверджаная праз вывучэньне ягоных кантактаў.

Armiya 6 [26]

Armiya 5 [27]

Напарнікам Алімава зьяўляецца таварыш у службе з Стаўрапалю, які выкарыстоўвае псэўданім Ратыбор Сілыч [28], кола сяброў якога таксама пацьверджвае іхную прыналежнасьць да 25-га палку СпН ГРУ (спасылкі на архіў профілю [29], фотаальбому [30], кантактаў [31]).

Vyshka 10 [32]

Vyshka 11 [33]

Vyshka 12 [34]

Krym [35]

Krym 2 [36]

Таксама вызначанае, што ахоўныя функцыі вышак, разам з спэцназаўцамі ГРУ, выконвала і падразьдзяленьне 810-й брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флёту РФ. Гэтую інфармацыю пацьверджваюць фатаздымкі з старонкі марскога пяхотніка Данілы Маргунова [37] (архіў старонкі [38], альбому [39] і кантактаў [40]).

Selection_032 [41]

Характэрна, што Мінабароны РФ дазваляе марскім пяхотнікам выкарыстоўваць нестатутную форму ў расфарбоўцы “мультыкам” безь якіх-кольвек шаўронаў і апазнавальных знакаў – што ёсьць вельмі па-расейску і вельмі па-пірацку.

Selection_028 [42]Selection_029 [43]Selection_030 [44]Selection_031 [45]

Зазначым, што паводле факту злачыннага завалоданьня украінскімі дзяржаўнымі вышкамі Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Генэральнай пракуратуры Украіны зьдзяйсьняе дасудовае расьледаваньне ў межах крымінальнае справы № 12014000000000164 з  01.04.2014 г. З прычыны хадайніцтва старэйшага сьледчага праз рашэньне суду з 23 сьнежня 2015 году [46] быў накладзены арышт на самапад’ёмныя сьвідравыя ўстаноўкі: «Пятро Гадаванец» (2010 году пабудовы) і «Украіна» (2012 году пабудовы).

Uhvala 1

Найбольш характэрным ў гэтым рашэньні суду зьяўляецца тое, што ніхто ня ведае дзе знаходзяцца пазначаныя вышэй вышкі і сьледчыя ворганы спасылаюцца толькі на паведамленьні СМІ з нагоды іхнага перасоўваньня. Неўзабаве пройдзе месяц з апошняга паведамленьня Дзяржаўнай памежнай службы што да вызначэньня мейсцазнаходжаньня СПСУ, але інфармацыі пра дакладныя каардынаты пакуль няма.

Uhvala 2

З выпісак рашэньня суду можна атрымаць інфармацыю пра кошт гэтых актываў і суму стратаў з прычыны завышэньня дамоўнага кошту закупкі. Службовыя асобы НАК «Нафтагаз Украіны» 18.03.2011 г. заключылі дамову з ПАО «ДА «Чарнаморнафтагаз» пра наданьне беспрацэнтнай пазыкі ў суме 3 млрд. 203 млн грн. на набыцьцё першай СПСУ. У межах аналягічнай дамовы з 03.11.2011 г. і дадатковага пагадненьня да яго была пададзеная другая беспрацэнтная пазыка ў суме 3 млрд. 880 млн. грн. на закупку другой СПСУ. Пасьля схемы перапродажаў канчатковы кошт набыцьця сьвідравінаў склаў 400 млн. 344 тыс. даляраў ЗША і 399 млн. 800 тыс. даляраў ЗША адпаведна. На той момант страта ад завышэньня кошту набыцьця склала звыш 400 млн. даляраў ЗША.

Дык чаму ж толькі цяпер быў накладзены арышт на такія дарагія аб’екты, калі справа была распачатая яшчэ ў красавіку 2014 году? Чаму ў межах гэтай судовай справы не было пазначанае дакладнае мейсцазнаходжаньне ўкраінскае маёмасьці на момант прыняцьця рашэньня? Калі будзе прад’яўлены пазоў Расеі што да незаконнага ўзброенага рэйдэрскага захопу дзяржаўнай маёмасьці Украіны ў Крыме і зазнаных стратаў з прычыны выкарыстаньня ўкраінскіх радовішчаў?

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Victory Krm [47].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [48]

(CC BY 4.0 [49]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [50], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.