InformNapalm.org (Беларуская)

Мінус яшчэ адзін расейскі БПЛА “Фарпост”

Паводле інфармацыі прэс-службы палку “Дняпро-1”, у Данецкай вобласьці пад Аўдзееўкай байцы палку спэцназу ў межах сумеснае апэрацыі з ЦСА (Цэнтар спэцыяльных апэрацыяў) зьбілі расейскі бесьпілётнік “Фарпост”.
Зараз бесьпілётнік знаходзіцца ў штабе АТЦ, зь ім працуюць спэцыялісты ў галіне БПЛА.
За час супрацьстаяньня расейскай акупацыі на Данбасе, гэта другі зьбіты “Фарпост” (інфармацыя пра першы зьбіты БПЛА ў спасылцы http://9tv.co.il/news/2015/05/08/203571.html).

Сярод функцыянальных асаблівасьцяў БПЛА – ня толькі назіраньне за пазыцыямі праціўніка, але магчымасьць карэктакаваньня артылерыі і вядзеньня абстрэлу ў рэжыме рэальнага часу.
Глядзіце арыгінал інфармацыі ад “Дняпра-1” у спасылцы: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=1589753594640137&id=1485326845082813&__mref=message_bubble”.

 

Да гэтай навіны ёсьць камэнтар чытача Івана Відзякіна, які прадставіў фатаздымак менавіта гэтага БПЛА “Фарпост” з нумарам “923”  зь лістападу 2013 году, які сабраны паводле ізраільскай ліцэнзіі ў Екатэрынбургу, падрабязнасьці глядзіце ў спасылцы: http://bmpd.livejournal.com/658798.html.

Нагадваем, што 8 траўня “ІнформНапалм” апублікаваў неабвержныя доказы прысутнасьці ва Украіне роты БПЛА 19-й матастралковае брыгады (в/ч 20634, Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя – Аланія) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі Збройных сілаў Расеі, ва ўзбраеньні якой фіксуюцца бесьпілётнікі іншага тыпу – “Арлан-10”, падрабязнасьці ў актыўнай спасылцы “Аб прыгодах роты БПЛА 19-й матастралковай брыгады ва Украіне”.

У дадзеным запісы выкарыстаныя інфармацыя і фатаздымкі старонкі Батальёну Дняпро-1.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ і krmvictory.

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version