- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

На якую “вайну” сабраліся вайскоўцы 34-й АМСБр ЗС РФ?

Расейскія кадравыя вайскоўцы даўно прымаюць удзел у наземнай апэрацыі ў Сірыі, доказы гэтаму зьяўляліся ў сеціве Інтэрнэт на працягу верасьня-кастрычніка 2015 году, у тым ліку ў расьледаваннях міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm [1] [1], [2] [2], [3] [3], [4] [4].

Сучасная тактыка выкарыстаньня расейскіх збройных сілаў за межамі РФ мае два асноўныя этапы: першы – гэта прыхаванае перакідваньне сілаў і сродкаў у лякальную зону для далейшых мэтаў, затым максымальна магчымае застасаваньне хлусьні на дыпляматычным і самым высокім урадавым узроўні;

Другі этап – гэта атрыманьне фармальнага дазволу Рады Фэдэрацыі на выкарыстаньне арміі і “імгненнае” разгортваньне, якое мае зрабіць эфэкт маланкавага і баяздольнага да “бліцкрыгу” войска. Блеф, які спрацоўвае далёка не на ўсіх, і разлічаны хутчэй для ўнутранай расейскай аўдыторыі, каб стварыць бачьнасць магутнае арміі псэўдаімпэрыі.

Падобная тактыка была застасаваная ў Крыме і падчас перакідваньня авіяцыі ў Сірыю [1] [5], [2] [6]. Зараз, калі ўжо на сушы расейцы зазналі значныя страты і адбываецца актыўнае перакідваньне сілаў і сродкаў для разгортваньня сухапутных падразьдзяленьняў, на афіцыйным узроўні ад прадстаўнікоў Крамлю мы ўсё яшчэ чуем хлусьлівыя запэўніваньні, што плянаў удзелу ў вайне на сушы ў іх няма… Плянаў няма, але факты ёсьць.

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm, падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў выявіла, што 5 лістапада 2015 году, адзін з жаўнераў расейскае арміі, нехта Сяргей у порце Наварасійска зрабіў цікавае вызнаньне ў сваім блёгу ў Instagram [7].

1 [8]1-2 [9]

«Зялёны чалавечак» паскардзіўся знаёмай, што яго, а таксама іншых таварышаў у службе – у агульнай колькасьці 80 чалавек, выпраўляюць “на вайну”. Да таго ж, закідваюць іх “на вайну” ажно да Новага году. Куды менавіта – ён не пазначыў, але здагадацца нескладана, бо акурат з Наварасійска вайсковыя караблі чамусьці напрацягу апошніх месяцаў досыць часта выпраўляюцца менавіта ў Сірыю [1] [10], [2] [11]. (Вядома ж, пакінем 5% верагоднасьці на тое, што яны йдуць ва Украіну).

Выяўлены жаўнер не з марское пяхоты: ён з мотастралкоў, з роты снайпэраў. У ягоных старых геатэгах, якімі пазначаныя фатаздымкі, вельмі часта фігуруе станіца Старажавая ў Зеленчуцкім раёне Карачаева-Чаркэсыі, РФ. Гэта акурат мейсца дысьлякацыі 34-й АМСБр (горная) в/ч 01485.

300 [12] 286 [13] 180 [14] 90000 [15] 3 [16] 3-4 [17] 4-0 [18] 6-2 [19]

Больш за тое, пра гэта сьведчыць і нашыўка на адным з фатаздымкаў Сяргея:

100

Пераканацца ў тым, што гэта шаўрон менавіта 34-й брыгады, можна, напрыклад, тутака [20].

