InformNapalm.org (Беларуская)

Менск-2: як Расея не адводзіць сваю вайсковую тэхніку

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала чарговае мейсца скопішча вайсковай тэхнікі акупацыйных войскаў Расеі ў населеным пункце Грузка-Заранскае, што месьціца ля Макеўкі.

Фота восеньскае, апублікаванае 9 лістапада 2015 году адным з мясцовых жыхароў.

Нагадаем, што ўчора мы ідэнтыфікавалі мейсца скопішча расейскай вайсковай тэхнікі ў сяле Пятроўскае Старабешаўскага раёну, у якім захоўваюцца САУ 2С1 «Гвазьдзіка», і базу з расейскімі танкамі ў Кіраўскім раёне Данецка. Такіх прыкладаў схаванай… ой… то бок… “адведзенай” расейскай тэхнікі шмат, і працягваць пералічваць можна бясконца. Лепей сказаць гэтак: “САУ, танкі, “Грады” і іншая тэхніка расейскіх акупацыйных войскаў РФ схаваная ў хляве, кароўніку, у вытворчых памяшканьнях заводаў і прадпрыемстваў Данбаса, побач з школамі і больніцамі, то бок хаваюць усюды, дзе толькі можна, падалей ад нашых вачэй, але не забываюцца зрабіць паказальныя “адводы” вайсковай тэхнікі. Калі б расейскія баявікі, дакладней Расея, прагнула міру і хуткага заканчэньня вайны, ужо даўно б вывезла ЎСЮ сваю вайсковую тэхніку з акупаванае  часткі Украіны за украінска-расейскую мяжу, а не хавала б яе ў хлявох ды кароўніках і не працягвала б завозіць на ўкраінскі Данбас вялікую колькасць новай разнастайнай вайсковай тэхнікі з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. Навошта?

За ідэнтыфікацыю мейсца скопішча расейскай тэхнікі дзякуй нашаму сябру @5urpher

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

(CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд матар’ялу ў сацсетках вітаецца!

Exit mobile version