InformNapalm.org (Беларуская)

Міжнародная сьледчая група афіцыйна заявіла, што MH17 быў зьбіты з ЗРК “Бук” Збройных Сілаў РФ

Сёньня, 24 траўня 2018 году, міжнародная сьледчая група (JIT), якая вывучае прычыны й абставіны катастрофы пасажырскага лятаку рэйсу MH17, падала прамежкавыя вынікі свайго расьледаваньня. Яна заявіла, што пасажырскі Boeing-777 “Малайзійскіх авіялініяў” 17 ліпеня 2014 быў зьбіты над акупаванай тэрыторыяй Данбасу з дапамогаю зэнітна-ракетнага комплексу (ЗРК) “Бук”, які належыць Збройным Сілам РФ.

“JIT прыйшла да высновы, што комплекс “Бук”, які зьбіў МН17, належыць да 53-й зэнітна-ракетнай брыгады супрацьпаветранай абароны з Курска – падразьдзяленьня Збройных Сілаў РФ”, – заявіў кіраўнік крымінальнага аддзяленьня нацыянальнай паліцыі Нідэрляндаў Вільбэрт Полісэн.

Нагадаем, што гэтая вэрсія цалкам супадае з высновамі й дасьледаваньнямі, якія зьдзейсьнілі валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Вы можаце прагледзець усе матар’ялы InformNapalm што да тэмы MH17 праз спасылку.

Характэрна, што расейская армія, якая захапіла Крым і забіла тысячы людзей на Данбасе, таксама будзе забясьпечваць захады бясьпекі падчас Чэмпіянату сьвету па футболе. Фінал чэмпіянату заплянаваны на 15 ліпеня, а ўжо праз два дні, 17 лiпеня сьвет будзе ўзгадваць гадавіну трагедыі рэйсу MH17.

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm стварыла найбольшую інтэрактыўную базу дадзеных расейскай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі. База Russian Aggression зьмяшчае вынікі больш за 1700 OSINT-расьледаваньняў, якія сыстэматызаваныя й падзеленыя на дзьве групы:

База ўтрымлівае маштабныя факты ўварваньня, дадзеныя пра больш за 1300 расейскіх вайскоўцаў з 89 фармаваньняў ЗС РФ і іншых сілавых структураў Расейскае Фэдэрацыі, а таксама пра 44 тыпы расейскага ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі, якая не магла стаць трафеем і якую Міністэрства абароны РФ таемна пастаўляла на Данбас.

Мы заклікаем сусьветную супольнасьць узмацніць эканамічны й дыпляматычны ціск на РФ і байкатаваць правядзеньне Чэмпіянату сьвету па футболе ў Расейскай Фэдэрацыі.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version