БРК «Бастыён»
8 жніўня 2016 г. акупацыйныя расейскія ўлады ў Крыме перакінулі на Старакрымскі палігон на ўсходзе Крымскае паўвыспы берагавыя ракетныя комплексы «Бастыён».
У відэа перадысьлякацыі расейскай тэхнікі, якое было апублікаванае відавочцам на youtube-канале «Alim Aydamak», зафіксаваная калёна расейскай вайсковай тэхнікі, якая рухаецца да Старакрымскага палігону, і ў якой маецца ня менш за пяць БРК «Бастыён».
Берагавы ракетны комплекс «Бастыён» (індэкс ГРАУ 3К55, паводле кадыфікацыі NATO: SSC-5 «Stooge» (бел. «марыянэтка»)) быў распрацаваны расейскім НВА машынабудаваньня і паступіў ва ўзбраенне ЗС РФ у 2010 годзе. Зброя прызначаная для паразы надводных караблёў розных клясаў і тыпаў з складу дэсантных злучэньняў, канвояў, карабельных і авіяносных ударных групаў, а таксама паадзінкавых караблёў і наземных радыёкантрастных мэтаў ва ўмовах інтэнсыўнага вагнявога й радыёэлектроннага процідзеяньня.
БРК «БАЛ»
Нагадаем, што ў лютым 2016 году міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас OSINT-расьледаваньня атрымала выведдадзеныя пра дакладнае мейсца дысьлякацыі іншых расейскіх берагавых ракетных комплексаў – «БАЛ» – з складу паноўна сфармаванай 15-й ракетнай брыгады берагавой абароны, узбраеньне й тэхніка для якой былі перакінутыя ў Крым з Дагестана. Больш падрабязна матар’ялы расьледавання можна вывучыць праз спасылку: «Афіцэр ЗС РФ раскрыў таямніцы дывізыёну БРК «БАЛ» у Крыме».
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
