Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm падчас маніторынгу акаўнтаў сацсетак расейскіх вайскоўцаў выявіла доказы ўдзелу ў апэрацыі захопу Крыму 41-й брыгады ракетных катэраў, якая стала дысьлякуецца на часова акупаванай тэрыторыі Украіны – у г. Сэвастопаль.
У фатаздымку ніжэй зафіксаваныя расейскія маракі, якія служылі на малым ракетным караблі «Міраж [1]». Гэты карабель уваходзіць у склад 166-га Наварасійскага дывізыёну малых ракетных караблёў 41-й брыгады ракетных катэраў [1] (в/ч 72165 [2]). Вызначанае, што ўсе яны ўдзельнічалі ў апэрацыі захопу Крыму, за што атрымалі ўзнагароды ад міністэрства абароны РФ. У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) удалося ідэнтыфікаваць іхныя асобы. У фота зьлева направа: Аляксандар Дзенісенка, Аляксей Барабаш, Аляксандар Галавань.
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя расейскіх ваенных злачынцаў
Галавань Аляксандр Сяргеевіч (рас. Головань Александр Сергеевич), нарадзіўся 10.01.1991 г. у Калужскай вобласці, РСФСР. Навучаўся ў Маскве. Удзельнічаў у акцыях расейскае апазыцыі, у прыватнасьці, у так званым “Маршы мільёнаў”, які адбыўся 12 чэрвеня 2012 году. На вайсковую службу рэкрутаваны ўвосень 2013 году.
Служыў матросам на малым ракетным караблі «Міраж». За ўдзел у апэрацыі захопу Крыму узнагароджаны мэдалём “За возвращение Крыма” (рас.). Здавалася б, калі чалавек мае апазыцыйныя погляды, падтрымлівае Барыса Нямцова, ён ня будзе выхваляцца ваеннымі злачынствамі сваёй дзяржавы. Аднак, як бачым, з пачаткам расейскай ваеннай агрэсіі супроць Украіны погляды шматлікіх расейцаў кардынальна зьмяніліся. Колішнія супраціўнікі Пуціна сёньня зьяўляюцца наўпроставымі рэалізатарамі нэаімпэрскае палітыкі Крамля.
-
Акаўнт сацсеціва, скрыншоты й фатаздымкі А. Галаваня
Дзенісенка Аляксандар Мікалаевіч (рас. – Денисенко Александр Николаевич). Нарадзіўся 24.03.1993 г., жыве ў Краснадарскім краі РФ, меркавана, у г. Караноўск. Пэрсанальныя дадзеныя таксама пазначаныя ў фатаздымку пасьведчаньня кіроўцы.
Праходзіў тэрміновую службу ў 41-й брыгадзе ракетных катэраў. За ўдзел у апэрацыі захопу Крыму ўзнагароджаны мэдалём “За возвращение Крыма”:
-
Старонка сацсеціва, скрыншоты й фатаздымкі А. Дзенісенкі
Барабаш Аляксей Іванавіч (рас. – Барабаш Алексей Иванович). Нарадзіўся 18.05.1994 г., жыве ў г. Наварасійск, Краснадарскі край РФ. Служыў матросам на малым ракетным караблі «Міраж». Апроч фатаздымкаў з мэдалём за акупацыю Крыму, у ягоным фотаальбоме выяўленае таксама фота ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю:
У камэнтарох да аднаго з фатаздымкаў Аляксея Барабаша выяўленая досыць цікавае абмеркаваньне што да атрыманьня ўзнагароды за акупацыю Крыму (падаем у арыгінале):
Аляксей Барабаш: …девятого медаль дадут за Крым уже точно в бригаде лежит… Вам че не дают медали?
Лаша Ерашкоў: …вообще не в курсе
Аляксей Барабаш: Б@я должны дать в нас даже долбо@м дают которые ни где не учавствовали
Лаша Ерашкоў: Ну как сказать… Готовы то были в случае чего)
Аляксей Барабаш: Мы спали з автоматом
Лаша Ерашкоў: Мы вообще не спали
У фотаальбоме Аляксея Барабаша выяўленае таксама фота з расейскім рэжысэрам, прыхільнікам ваеннай агрэсіі Расеі Фёдарам Бандарчуком [55], які відавочна незаконна знаходзіўся ў Крыме ўлетку 2014 году:
-
Старонкі сацсетак, скрыншоты й фатаздымкі А. Барабаша
Пасьведчаньні да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам 41-й брыгады ракетных катэраў падпісваў капітан 1-га рангу Аляксандар Вячаслававіч Талмачоў.
Крыніца [100] фота.
Камандырам 41-й БрРКА ён быў [101] з 2010 па 2015 год. У 2015 годзе ён скончыў [102] сваю вайсковую службу.
Генэральная пракуратура Украіны паведаміла [103] пра падазрэньне капітану 1-га рангу А. Талмачову паводле артыкулаў Крымінальнага Кодэксу Украіны:
ч. 3 арт. 110 – Замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны;
ч. 2 арт. 28 – Зьдзяйсьненьне злачынства групай асобаў, групай асобаў паводле папярэдняй змовы, арганізаванай групай або злачыннай арганізацыяй;
ч. 2 арт. 437 – Плянаваньне, падрыхтоўка, пачынаньне й вядзеньне агрэсіўнае вайны.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [104].
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [105].
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [106])
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [107] / Твітэр [108] / Telegram [109]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.