- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Начальнік артылерыі 1-га расейскага акупацыйнага корпусу пад кантролем UCA. Частка 1

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm пачынаюць сэрыю публікацыяў, заснаваных на аналізе дадзеных з працоўнага ноўтбуку начальніка артылерыі так званага 1-га армейскага корпусу расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе. Інфармацыя з ноўтбуку была нададзеная нам хактывістамі Украінскага Кібэральянса (UCA [1]) на эксклюзіўных правах. Дакладна вядома, што ўладальнік ноўтбуку – расейскі падпалкоўнік з псэўданімам В. Скараход, які замяніў паводле ратацыі на гэтым пасту іншага расейскага афіцэра, палкоўніка Ягельськага Ігара Валянтынавіча [2].

У першай публікацыі мы раскрыем інфармацыю пра ўзбраеньне артылерыйскай брыгаднай групы 5-й АМСБр «Оплот» (рас., в/ч 08805), пададзім сьпіс камандыраў дывізыёнаў 1-га армейскага корпусу й распавядзем пра расейскія вайсковыя трэнажэры, якія застасоўваюць на Данбасе для навучаньня мясцовых калябарантаў. Раскрытая намі дадзеныя ня маюць апэратыўнага значэньня, бо ўтрымліваюць інфармацыю пра пэрыяд з восені 2015 па вясну 2016 году.

Артылерыйская брыгадная група 5-й АМСБр «Оплот» (в/ч 08805) расейскага акупацыйнага корпусу мае наступныя падразьдзяленьні: гаўбічны артылерыйскі дывізыён (ГАДн), гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён (ГСАДн), рэактыўны артылерыйскі дывізыён (РэАДн), процітанкавы артылерыйскі дывізыён (ПтАДн). Ва ўзбраеньні ГАДн маюцца 122-мм гаўбіцы Д-30, ГСАДн – 122-мм самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гвазьдзіка», РэАДн – 122-мм рэактыўныя сыстэмы залпавага вагню «Град» на базе баявых машынаў БМ-21, ПтАДн – 100-мм процітанкавыя гарматы МТ-12 «Рапіра». Артылерыйскае ўзбраеньне, пададзенае ніжэй, зазвычай паступае ў акупацыйныя падразьдзяленьні з расейскіх базаў захоўваньня й рамонту вайсковай тэхнікі (БЗіРВТ).

Чытайце таксама: «Ня маецца і не было ва ўзбраеньі ЗСУ» – адказ МА Украіны на запыт пра артдывізыён «ДНР» [3].

Д-30, сэрыйныя нумары й фота:

БМ-21, сэрыйныя нумары й фота:

МТ-12, сэрыйныя нумары й фота:

Сьпіс камандыраў артылерыйскіх дывізыёнаў з пазнакаю (падаем тут і далей у арыгінале): «Воронову Алексею (нач. отд. подготовки артиллерии ГШ)». Дата стварэньня файлу: 27.07.2015 г.

[53]

Што да падрыхтоўкі камандыраў батарэяў, якія часта ёсьць мясцовымі памагатымі акупантаў, вядома, што іх навучаюць кадравыя расейскія афіцэры. Падчас іхнага навучаньня выкарыстоўваюць сучасныя артылерыйскія трэнажэры й вайсковыя навігатары ГЛОНАСС/GPS.

Сьнежань 2015 году, мейсца дысьлякацыі 9-га АМСП. У здымку зафіксаваны працоўны стол найноўшага артылерыйскага трэнажэру 9Ф6017 «Артерра-ВТ-3D» (рас.). Для параўнаньня пададзены скрыншот афіцыйнай відэапрэзэнтацыі распрацоўніка гэтага комплексу.

[54]

Кастрычнік 2015 году. Падчас збораў камандыраў артылерыйскіх узводаў 1-й АМСБр у кадар патрапіў сучасны расейскі армейскі навігатар ГЛОНАСС/GPS 14Ц822 «Грот-М». [59] [60]

Напрыканцы прадэманструем нашым чытачам некалькі фатаздымкаў, у якіх зафіксаваныя баявыя машыны БМ-21 РСЗВ «Град» рэактыўна-артылерыйскага дывізыёну 3-й АМСБр. Тэхніка замаскаваная пад вайсковыя грузавікі й дысьлякуецца ў вытворчых памяшканьнях Горлаўскага машынабудаўнічага заводу імя С. М. Кірава.

Чытайце таксама: Апазнаныя жаўнеры ЗС РФ, якія згубілі БПЛА «Тахіён» на Данбасе [65].

Інфармацыя для расьледаваньня былі пададзеная InformNapalm хактывістамі UCA на эксклюзіўнай падставе. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за спосабы здабываньня гэтае інфармацыі. Мы аналізуем і дапаўняем матар’ялы на падставе выведкі адкрытых крыніцаў.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў [66]адмыслова для міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [67].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [68].

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [69])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [70] / Твітэр [71] / Telegram [72]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.