- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Надвор’е ў Маскве і ўльтыматум Крамлю. Іл-20 у небе над Сірыяй: дадзеныя афіцэра Ажгібесава

Пакуль у Маскве йдзе дождж з сьнегам, у Сірыі выпадаюць “ападкі” ў выглядзе расейскіх ракет і бомбаў, якія зьнішчаюць жылыя раёны разам зь мірнымі сірыйскімі жыхарамі. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае “зьліваць” інфармацыю пра злачынныя дзеяньні вайскоўцаў ВКС РФ у Сірыі. Расейскія СМІ і першыя асобы Крамлю запэўніваюць, што вядуць барацьбу з тэрарыстамі Ісламскае Дзяржавы, але насамрэч бамбуюць паўстанцаў Свабоднай сірыйскай арміі і мірных жыхароў, якія прагнуць жыць свабодна на сваёй уласнай зямлі.

Кожную нашую публікацыю з асабістымі дадзенымі афіцэраў ВКС РФ, мы выкладаем у межах асыметрычнага адказу Крамлю за парушэньні перамір’я з боку баявікоў на Данбасе. Гэтак, напрацягу апошніх некалькіх дзён аб’яднаныя расейска-сэпаратысцкія сілы зьдзейсьнілі шэраг правакацыйных абстрэлаў зь мінамётаў па пазыцыях украінскіх сілавікоў.

Нагадаем, што 21 кастрычніка 2015 году ў выніку атрыманых параненьняў, непрыходзячы ў прытомнасьць, памёр баец украінскай 24-й асобнай мэханізаванай брыгады Аляксандар Шалудзька [1], які падарваўся на расьцяжцы, пастаўленай ДРГ супраціўніка ў раёне 29-га блёкпосту на Луганшчыне.

Але апроч ахвяраў на ўкраінскім фронце мы шануем памяць загінулых і спачуваем параненым і мірным жыхарам Сірыі, якія страцілі свой прытулак, якія сталі ахвярамі расейскай вайсковай агрэсыі.

Некалькі дзён таму супольнасьць InformNapalm пачала атрымліваць лісты ад непасрэдных сьведкаў бамбаваньняў у Сірыі.

Працытуем адзін зь лістоў:

“Добры дзень, шаноўная рэдакцыя сайту InformNapalm! Па-першае, шчыра дзякуем вам за падтрымку народу Сірыі і разуменьне сытуацыі. Мы ўсе сутыкнуліся з магутнай машынай хлусьні і тэрору Расеі супраць вольных народаў. Знаходзячыся пад уражаньнем ад вашай пазыцыі што да вайны ў Сірыі, лічым неабходным падзяліцца з вамі спасылкай на відэа, зробленага непасрэдна зь мейсца падзеяў. Будзем радыя, калі вы зьвернеце ўвагу ўкраінцаў і тых расейцаў, якія яшчэ не страцілі здольнасьць самастойна і непрадузята думаць, на відэа, якое зьявілася ў сеціве 18 кастрычніка. Яно даступнае ў адрэсе: https://youtu.be/pwviRbC2SGE [2].” Подпіс: Мусульманін.

Скрин письма [3]

Скрын лісту

Перад тым, як перайсьці да публікацыі асабістых дадзеных вайсковага злачынца з ВКС РФ просім усіх уважліва пагледзець дасланае нам відэа. Характэрнай ягонай асаблівасьцю зьяўляецца шчырасць і спакой чалавека, які фільмуе і які нават не спрабуе, падобна расейскім прапагандысцкім каналах “LifeNews” ці “Расія 24”, нагнятаць гістэрыку або значна павялічваць градус. Ён паказвае праўду пра вайну і меркаваньне мінакоў.

Але ў злачынствах Крамлю як ва Украіне, гэтак і ў Сірыі вінаватыя ня толькі вышэйшыя вайсковыя чыны, але й кожны жаўнер або афіцэр асабіста. Кожны мае мець уласную адказнасьць і ня хавацца пад апраўданьнямі “Загаду”. Вінаватыя ў іх і расейцы, з маўклівай згоды якіх зьдзяйсьняюцца вераломныя і цынічныя ў сваёй сутнасьці вайсковыя злачынствы.

Падчас зьдзяйсьненьня выведкі і аналізу адкрытых крыніцаў інфармацыі, міжнародная валянтэрская група InformNapalm атрымала дадзеныя што да выкарыстаньня ў вайсковай апэрацыі ў Сірыі лятака радыёэлектроннай выведкі і РЭБ ВКС РФ – Іл-20 (паводле кадыфікацыі НАТА: Coot – «Лысуха»). Мы знайшлі падрабязныя дадзеныя на афіцэра баявога кіраваньня авіяцыяй, які і засьвяціў дадзеныя пра гэты лятак і пра свае меркаванае знаходжаньне ў Сірыі.

