InformNapalm.org (Беларуская)

Марскі пяхотнік 810-й АБМП ЧФ РФ раскрыў дысьлякацыю апорнага пункту ў Сірыі

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выявілі профіль марскога пяхотніка-перабежчыка Мікіты Гаравога, вайскоўца вайсковай часткі №13140, 810-й асобнай брыгады марской пяхоты (АБМП) ЧФ РФ (пункт сталай дысьлякацыі г.Сэвастопаль, часова акупаваная тэрыторыя Украіны), які праз сацыяльныя сеткі “зьліў” мейсцазнаходжаньне расейскага апорнага пункту марской пяхоты, які знаходзіцца за 7 км ад базы ў Сірыі.

Падчас аналізу сацыяльнага профілю «VK» былі атрыманыя дадзеныя, якія сьведчаць, што
Мікіта Гаравы зьяўляецца вайскоўцам-здраднікам. Да анэксіі Крыма Расейскай Фэдэрацыяй ён даваў прысягу на вернасьць Украінскаму народу, цяпер ён служыць ужо інтарэсам РФ і выконвае злачынныя загады Крамлю ў Сірыі. Архіў на сацыяльны профіль: https://archive.is/UlnaX.

Фота з профілю Мікіты Гаравога падчас службы ў збройных сілах Украіны.

 

 

Наступныя фота Мікіты Гаравога былі зробленыя ўжо ў ролі вайскоўца 810-й АБМП ЧФ РФ.

Стаўленьне да здраднікаў і перабежчыкаў у ЗС РФ грэблівае. Фота з сэрыі: «Я і мой душара», ролю «душары» расейскіх марпехаў выконвае Мікіта Гаравы.

Па ўсім відаць, здраднікам і перабежчыкам пад расейскія сьцягі дастаюцца прывілеі і выправы ў авангардзе эскортаў «гарматнага мяса» для ажыцьцяўленьня авантураў Крамлю ў Сірыі.

Мікіта Гаравы таксама меў шчасьце атрымаць «шчасьлівы камандыровачны квіток» у Сірыю, дзе ён таксама пасьпеў пакінуць свае сьляды і “зьліць” у адкрыты доступ інфармацыю, якая дапамагла супольнасьці InformNapalm вызначыць мейсцазнаходжаньне апорнага пункту расейскіх войскаў, які знаходзіцца за 7.5 км ад авіябазы Хмэймім. Прыблізныя каардынаты апорнага пункту 35°24’32.5″N 36°01’48.7″E (каардынаты на мапе).

Гэты фатаздымак таксама выкладзены на старонцы сацсеціва маці гэтага марскога пяхотніка Сьвятланы Гаравой (Чэмерыс). Мабыць, яна вельмі ганарыцца тым, што ейны сын паехаў забіваць сірыйцаў.

На старонцы самога Мікіты гэтае фота суправаджаецца цікавымі камэнтарамі сяброў: “Сірыйскі маньяк ))”, на што Гаравы адказвае (пакідаем у арыгінале): “Полюбому, на охоте ))).

Таксама марскі пяхотнік, якому ўжо сьлед даваць званьне «двойчы здрадніка», выклаў фатаздымак зь геатэгам, які зафіксаваў мясцовасьць у раёне апорнага пункту, ідэнтыфікаванага вышэй.
Дзякуючы Гаравому сталася вядомым, што перакідваньне расейскіх марскіх пяхотнікаў з авіябазы Хмэймім да апорнага пункту ажыцьцяўляецца на гэлікоптэры Мі-8.

А па заканчэньні тэрміну «камандыроўкі ў Сірыю» марпехаў дастаўляе дадому лятак Іл-76МД, рэгістрацыйны нумар RA-76763, сэрыйны нумар 0073480413.

Цікава, што Мікіта на сваёй старонцы ў сацсеціве таксама актыўна падтрымлівае расейскую прапаганду падпяваючы: «Турэччына – памагаты тэрарызму». Верагодна, такая падмена маральна-каштоўнасных арыентыраў з абвінавачьваньнем, што ўсе навокал ёсьць «тэрарыстамі», а Расея – «міратворац», дапамагае расейскім жаўнерам здымаць псыхалягічны бар’ер у выкананьні злачынных загадаў, з-за якіх гінуць сотні невінаватых мірных людзей.

Архівы:

https://archive.is/UlnaX  https://archive.is/zVlO4  https://archive.is/B0FQs  https://archive.is/gxZtS  https://archive.is/xxiJk  https://archive.is/mNXx2  https://archive.is/qYBAO  https://archive.is/5vVee  https://archive.is/kpUsi  https://archive.is/T8nhd  https://archive.is/Jo15V  https://archive.is/Lul7j  https://archive.is/ZlGkG

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version