- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

Вызначаны ўдзел у ваеннай агрэсіі супроць Украіны экіпажу расейскага малога ракетнага карабля (МРК) “Штыль”. Гэты карабель удзельнічаў у блякаваньні караблёў ВМС Украіны ў бухце Данузлаў. У спісе (1, [1]2 [2]) асобаў каманднага складу Збройных сілаў РФ, якім Генэральная пракуратура Украіны паведаміла пра падазрэньне, на гэты момант імя камандыра МРК “Штыль” адсутнічае. Таксама гэты МРК не пазначаны ў пераліку [3] Вайсковай пракуратуры сярод караблёў, якія былі задзейнічаныя ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны. Мы заклікаем украінскія праваахоўныя ворганы распачаць у адносінах да расейскіх акупантаў усе належныя працэсуальныя дзеяньні ў адпаведнасьці з украінскім і міжнародным заканадаўствам ды надаць дадзеныя пра іх у Інтэрпол.

Прадмова

З моманту распаду СССР мінулі 28 гадоў. За гэты параўнальна кароткі час Расея як пераемніца Савецкага Саюзу распачала некалькі войнаў з суседнімі краінамі, якія вырваліся зь ейных “братэрскіх” кіпцюроў у 1991 годзе. Злачынныя рашэньні расейскага палітычнага кіраўніцтва выконваюць звычайныя грамадзяне РФ – тэрміноўцы, кантрактнікі, афіцэры Збройных сілаў, баявікі прыватных вайсковых кампаніяў [4] і шматлікіх збройных фармаваньняў. За выкананьне злачынных загадаў ім надаюць вайсковыя званьні, узнагароды й прывілеі, якімі яны выхваляюцца ў сацыяльных сетках. Іх гераізуюць расейскія прапагандысты ў кантэксьце выхаваньня новых пакаленьняў для новых войнаў. Дзеля гэтага ў Расеі нават створаная так званая «Юнармия [5]» – сучасная расейская адаптаваная вэрсія Гітлерюґэнду [6].

Дзякуючы публікацыям прапагандыстаў і наўпроставых выканаўцаў злачынстваў у адкрытых крыніцах, супольнасьць InformNapalm ужо сёмы год зьбірае доказавую базу для Міжнароднага крымінальнага суду. Сёньня мы публікуем інфармацыю пра малы ракетны карабель “Штыль” [7] (праект 1234.1 “Овод-1” (рас.), бартавы нумар 620) з складу 166-га дывізыёну малых ракетных караблёў 41-й брыгады ракетных катэраў (в/ч 72165, пункт сталай дысьлякацыі – часова акупаваны Крым, Сэвастопаль) Чарнаморскага флёту ВМФ РФ.

Узнагароды й званьні за злачынствы

З 2013 году камандырам МРК “Штыль” зьяўляўся Уладзімер Валер’евіч Дзярбетаў (рас. – Владимир Валерьевич Дербетов), выхадзень з калмыцкага гораду Лагань, меў званьне капітан-лейтэнант [8].

[9]

Пасля ўдзелу ў спэцаперацыі захопу Крыму яму было датэрмінова нададзенае званьне капітана 3-га рангу й мэдаль Ушакова [10]. Ён таксама ўзнагароджаны [11] мэдалём “Адмірал Гаршкоў”, мае статус “ветэрану баявых дзеяньняў” і падзяку ад Пуціна.

[12]

У 2015-2017 гг. ён камандаваў [13]  МРК “Зялёны Дол”, пад ягоным камандаваньнем карабель выконваў баявыя задачы ў Сірыі. Пасьля таго, як гэты МРК увайшоў [13] у склад Балтыйскага флёту, Дзярбетаў быў прызначаны камандырам ракетнага карабля на паветранай подушцы (РКПП) “Самум [14]”. Станам на травень 2018 году ён меў званьне [15] капітана 2-га рангу.

У 2016 годзе Дзярбетаў як камандыр МРК “Зялёны Дол” быў занесены [16] ў базу дадзеных Цэнтру “Міратворац”.

[17]

Выяўлены акаўнт У. Дзярбетава ў сацсетках: “VK [18]” (архіў [19] акаўнту).

Вызначаныя дадзеныя маракоў МРК “Штыль”

У расейскіх сацыяльных сетках мы выявілі маракоў, якія ўдзельнічалі ў спэцапэрацыі захопу Крыму ў складзе экіпажу МРК “Штыль”.

Міхееў Дзьмітры Аляксеевіч (рас. – Михеев Дмитрий Алексеевич)

[20]Нарадзіўся 19.12.1994 г. у г. Зеленадольск, Татарстан, РФ. Праходзіў вайсковую службу на малым ракетным караблі “Штыль” ЧФ ВМФ РФ. Званьне – матрос. Удзельнік спэцапэрацыі ЗС РФ што да захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

Міхееў апублікаваў фота мэдаля за акупацыю Крыму й фатаздымак узнагароднага пасьведчаньня.

[21]

Таксама Міхееў выклаў на сваёй старонцы некалькі відэа, сфільмаваных падчас ягонай службы, якія могуць быць выкарыстаныя ў судзе й могуць быць карыснымі для ідэнтыфікацыі іншых маракоў-удзельнікаў ваеннае агрэсіі супроць Украіны (1 [22], 2 [23] і архіў [24] на выпадак выдаленьня доказаў фігурантам расьледаваньня). У першым відэа зафіксаваныя маракі МРК “Штыль”, у другім – сустрэча Міхеева сваякамі пасьля ягонай дэмабілізацыі. У стопкадры з другога відэа можна добра пабачыць на кіцеле Міхеева шаўрон МРК “Штыль”.