“Ажгі бесаў” – таямніца хаваецца ў ягоным імя…

Капітан Аляксандар Ожгибесов (20.02.1988 года нараджэньня), прозьвішча якога можа гучэць, як заклік валянтэраў InformNapalm да зьдзяйсьненьня “абраду экзарцызму” у дачыненьні да расейскіх пілётаў і вышэйшага вайсковага кіраўніцтва Расеі. Ён праходзіць службу ў Хабараўску, атрымаў званьне капітана ВКС РФ у ліпені 2015 году, выпускнік ЕВВАВЛ 2010 году.
Усе дадзеныя атрыманыя з сацыяльных профіляў Ажгібесава.

Спасылкі на профіль у сацсеціве і ягоныя архівы:

    Блёк неактыўных спасылак:

https://vk.com/putinaleks
https://archive.is/zCh0t
https://archive.is/UMfiH [4]
https://archive.is/BoSXv
https://archive.is/7ibq1
https://archive.is/aqas6
https://archive.is/Mzq0M
https://archive.is/oFaCg
https://archive.is/FlKNm
https://archive.is/MEnSd
https://archive.is/JdFLM
https://archive.is/5qh4H

Таксама мы маем усе дадзеныя і архівы профілю жонкі Ажгібесава, дадзеныя пра пасаду і дакладнае мейсца ейнай працы, а таксама інфармацыю пра мейсца жыхарства Аляксандра Ажгібесава ў Хабараўску. З этычных матываў мы пакуль ня будзем публікаваць гэтую інфармацыю ў адкрытым доступе. Кожны мае права на памылку і гэты афіцэр яшчэ можа выправіцца, напісаўшы нам на паштовую скрыню для зваротнай сувязі. Мы спадзяемся, што ён адмовіцца ад выкананьня злачынных загадаў Крамля. Гэта не шантаж, а нашыя асыметрычныя захады на расейскую вайсковую інтэрвэнцыю, як ва Украіну, гэтак і ў Сірыю.

Далей падаем шэраг скрыншотаў з сацыяльнага профілю Ажгібесава, грунтуючыся на якія былі зробленыя высновы што да ягонага ўдзелу ў расейскай вайсковай апэрацыі ў Сірыі.

Selection_002 [5]

На фота шруб і гандола рухавіку Аі-20. Падобныя рухавікі ўсталёўваюць на Іл-20, на заднім пляне можна пабачыць лятак F-16, верагодна, ВПС Турцыі. Нагадаем, што расейскія вайсковыя лятакі неаднаразова парушалі турэцкую паветраную прастору [6] ў зонах, якія мяжуюць з мейсцамі зьдзяйсьненьня ракетна-бомбавых удараў па Сірыі.

Характэрна, што кокі шрубоў пафарбаваныя ў сіні колер зь белым пасам, аналягічна пафарбаваныя кокі ў Іл-20М, напрыклад, гэтага лятака [7]. У камэнтарох да фатаздымку згадваецца камандыроўка ў Сірыю.

Selection_002 [8]

Вызначанае, што ў Хабараўску на аэрадроме “Хабараўск-Цэнтральны” таксама базаваліся лятакі Іл-20. Яны праходзілі капітальна-аднаўленчы рамонт у Варонежы ў 2009 г.

Пра род службы капітана Ажгібесава кажуць і наступныя фатаздымкі зь ягонага профілю:

Selection_002 [9] Selection_004 [10]

Досыць цікавым фактам ёсьць тое, што ў красавіку 2015 году капітан Ажгібесаў атрымаў дазвол на выезд у замежную камандыроўку:

1 [11]

На падставе:

можна выказаць здагадку, што Аляксандар Ажгібесаў ў гэты момант знаходзіцца ў сірыйскай камандыроўцы ў якасьці дыспэтчара і афіцэра баявога кіраваньня авіяцыяй.

Пацьверджаньні ўдзелу лятака тыпу Іл-20 у выведвальных палётах у Сірыі былі знойдзеныя і ў іншых крыніцах.

Відэапацьверджаньне:

А таксама матар’ял на расейскім тэлеканале “Звезда” (рас.) пад назовам:

“Як баявікоў ІД скануюць у паветры: лятак-загадка Іл-20 у Сірыі” [12]


 

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае групы InformNapalm у Сірыі Адыль Аль-Алім

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [13]

 (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [14], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.