- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Мэдычныя паслугі для VIP наймітаў Расеі. Перапіскі, дакуманты, ідэнтыфікацыя баявікоў

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў у выніку ўзлому дзясяткаў паштовых скрыняў ключавых фігураў, каардынуючых дзеяньні баявікоў, расейскіх наймітаў і вайскоўцаў на Данбасе і ў Сірыі. У гэтым расьледаваньні вядзецца пра мэдычныя ўстановы, якія абслугоўваюць замежных і расейскіх VIP наймітаў РФ.

Нагадаем, што зыходныя дадзеныя з паштовых скрыняў тэрарыстычных фармаваньняў і расейскіх арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць падтрымку баявікоў, здабылі ўкраінскія хакеры з ананімнай групы Falcons Flame (#FF) [1] і перадалі супольнасьці InformNapalm для паглыбленага OSINT-аналізу і апрацоўкі.

Больш падрабязна пра апэрацыю вы можаце прачытаць у матар’яле: «Чаму гарыць МА РФ. InformNapalm анансуе сэрыю публікацыяў на падставе ўцечкі дадзеных [2]».

Падчас аналізу масыву дадзеных паштовай скрыні арганізацыі «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса» (СДД) нашую ўвагу прыцягнуў ліст з наступным зьместам.

Selection_090 [3]

Ліст дасланы з паштовае адрэсы [email protected] [4]. У ім пазначаныя дадзеныя параненага найміта, Альхоўскага, а таксама наступная інфармацыя, цытуем: «Примечание пояснение — боевые задачи выполняли от структур РФ о которых не имеем права говорить, приставлены были к МСБ Луны, официально причислены для порядка были к УСО Генпрокуратуры ДНР».

У выніку паглыбленага OSINT-аналізу выведнікі InformNapalm вызначылі дадзеныя двух расейскіх наймітаў, якія выконвалі баявыя задачы спэцслужбаў РФ. Гэта:

Салікаў Ігар Ракіпавіч (пазыўны “Зьмей”), 09.11.1963 г.н., камандыр асобнай выведроты спэцпрызначэньня «Рэдут» у складзе Сьнежынскага мотастралковага батальёну, тэл.: +79105415944, г. Калуга, грамадзянін РФ.

Selection_091 [5]

Да лісту былі дададзеныя два фатаздымкі дакумантаў: даведка так званай «генэральнай пракуратуры ДНР» і выпісны эпікрыз (вагнястрэльнае параненьне абедзьвюх ступаў, атрыманае 28.06.2014 г.), выдадзены ў ліпені 2014 году траўматалягічным аддзяленьнем ФГКУ 1602 БКГ МА РФ (Вайсковы клінічны шпіталь міністэрства абароны Расеі ў г. Растове-на-Доне).

IMG_20151025_123539 [6]

IMG_20151025_123822 [6]

З дапамогаю адрэсы паштовае скрыні [email protected] [4] было вызначанае, што Салікаў Ігар Ракіпавіч займаецца публіцыстыкай у вайсковай тэматыцы з псэўданімам “Коваль І.” [1] [7]  [2] [7]. Зазначым, што дата нараджэньня на сайце і ў лісьце ідэнтычная – 09 лістапада 1963 г. Інфармацыя, якую агучыў пра сябе Салікаў (пакідаем у арыгінале): «Родился, учился… Служил в МВО, ТуркВО (колішнія Маскоўская і Туркестанская вайсковыя акругі, — заўв.рэд). Как обычно, есть и ранения, и награды. Боевую учебу проходил в различных округах. Имею несколько ВУС (Вайскова-ўліковая спэцыяльнасьць, — заўв.рэд.) — был всегда за расширение кругозора. После распада СССР, покинув части специального назначения, которые перешли в управление уже иного государства, выбрал путь фрилансера в сфере военного дела, которое в миру клеймят ошибочно термином наемник (не пугайтесь этого слова, не такое уж оно и страшное, да и размытое — ибо абсолютно абстрактное и неверное, включая и юридическое содержание), помотался по миру. Cобытия на Украине, в Крыму и на Донбассе только укрепили мою веру (основанную в том числе и на собственном опыте) в то, что у современной Армии России модерновый путь развития, далекий от консерватизма прошлого. Верю и надеюсь на успехи России в плане великого будущего и формирования здоровых и эффективных ВС. Selection_092 [8]Нужна крепкая экономика. Без армии и флота в новом усиленном амплуа это невозможно, и нужна работа всех военных специалистов. Военная служба Родине сегодня выглядит в форме гибрида, и нельзя мерить все старыми лекалами. Многие делают сегодня серьезные «вещи». Вот такой круг получается…Что-то пытаюсь делать в этом направлении и я, и даже сейчас.»

Гэты «гібрыдны фрылансэр», які выконвае спэцыяльныя задачы структур РФ таксама пакінуў свае сэлфі.

Альхоўскі Аляксей Леанідавіч (пазыўны «Турыст»), 08.10.1975 г.н., апэратыўны афіцэр кіраваньня выведгрупы спэцпрызначэньня «Рэдут», камандыр «Зьмей» (Салікаў І.Р.), тэл.: +79266286129, Масква, грамадзянін РФ. У ліставаньні Салікава з арганізацыяй «Саюз добраахвотнікаў Данбаса» былі знойдзеныя дакуманты на Альхоўскага.

