- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Латэнтныя адэпты “Рускага сьвету” у ГШ Рэспублікі Беларусь

9 верасьня быў апублікаваны матар’ял: «Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне? [1]», у якім закранаецца праблематыка дамінаваньня ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі ўраджэнцаў не Беларусі, а таксама тых, хто прайшоў праз ідэалягічны навучальны апарат Расейскае Фэдэрацыі.

У працэсе выяўленьня і ідэнтыфікацыі гэтых асобаў быў складзены сьпіс, які дэманструе фатальную нястачу ураджэнцаў Беларусі і які сьведчыць пра каляніяльную вонкавую сыстэму кіраваньня дзяржавай. У якасьці крыніцаў для складаньня сьпісу былі выкарыстаныя дадзеныя, якія ёсьць у адкрытым доступе на сайтах сілавых міністэрстваў, ведамстваў і дэпартамэнтаў Беларусі. Адною з даступных крыніцаў былі таксама профілі сацыяльных сетак, у якіх удалося выявіць інфармацыю, што пацьверджвае асноўныя высновы артыкулу. Ніжэй – вельмі яскравы і наглядны гэтаму прыклад.

Косыгин02 [2]

Перад вамі вельмі “пазытыўная асоба”, якая ў сваім профілі сацсеціва “Аднаклясьнікі” любіць выкладваць мноства «сэлфі», проста знаходка для любога OSINT-дасьледніка – Касыгін Руслан Анатолевіч [3] (архіў на профіль: https://archive.is/Omk6O [4]), палкоўнік, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба Збройных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся Касыгін ў 1968 годзе ва ўкраінскім Крыме, у Гурзуфе, гарадзкой акрузе Ялты, у які ён час ад часу любіць прыязджаць, пагасьцяваць. Ня стаўся выключэньнем і 2014 год, улетку якога наш герой, зь вельмі вялікай доляй верагоднасьці, незаконна знаходзіўся на тэрыторыі ўжо акупаванага Крыму (архіў на фота: https://archive.is/ov4m5 [5]). Патрабуецца дадатковая праверка СБУ і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і, калі факт незаконнага перасячэньня ўкраінскае мяжы пацьвердзіцца, яму будзе наканаваная наўпроставая дарога ў “Чысьцец [6]” Міратворца і будзе пагражаць адміністрацыйная або крымінальная адказнасьць.

Косыгин03

Хачу адразу зазначыць, што сваю службу на пасадзе начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба ён выконвае выдатна: сацыяльны профіль проста перанасычаны вельмі інфармацыйным фотаматар’ялам і аналітычнымі высновамі. Вось, напрыклад, якія высокія думкі прыйшлі ў ягоную галаву падчас працы ў Заходняй вайсковай акрузе (ЗВА) ЗС РФ у Санкт-Пецярбургу ў жніўні 2015 году (архіў на фота: https://archive.is/wwnAu [7]): [8]

Косыгин04 [9]

А вось ягоныя выключныя думкі і словы ў дачыненьні Украіны, у той час, як яна сьцякае крывёю ў выніку расейскай агрэсыі (архіў на фота: https://archive.is/NI7u0 [10]):

Косыгин05 [11]

Сьлед яшчэ раз зьвярнуць увагу на тое, што гэты чалавек зьяўляецца начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба Збройных Сілаў Рэспублікі Беларусь, які камандуе цэлым штатам падначаленых і вайскоўцаў (архіў на фота: https://archive.is/yqxUa [12]).

Косыгин13 [13]

З аналізу сацпрофілю Руслана Касыгіна вельмі загадкавымі вынікаюць ягоныя частыя паездкі ў штаб Заходняе вайсковае акругі Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі ў Санкт-Пецярбургу. Цалкам магчыма, Касыгін ажыцьцяўляе арганізацыю непасрэднага інфармацыйнага абмену паміж Генштабам ЗС Рэспублікі Беларусь і ЗВА ЗС Расеі (архіў на фота: https://archive.is/CtCAi [14], https://archive.is/5TzyM [15], https://archive.is/4NnBT [16], https://archive.is/l6gXO [17], https://archive.is/mQcT9 [18])

Косыгин06Косыгин12Косыгин14 [19]

Косыгин10 [20]

Косыгин09 [21]

Ня менш загадкавымі і таямнічымі зьяўляюцца мэты й задачы Касыгіна, як ураджэнца ялцінскага Гурзуфа, якія ён выконваў падчас сваёй працы ў Генштабе ЗС РФ у Маскве ўвесну 2014 году падчас правядзеньня апэрацыі ў акупацыі ўкраінскага Крыма (архіў на фота: https://archive.is/ec6be [22]).

Косыгин07 [23]

Усе гэтыя фотасьведчаньні зьяўляюцца дадатковым пацьверджаньнем таго, што ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі на камандных пасадах засяроджваюцца людзі з прарасейскімі настроямі і поглядамі і, не выклікае сумневу, якую пазыцыю яны зоймуць падчас мажлівай будучай расейскай анэксыі Беларусі і выкарыстаньня ейнай тэрыторыі для магчымага працягу наступальнай апэрацыі супраць Украіны.

Матар’ял падрыхтаваў Дзяніс Івашын [24] адмыслова для InformNapalm.org

(с) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.