- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

“Надвор’е ў Арэнбургу” зьнішчыла танкі Т-72БА 21-й АМСБр ЗС РФ пад Старабешавам

Чарговае расьледаваньне каманды InformNapalm.org раскрывае факты ўдзелу 21-й АМСБр ЗС РФ у вайне на Данбасе.
Нагадаем, што 22 верасьня 2014 году расейскі прапагандысцкі канал “ANNA NEWS” апублікаваў відэа “Данецк, Старабешава. Зьнішчаная бранетэхніка Украінскай арміі”, у якім спрабаваў выдаць зьнішчаныя расейскія танкі Т-72 за ўкраінскія.

Да вяртаньня да гэтай тэмы спрычыніўся фатаздымак, які быў выяўлены на старонцы расейскага вайсковага злачынцы, кантрактніка падразьдзяленьня СПА з складу 21-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 12128-ж Тоцкае-2, Арэнбургская вобласьць, ЦВА) Дзяніса Панчанкі [1] (профіль у архіве: https://archive.is/eIpzt [2], фатаальбом: https://archive.is/z0QFk [3]).

D Panchenko prof [4]

У прыватнасьці, у фатаальбоме Дз.Панчанкі было выяўленае фота, выкладзенае 22 кастрычніка 2014 году, у якім група расейскіх вайскоўцаў пазуе на тле спаленага танку Т-72БА [5]. На фота быў апазнаны танк, які таксама фігуруе і ў сюжэце “ANNA NEWS” з 22.09.2014 г. Параўноўваючы скрыншот з відэароліку з фатаздымкам з альбому Дз.Панчанкі, адразу бачна, што танк і мейсца здымкі супадаюць, толькі зробленыя з розных ракурсаў (глядзіце фатаздымкі з апісаньнем ніжэй).

11892476_110547132629803_3707214911375801715_o [6] 11265027_110547119296471_7944995614797767864_o [7] 11856297_110547112629805_5305864942171561604_o [8]

11879038_110547115963138_742886895754945534_o [9]

Т-72 БА установлен прицел «1К13»

Заўвага: Зыходзячы з фатаздымкаў з альбому Дз.Панчанкі станам на чэрвень 2015 году, вынікае, што ўлетку ён знаходзіўся ў Растоўскае вобласьці ў чарговай “растоўска-украінскай” камандыроўцы.

D Panchenko neklinovski [10] D Panchenko sjj Tank [11] D Panchenko pvo [12]

На падставе гэтага можна прыйсьці да высновы, што спаленыя пад Старабешавам танкі Т-72, ​​зьяўляюцца машынамі 21-й АМСБр (а ня 6-й ТБр, як мы дапускалі раней у матар’яле – “Чарговая хлусня расейскай прапаганды – танкі “Т-72ДЗ(БЗ)” [13]”). Тым ня менш, памылка ў вызначэньні падразьдзяленьня, да якога належаць танкі, ніякім чынам не ўплывае на сутнасьць матар’ялу што да доказу ўдзелу падразьдзяленьняў ЗС РФ у вайне ва Украіне.

Здагадка пра прыналежнасьць танку заснаваная на некалькіх ускосных фактах, у тым ліку:

1) адзначаны вышэй фатаздымак спаленага танку, які выкладзены ў альбоме вайскоўца 21-й брыгады;

2) зафіксаваная гібель двух танкістаў 21-й АМСБр з Арэнбургскай вобласьці на “вышкалах” пад Растовам [14] напрыканцы жніўня 2014 году;

3) наяўнасьць ва ўзбраеньні 21-й брыгады танкаў Т-72БА мадыфікацыі 1999 году (у адрозьненьні ад мадыфікацыі “БЗ”, якая абсталяваная цеплавізарам “Сасна-У”, у “БА” усталяваны прыцэл “1К13”), якія, збольшага, знаходзяцца ў арсэнале вайсковых злучэньняў ЦВА [15].

Дзеля пацьверджаньня гэтай інфармацыі публікуем фатаздымкі танкаў Т-72БА з профіляў сацсетак вайскоўцаў 21-й брыгады, Рустама Абракава [16] і Арцёма Чугаева [17].
a Chugaev gruppa [18] a Chugaev tanki [19] r Abrakov profile [20]r Abrakov tanki [21]

 

Матар’ял падрыхтаваў Міхаіл Нет [22] адмыслова для InformNapalm.org

(с) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялаў сайту спасылка на аўтара і арыгінал артыкулу абавязковая.

Пераклад на беларускую мову – Дзяніс Івашын [23]