- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Марская пяхота 810-й брыгады ЧФ РФ у палёх Данбаса

Каманда InformNapalm працягвае OSINT-расследаваньні ўдзелу ЗС РФ у вайне на Данбасе. Усе факты, якія мы атрымалі, адлюстраваныя ў зводнай базе дадзеных “Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка”, якая пэрыядычна актуалізуецца.

У фокус новага расьледаваньня патрапіў вайсковец 810-й асобнай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту РФ (в/ч 13140, г.Сэвастопаль) Аляксандар Сакаленка.

Профіль у сацсеціве: https://vk.com/pilottt2008 [1], архіў: https://archive.is/TNQci [2] .

Фатаальбом https://vk.com/pilottt2008?z=albums14466077 [3], архіў: https://archive.is/REdL2 [4] .

Сьпіс сяброў: https://vk.com/friends?id=14466077§ion=all [5], архіў: https://archive.is/PgaGi [6].

Selection_001 [7] 0 [8]

Пра тое, што Аляксандар Сакаленка зьяўляецца дзеючым вайскоўцам і марскім пяхотнікам Чарнаморскага флоту, сьведчыць шэраг фактаў. Дастаткова азнаёміцца ​​зь ягоным фатаальбомам “такая праца МАРСКАЯ ПЯХОТА [9]”, у якім сабраныя фатаздымкі, выкладзеныя за прамежак часу у лістападзе-сьнежні 2014 году. Зьмястоўным ёсьць і сьпіс сяброў А.Сакаленкі, апроч баявікоў “наваросіі”, у сьпісе зафіксаваныя і калегі-таварышы ў службе з 810-й БрМП, у тым ліку здраднік-перабежчык Юры Арабінскі [10] (гл. архіў фатаальбому [11]).

-1 [12] -2 [13]

Найбольш характэрныя фатаздымкі з фатаальбому Сакаленкі, якія сьведчаць пра ягоную прыналежнасьць да ЗС РФ:

  1. Пазаваньне з кулямётам ПКП “Печанег”, які прыняты ва ўзбраеньне РФ у 2001 годзеSelection_002
  2. Пазаваньне на тле БТР-82А зь індэксам “У” – навучальны, якія былі прынятыя ва ўзбраеньне РФ у 2010 годзе Selection_003
  3. Занятак у вагнявой падрыхтоўцыSelection_004

Цікавым разьвіцьцём “сюжэтнай лініі” зьяўляюцца фатаздымкі, якія зьявіліся ў альбоме Сакаленкі ў 2015 годзе.

Гэтак, 23 красавіка 2015 году Аляксандар Сакаленка выкладвае фота з геалякацыяй “праспэкт Металюргаў, Алчэўскі савет”, у якім ён апрануты ў старую форму ЗС РФ “флора”, з чырвонай нарукаўнай павязкай “Дзяжурны”.

Selection_005

Крыху пазьней, пасьля сьвяткаваньня 9 траўня, Сакаленка выкладвае “гераічны” фатаздымак з геалякацыяй “парк Перамогі, Алчэўск, Украіна” і рапартуе “Авіяцыя з намі!!!”

Selection_006

Ну і да фіналу сваёй “украінскай камандыроўкі”, адышоўшы пасьля сьвятаў, 14 траўня 2015 году Сакаленка выкладвае сэрыю фатаздымкаў на тле падбітага ПТС-2 (транспартэр-амфібія) з геалякацыяй “пасёлак гарадзкога тыпу Краснадон, Украіна” (апошні фатаздымак на тле ПТС выкладзены 29 жніўня).

Selection_007

 

9 [14] 8 [15]

йй [16]

йцыф [17]ыы [18]

дядя ося [19]

 

Варта зазначыць, што гэты пэрсанаж і раней трапляў у поле зроку OSINT-даследчыкаў, але пацьвердзіць, што ён дзеючы вайсковец атрымалася толькі цяпер, дзякуючы дадатковым фатаздымкам і дадзеным сацыяльнага профілю.

Нагадаем, што апошняга часу фокус увагі ўдзелу вайскоўцаў ЧФ РФ, у прыватнасьці, марскіх пяхотнікаў 810 АБрМП, перайшоў у бок фіксацыі іхнага зьяўленьня ў Сірыі [20], дзе яны выконваюць баявыя задачы. Цалкам мажліва, што Аляксандр Сакаленка пасьпее пабываць і ў гэтым гарачым рэгіёне [21] на мапе сьвету. Чакаем на новыя фота- і відэарэпартажы ад гэтага “дзікага гуся”, які дапамагае нам фіксаваць сьляды злачынных дзеяньняў РФ.

Аўтар OSINT-расьледаваньня Міхаіл Кузняцоў [22] адмыслова для InformNapalm.org [23].

(с) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялаў сайту спасылка на аўтара і арыгінал артыкулу абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [24]