InformNapalm.org (Беларуская)

Мэдаль Суворава як сродак заахвочваньня вайсковых злачынцаў

Падчас збору інфармацыі пра расейскіх вайсковых злачынцаў, удзельнікаў неабвешчанай вайны супроць Украіны, быў выяўлены чарговы ўзнагароджаны.

Паўлаў Віталь Уладзімеравіч, камандыр гарматы 3-га разьліку 6-й гаўбічнай самаходнай батарэі (САУ “Мста-С” 2С19) самаходнага артылерыйскага дывізыёну 19-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 20634, Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя-Аланія) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, узнагароджаны “мэдалём Суворава“. Узнагародны лiст з нумарам №41831 ад 25 сьнежня 2014 году падпісаны вярхоўным галоўнакамандуючым – прэзыдэнтам Расеі Пуціным.

Тое што Паўлаў узнагароджаны менавіта за расейскую авантуру ва Ўкраіне не выклікае сумневу, гэта ўскосна пацьверджвае шэраг фатасьведчаньняў:

– “Мэдаль Суворава” і камэнтары да яе. Дадзены мэдаль зьяўляецца дзяржаўнай узнагародаю і яе за абы-што не даюць. Мэдалём узнагароджваюцца вайскоўцы за асабістую мужнасьць і адвагу падчас абароны Айчыны і дзяржаўных інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі ў баявых дзеяньнях.
Больш за тое, фатаздымак з узнагароджаным Паўлавым ў выглядзе білборда выстаўлены на мейсцы дысьлякацыі 19-й МСБР ва Уладзікаўказе;

 

– У фатаальбоме Паўлава прысутнічае шэраг фатаздымкаў, дзякуючы якім можна адсачыць ягоны “баявы шлях” на Данбас – жнівень-кастрычнік 2014 году, ад пагрузкі на эшалён САУ “Мста-С” да палявых будняў, дзе ён з “баявымі таварышамі”, апранутымі ў камуфляж “флора”, у які расейскае камандаваньне апранае вайскоўцаў дзеля замаскаваньня іх пад баявікоў-дабравольцаў і затым перакідвае ва Украіну;

    
– Асобна варта пазначыць фатаздымак Паўлава, заладаваны 22 верасьня 2014 году, зь вельмі знаёмымі інвэрсыйнымі сьлядамі ад лятакоў Данбаса з 20 верасьня мінулага года – “Магічныя кольцы”  у небе над Данбасам” (другі слайд з асабістага архіву).

 

Пра прысутнасьць у “Растоўска-ўкраінскай камандыроўцы” самаходчыкаў 19-й АМСБр пісалі яшчэ напачатку кастрычніка мінулага года “САУ “Мста-С” 19-й МСБР з Паўночнай Асэтыі на мяжы з Украінай”. Літаральна некалькі дзён таму прадстаўлялі матар’ял пра прысутнасьць ва Украіне роты беспілотнае авіяцыі гэтай жа брыгады “Пра прыгоды роты БПЛА 19-й матастралковай брыгады ва Украіне”.

Гэта першы выяўлены факт ўзнагароджаньня расейскага вайсковага злачынца “мэдалём Суворава”. Паводле раней атрыманай інфармацыі, расейскіх інтэрвэнтаў галоўным чынам заахвочваюць іншымі мэдалькамі – дзяржаўнай “За Адвагу” і ўзроўнем ніжэй – ведамаснай “За воінскую доблесьць”, глядзіце спасылкі:

– “Мэдаль “За адвагу”” (узнагароджаны Анатоль Осіпаў з 8-й горнай) 

– “Кавалер мэдалю “За адвагу”” – дэсантнік 106-й ВДД Жэка-канспіратар

– “Міхос “адважны” – выведчык 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”

– “Буратаў 5-й танкавай брыгады ўзнагароджваюць мэдалямі “За воінскую доблесьць”

– “Чарговы кавалер мэдалю “За воінскую доблесьць” з 5-й танкавай брыгады

“Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазыі за ўдзел у баях на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі”

Автор:  Іраклі Камахідзэ

(с) Інфармацыя падрыхтавана спецыяльна для сайта InformNapalm, пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

 

Exit mobile version