[25]

Дорас Дзьмітры (рас. – Дорас Дмитрий)

[41]Нарадзіўся 14.04.1994 г. у г. Краснадар, РФ. Выяўлены ў сьпісе кантактаў Дзмітрыя Міхеева. Праходзіў вайсковую службу на малым ракетным караблі “Штыль” ЧФ ВМФ РФ. Удзельнік спэцапэрацыі ЗС РФ што да захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

Наступны фатаздымак з фотаальбому Дораса на першы погляд неінфарматыўны, але ў ім зафіксаваныя характэрныя элемэнты МРК “Штыль”.

[42]

Ніжэй падаем параўнаньне гэтых элемэнтаў з фатаздымкамі карабля, што маюцца ў адкрытым доступе:

[43]

Фота Дораса з мэдалём за акупацыю Крыму:

[44]

Ваенныя злачынствы маракоў МРК “Штыль”

У 2014 годзе экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” удзельнічаў у блякаваньні [49] выхаду ў адкрытае мора ўкраінскім караблям у бухце возера Данузлаў. Сьлед зазначыць, што ўдзел у спэцапэрацыі захопу Крыму – ня першае ваеннае злачынства ЗС РФ, якое было ўчыненае з дапамогаю гэтага карабля. У 2008 годзе МРК “Штыль” уздельнічаў [50] у вайне супроць Грузіі. З 2009 году ён зьдзяйсьняе баявую варту ля берагоў акупаванай Расеяй Абхазіі.

Дадатковая інфармацыя пра МРК “Штыль”

На Сэвастопальскім форуме выяўленыя цікавыя камэнтары [51], якія адлюстроўваюць сытуацыю ня толькі на МРК “Штыль”, але відавочна й ва ўсім расейскім флёце.

Расеец з Уралу ў 2016 годзе атрымаў накіраваньне на МРК “Штыль” і вырашыў спытаць удзельнікаў форуму пра асаблівасьці службы на Чарнаморскім флёце (падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі):

“Добрый день, уважаемые форумчане! Нужна ваша помощь. Пришло отношение на МРК “Штиль”. Сам я с Урала, 32 года, высшее образование, есть семья, дети. С детства мечтал служить на флоте, но жизнь все как-то направляла мимо. На данный момент, ситуация, там где я на данный момент проживаю, складывается крайне неприятная: упали зарплаты везде, грядут массовые увольнения, есть вероятность остаться без работы. А тут такой шанс выпал – и мечту свою осуществить, и жизнь как-то изменить, надеюсь в лучшую сторону. Однако, почитав данную ветку форума (и не только), все больше копится сомнений, а стоит ли? Ведь мечта мечтой, а семью кормить надо. Ведь переехать за 3000 км – это не шутки! Вопрос в следующем, чего ожидать с самого начала и какие дальнейшие перспективы?..”

Адказ:

“Жить негде. Никто не ждёт. Дадут койку на пароходе, потом поиск съёмного жилья для семьи. Потом с кораба никто отпускать не будет. Будут требовать обуться-одеться, но ничего не дадут, за свои купите. Потом ремонт заведования за свой счёт. Потом жена не выдержит и уедет к маме.”

[52]

Праэкт “Овод” (рас.) і “пісталет ля скроні”

Караблі праэкту “Овод” былі створаны ў 1960-я гады. З самага пачатку гэтыя судны хацелі ўключыць у клясу катэраў, але тагачасны камандуючы ВМФ СССР адмірал Сяргей Гаршкоў адмыслова зацьвердзіў для іх новую клясу – малы ракетны карабель. Падчас спуску на ваду першага карабля гэтае клясы Гаршкоў сказаў [53] эпічную фразу: “Гэтыя МРК – пісталет ля скроні імпэрыялізму”.

Станам на 2019 год 12 малых ракетных караблёў праэкту “Овод” па-ранейшаму задзейнічаныя [54] ў флёце, рэшта была выведзеная з эксплюатацыі, бо караблі ўжо састарэлі маральна й фізічна. Астатнія патрабуюць мадэрнізацыі. Пры гэтым вайскоўцы кажуць, што падчас мадэрнізацыі варта захаваць толькі корпус і надбудову, а таксама частку агульнакарабельных сыстэмаў.

“Штыль” – малы ракетны карабель праэкту 1234.1 “Овод”. Карабель спусьцілі на ваду ў 1978 годзе. Улетку 2019 году на форумах зьявіліся фота [55] працэсу “распрананьня” МРК “Штыль”, то бок зь яго прыбіралі абсталяваньне перад утылізацыяй [50].

[56]

У лютым 2020 году МРК “Штыль” быў выключаны [7] з складу Чарнаморскага флёту ВМФ РФ.

Чальцы экіпажаў, якія з дапамогаю гэтага карабля ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны й Грузіі, маюць быць прыцягнутыя да адказнасьці.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [57].

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [58].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [59])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [60] / Твітэр [61] / Telegram [62]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[63]InformNapalm [64] – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць [65] або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца [66] на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.