- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Мадэрнізаваны БТР-80 ва ўзбраеньні расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе

У выніку аналізу здымкаў у сацыяльных сетках, валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm ідэнтыфікавалі мейсцазнаходжаньне скопішча расейскай вайсковай тэхнікі. У кадар патрапіў і сучасны мадэрнізаваны БТР-80 з прыцэлам ТКН-4ГА-01 так званай “1-й асобнай мотастралковай брыгады” расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе. Здымкі, якія выклаў акупант Канстантын Ганчарэнка «Вандумін» (профіль [1], фотаальбом [2], грамадзянін РФ, жыве ў Бураціі, раней працаваў у ахоўным прадпрыемстве «Кодэкс [3]»), сьведчаць пра нядаўняе папаўненьне парку ўзбраеньня й тэхнікі гэтага падразьдзяленьня. Зьвярніце ўвагу на стан навесных прыладаў, брані й лакафарбавага пакрыцьця БМП-2 і БТР-80 на здымку ніжэй.

wwrmk0syjuw

Памяшканьне, у якім быў зроблены здымак, раней ужо фігуравала ў нашым расьледаваньні «Пацёмкін раскрыў дысьлякацыю базы расейскіх акупантаў у Макееўцы [4]». Гэта завод вытворчасьці зборных жалезабетонных вырабаў [5] (Макееўка, Данецкая вобласьць).

wwrmk0syjuw

Ганчарэнка зрабіў досыць якасныя фатаздымкі расейскага мадэрнізаванага БТР-80 (усталяваны лязэрны пражэктар ПЛ-1 і аптычны прыцэл ТКН-4ГА-01, які вырабляе Растоўскі оптыка-мэханічны завод). Удакладнім, што гэтая мадыфікацыя ва Украіну не экспартавалася і з гэтае прычыны не магла стаць трафеем, здабытым у баі з падразьдзяленьнямі ЗСУ.

o6opkbtdb88 [6]mwtszrxwq3s [7]tlmmvrp0hng [8]

19947-1-f [9]

Дарэчы, нядаўна ліквідаваны (меркавана, спэцыялістамі з ФСБ) у ліфце грамадзянін РФ, лідэр тэрарыстаў бандфармаваньня «Спарта» Арсень Паўлаў (aka “Моторола”, рас.), таксама быў зафіксаваны на вайсковым парадзе «ДНР» у Данецку на мадэрнізаваным БТР-80 расейскай вытворчасьці.

3

Варта зазначыць, што аналягічны БТР-80 з новым прыцэлам быў прадэманстраваны [10] на выставе «Прысутнасьць» у выглядзе трафея, захопленага ў расейскіх акупантаў.

selection_070

У кантэксьце гэтага расьледаваньня прапануем чытачам InformNapalm таксама азнаёміцца з базай дадзеных і відэаграфікай [11] ідэнтыфікацыі больш за 30 тыпаў узбраеньня й спецтэхнікі ЗС РФ на Данбасе [інтэрактыўная база silk [12]].


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў [13].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [14].

 (CC BY 4.0 [15]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [16], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.