InformNapalm.org (Беларуская)

МЗС РФ адмовіўся дапамагаць расейцам, арыштаваным на Данбасе

МЗС Расі паведаміла, што не можа аказваць консульскую дапамогу грамадзянам РФ у зоне вядзеньня баявых дзеяньняў на тэрыторыі Украіны. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе Міністэрства на запыт грамадзянкі РФ Людмілы Сцяпанавай, паведамляе Газета.Ru.

Сцяпанава прасіла МЗС ўсталяваць месцазнаходжанне расейскага грамадзяніна, былога “намесніка міністра замежных спраў “ДНР” Барыса Барысава.

Барысаў знік у канцы траўня. Неўзабаве стала вядома, што былы чыноўнік быў затрыманы міністэрствам дзяржбяспекі “ДНР”.

Былы намеснік міністра замежных спаў ДНР Барыс Барысаў

Прыхільнікі Барысава мяркуюць, што арышт стаў вынікам таго, што экс- “міністр” актыўна крытыкаваў Мінскія пагадненьня ў сацыяльных сетках.

Акрамя таго, ён падтрымліваў пазіцыю былога лідэра прарасейскіх тэрарыстаў Ігара Гіркіна (Стралкова), які настойваў на суверэнітэце “ЛНР” і “ДНР”.

У адказе МЗС РФ на запыт Сцяпанавай гаворыцца, што консульскае ўзаемадзеянне на тэрыторыі Украіны ажыццяўляецца на базе консульскага статута, Венскай канвенцыі аб консульскіх адносінах, профільных пагадненьняў з Украінай і іншых дакументаў. Ні адзін з іх не рэгулюе консульскую дзейнасць у зоне вядзеньня баявых дзеяньняў, з прычыны чаго прадастаўленьне дапамогі Барысаву “не ўяўляецца магчымым”.

Нагадаем, што 16 траўня ў ходзе разлютаваных баёў з расейскай ДРГ, якая пранікла ў раён н.п. Шчасце, былі ўзятыя ў палон 2 ваеннаслужачых РФ – байцы тальяцінскага спецназа ГРУ, якія да гэтага часу знаходзяцца пад арыштам.

Таксама ў сваім нядаўнім інтэрв’ю атаман “Всевеликого Войска Данскога” Мікалай Козицын заявіў, што ў “ЛНР” ў палоне знаходзіцца каля 200 чалавек, у тым ліку грамадзяне Расіі.

InformNapalm

Пераклад Кацярыны Катэнка

Exit mobile version