- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Куды вязуць расейскія Т-80 з УДА “Кантакт” ?

Паводле інфармацыі каманды InformNapalm [1], 25 ліпеня 2015 у сацыяльнай сетцы “twitter” быў распаўсюджаны фотаздымак чыгуначнага эшалона на платформах якога зафіксаваны танкі “Т-80” з характэрнай уладаванай дынамічнай абаронай (УДА) тыпу “Кантакт” [2], з камэнтаром “вакзал Саратаў – састаў танкаў” https://twitter.com/bura_tino/status/625005077753929728 [3]

11220146_1585236725075142_7956851582258880957_n [4]11796207_1585236715075143_2620692356205170756_n [5]

Характэрна, што такія ж танкі Т-80 з УДА “Кантакт”, пасля рамонту і аднаўленьня, нядаўна пачалі паступаць з харкаўскага машынабудаўнічага прадпрыемства ў Збройныя сілы Украіны, гл.:

Украінскім ваенным перадалі першыя унікальныя танкі Т-80 [6]

У Харкаве аднаўляюць танкі Т-80, якія да канца месяца з’явяцца на фронце. ВІДЭА [7]

З улікам вышэйвыкладзенага, можна зь вялікай верагоднасьцю дапусьціць, што расейскія інтэрвэнты рыхтуюць новую апэрацыю ў перакідваньні “восемдзясятак” незаконным збройным фармаваньням “наваросіі” з магчымасьцю іх наступнай легалізацыі пад выглядам “аджалі” ў ЗСУ”.

Прыкладна тое ж самае мы назіралі мінулага году, калі расейскія вайскоўцы перакідвалі на Данбас танкі Т-64, якіх не было ва ўзбраеньні ЗС РФ і якія былі выведзеныя з базаў захоўваньня, з наступнай іхнай легалізацыяй ў выглядзе трафеяў, якія нібы пакінулі ўкраінскія вайскоўцы, гл.:

– “Дальнабойнікі-2” – аўтамабілісты Паўднёвай ваеннай акругі [8]
– “Дальнабойнікі з Рублёўкі” – 147-й АБМЗ [9]
Перагон. Адмыслоўцы шырокага профілю [10]
«Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраення, якую перакідваюць на Данбас [11]
Працэс перакідання расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на Данбас: як гэта адбываецца і што туды вязуць [12]

Прадстаўлены матар’ял назьбіраў і прааналізаваў наш сябар Міхаіл Нет [13].

(c) Інфармацыя эксклюзыўна прадстаўленая сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Кацярыны Катэнка [14] і Дзяніса Івашіна [15]