WP_20141118_19_07_18_ProWP_20141118_19_06_59_Pro [9]

Да лісту былі дададзеныя два фатаздымкі дакумантаў: даведка так званай «генэральнай пракуратуры ДНР» і выпісны эпікрыз (аскепкавае параненьне мяккіх тканінаў галавы і вагнястрэльнае скразное параненьне правае лыткі, атрыманае 27.06.2014 г.), выдадзены ў ліпені 2014 года траўматалягічным аддзяленьнем ФГКУ 1602 БКГ МА РФ (Вайсковы клінічны шпіталь міністэрства абароны Расеі ў г. Растове-на-Доне). У лісьце пазначаны тэлефон Альхоўскага +79266286129, празь які валянтэры InformNapalm выявілі дадатковую інфармацыю пра яшчэ аднаго найміта [1] [10]  [2] [11], які зьяўляецца дырэктарам Мурманскага ТАА «ВО7» і дырэктарам Фонду дапамогі ветэранам баявых дзеяньняў «ІКАР».

Кунья Кордэйра Радольфа, 29.09.1987 г.н., грамадзянін Бразыліі, снайпэр-выведнік так званай 1-й асобнай мотастралковай брыгады «Славянскай» тэрарыстычнай арганізацыі ДНР, в/ч 08801.

Ніжэй фатаздымкі ягонага вайсковага білету, выдадзенага тэрарыстычнай арганізацыяй «ДНР», і мэдычных даведак.

DSC_0013DSC_0015 [12]

DSC_0017DSC_0003DSC_0004 [12]

Зь ліставаньня «Саюза добраахвотнікаў Данбаса» і куратару ў Паўночна-Заходнім рэгіёне вынікае, што зараз Кунья, цалкам мажліва, лякуецца ў шпіталі для ветэранаў войнаў у Санкт-Пецярбургу, РФ.

Selection_094 [13]

Таксама быў выяўлены яшчэ адзін найміт і міжнародны тэрарыст, Мітровіч Славіш.

Мітровіч Славіш, 05.03.1975 г.н., ваяваў у бандфармаваньнях «Призрак» і «Оплот» (рас.), грамадзянін Сэрбіі, тэл.: + 79214296357. З 16.03.2016 г. лекаваўся на працягу 10 дзён ў другім аддзяленьні Шпіталя для ветэранаў войнаў, Санкт-Пецярбург, РФ.

Selection_096 [14]Selection_095 [15]

У скрыншоце ліставаньня зафіксаваная цікавая дэталь: «Сёньня ў шпіталь паступілі на лекаваньне 3 – 300 («300» у вайсковай тэрміналёгіі азначае «паранены», – заўв.рэд.) Себякін, Рыженка і сэрб (Славіш). Шпіталізацыя сэрба ўзгодненая з кіраўніцтвам». Ніжэй таксама пазначаная сума за лекаваньне ў вайсковым шпіталі – 12000 рублёў.

Мэдычныя паслугі для наймітаў «Саюз добраахвотнікаў Данбаса» (СДД) аплочвае наяўнымі грашыма праз сваіх рэгіянальных прадстаўнікоў, хаця арганізацыя мае безнаяўны рахунак. Зь ліставаньня вынікае, што грошы прадстаўнікам перадае Вольга Кулыгіна пад расьпіску. Напрыклад, ніжэй пададзенае фота расьпіскі, дзе нейкі Аляксандраў Васіль Уладзімеравіч, пашпарт РФ 4513 192977 атрымаў 600.000 рублёў ад СДД у асобе Кулыгінай Вольгі Іванаўны, пашпарт РФ 4507 901906, на лекаваньне і рэабілітацыю параненых.

1 [16]

У адным з папярэдніх расьледаваньняў InformNapalm на падставе знойдзеных старонак баявікоў у сацыяльных сетках і зьдзейсьненай геалякацыі, асьвятлялася тэма вайсковых шпіталяў ЗС РФ [17].

Усе гэтыя факты аплаты знаходжаньня «вайсковых фрылансераў» і замежных наймітаў у вайсковых шпіталях і іхнага дарагога лекаваньня сьведчаць пра інтэграцыю мэдычнай сыстэмы Расейскай Фэдэрацыі ў працэс вядзеньня гібрыдных баявых дзеяньняў і іхнага тылавога забесьпячэньня. Аплата лекаваньня ажыцьцяўляецца праз падстаўныя фонды і структуры, якія куруюць забесьпячэньне наймітаў у межах адзінай сыстэмы каардынацыі з расейскімі спэцслужбамі. Праваахоўныя ворганы, ФСБ РФ, вайсковыя лекары, мэдпэрсанал і шэраг дзяржаўных службоўцаў маюць дачыненьне да функцыянаваньня гэтай сыстэмы падтрымкі тэрору на тэрыторыі суседняй дзяржавы.

Чытайце таксама: «Расея дае візы для тэрору ва Украіне: уцечка пашпартных дадзеных наймітаў [18]».

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў [19] на падставе перададзеных дадзеных хакерскай групы FalconsFlame [20].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [21].

(CC BY 4.0 [22]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [23], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence [24].

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!