InformNapalm.org (Беларуская)

Куды вязуць расейскія Т-80 з УДА “Кантакт” ?

Паводле інфармацыі каманды InformNapalm, 25 ліпеня 2015 у сацыяльнай сетцы “twitter” быў распаўсюджаны фотаздымак чыгуначнага эшалона на платформах якога зафіксаваны танкі “Т-80” з характэрнай уладаванай дынамічнай абаронай (УДА) тыпу “Кантакт”, з камэнтаром “вакзал Саратаў – састаў танкаў” https://twitter.com/bura_tino/status/625005077753929728

Характэрна, што такія ж танкі Т-80 з УДА “Кантакт”, пасля рамонту і аднаўленьня, нядаўна пачалі паступаць з харкаўскага машынабудаўнічага прадпрыемства ў Збройныя сілы Украіны, гл.:

Украінскім ваенным перадалі першыя унікальныя танкі Т-80

У Харкаве аднаўляюць танкі Т-80, якія да канца месяца з’явяцца на фронце. ВІДЭА

З улікам вышэйвыкладзенага, можна зь вялікай верагоднасьцю дапусьціць, што расейскія інтэрвэнты рыхтуюць новую апэрацыю ў перакідваньні “восемдзясятак” незаконным збройным фармаваньням “наваросіі” з магчымасьцю іх наступнай легалізацыі пад выглядам “аджалі” ў ЗСУ”.

Прыкладна тое ж самае мы назіралі мінулага году, калі расейскія вайскоўцы перакідвалі на Данбас танкі Т-64, якіх не было ва ўзбраеньні ЗС РФ і якія былі выведзеныя з базаў захоўваньня, з наступнай іхнай легалізацыяй ў выглядзе трафеяў, якія нібы пакінулі ўкраінскія вайскоўцы, гл.:

– “Дальнабойнікі-2” – аўтамабілісты Паўднёвай ваеннай акругі
– “Дальнабойнікі з Рублёўкі” – 147-й АБМЗ
Перагон. Адмыслоўцы шырокага профілю
«Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраення, якую перакідваюць на Данбас
Працэс перакідання расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на Данбас: як гэта адбываецца і што туды вязуць

Прадстаўлены матар’ял назьбіраў і прааналізаваў наш сябар Міхаіл Нет.

(c) Інфармацыя эксклюзыўна прадстаўленая сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Кацярыны Катэнка і Дзяніса Івашіна

Exit mobile version