Ніжэй падаем дыялёг без рэдагаваньня. Пацешна, але расейскія жаўнеры вельмі часта ня могуць без памылак напісаць і элементарных словаў на расейскай мове. Асабліва запомніліся выразы: «ты прОва», «не че не значит» и «мы едИм». Вообщем, “Мы едИм, едИм, едИм в далекие края, хорошие сирийцы, счастливые друзья…”

Дыялёг (адмыслова пакідаем у арыгінале на расейскай мове):

@metiska._ не говори, что тебя отправят

[email protected]_ да ты прова меня отправляют

metiska._да, ладно( как на долго?

metiska._блин, там же война. Больше нет кого отправить?

[email protected]_ до нового года

[email protected]_ нас 80 человек едит,мы знаем мы туда и едим

metiska._самое главное, что бы вы все вернулись здоровыми и невредимыми

[email protected]_ я не могу тебе не чего сказать?

[email protected]_ так как я не знаю что может произойти

metiska._Я слышу в голосе пессимизм?

[email protected]_ ну а как еще по другому

[email protected]_sergo01 ну прекращай , Сереж, все обойдётся ты же все таки будущий ОФИЦЕР

[email protected]_ ну это не че не значит, как жизнь покажет так и будет, если суждено

умереть умру , нет буду жив, это не только от меня зависит!

metiska._Будешь жить!

[email protected]_ почему ты так уверенна?

…Дзяўчына на момант напісаньня матар’ялу, так і не адказала, чаму яна ўпэўненая ў тым, што Сяргей будзе жыць… Варта зазначыць словы: Ты же все таки будущий ОФИЦЕР” (Хіба пасьля прымусовай “камандыроўкі” даюць афіцэрскае званьне або Сяргей плянуе скончыць вышэйшую вайсковую навучальную ўстанову?)

На фатаздымку Сяргея ў Instagram [7] можна пабачыць карму танкера “ДЖУЛЬЕТА [21]“, дзякуючы якому мы атрымалі магчымасьць адсачыць перасоўваньне судна і ягонае мейсца швартоўкі. Гэта, у сваю чаргу, дапамагло вызначыць мейсца, зь якога быў зроблены здымак – Мыс Шэсхарыс, Наварасійск.

Ashampoo_Snap_2015.11.05_19h57m28s_001_

Цікава, што ў блёгах паўстанцаў, якія ваююць супроць рэжыму Башара Асада, увесь час выкладваюць фатаздымкі і відэа трафеяў, цалкам мажліва, расейскай вытворчасьці і, магчыма, якія належаць нават расейскім жаўнерам.

Напрыклад, вось учорашнія трафеі, фота якіх выкладзеныя ў групе Сірыя – рэвалюцыя блаславёнага Шама [22]. На фота мы можам пабачыць расейскія каскі новага ўзору, такія ж, якія былі ў “зялёных чалавечкаў” у Крыме.

12189561_424003244457847_4725036354322304140_n

Ніжэйпададзеныя спасылкі на архівы ўсіх фатаздымкаў і камэнтароў дзеля азнаямленьня:

https://archive.is/CGq32, https://archive.is/BDL3l, https://archive.is/RAqh6,
https://archive.is/TFKju, https://archive.is/OTD70, https://archive.is/Z882I,
https://archive.is/nRoHp, https://archive.is/QYX9o, https://archive.is/5SXns,
https://archive.is/qrswY, https://archive.is/YwNmp, https://archive.is/UbT2U,
https://archive.is/OP7bO, https://archive.is/swMym, https://archive.is/vELAr,
https://archive.is/eTXnr, https://archive.is/WkK0u, https://archive.is/pa1jm,
https://archive.is/Z882I, https://archive.is/iU3fc, https://archive.is/UbT2U,
https://archive.is/zwGyR, https://archive.is/OqFMV, https://archive.is/RyEO0,
https://archive.is/UGDQ5, https://archive.is/ybitO .

 

Матар’ял падрыхтавалі Мікалай Махно [23] і Міхаіл Кузьняцоў [24] адмыслова для InformNapalm.org.

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын [25]

(CC BY) Падчас поўнага або частковага выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на артыкул з сайту InformNapalm.org абавязковая.