- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Найміт з РФ выкрыў факты паставак вайсковай тэхнікі: “Тэлепартацыя” расейскага танка Т-64 на Данбас

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае выяўляць факты перакідваньня расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на акупаваны Данбас. Мы ўжо неаднойчы дэманстравалі сьведчаньні перакідваньня і перадачы аб’яднаным расейска-сэпаратысцкім сілам (АРСС) арсэналаў зброі ад пуцінскага “ваенторга”. Досыць часта ідэнтыфікаваць гэтае ўзбраеньне і тэхніку дапамагаюць ня толькі тактычныя знакі і бартавыя нумары, але й надпісы, якія пакідаюць на сваіх “баявых конях” расейскія вайскоўцы і баявікі НЗФ.

Нагадваем, што адзін з апошніх матар’ялаў у гэтай тэме быў апублікаваны 13 сьнежня 2015 году [1]. OSINT-выведнікі нашае каманды выявілі канкрэтны факт “тэлепартацыі” ўзбраеньня і тэхнікі з памежнага з Украінай расейскага вайсковага палігону ў Растоўскае вобласьці РФ у арсэнал НЗФ “наваросіі”. У прыватнасьці, гаворка йшла пра 122-мм буксаваныя гаўбіцы “Д-30”, з нанесенымі на іх чырвонай фарбай імёнамі Вікторыя [2] і Люба [3], а таксама пра сьведчаньні што да іншага тыпу ўзбраеньня і тэхнікі. У гэтай жа публікацыі згадваўся і танк Т-64, з надпісамі на борце “Т-84” і “За Данбас” [4] (фота выкладзенае ў профілі расейскага вайскоўца ў жніўні 2014 году), які пасля быў зафіксаваны ў баёх пад Дэбальцавам [5].

Празь некалькі дзён пасьля публікацыі “Любоў артылерыстаў” Усевялікага войска Данскога””, уважлівыя і адданыя чытачы InformNapalm даслалі паведамленьне з спасылкай на старонку расейскага найміта Аляксандра Кучэрскага [6], пазыўны “Кадыр”, 28.08.1993 г.н., г.Растоў-на-Доне (архівы на профіль [7], фотаальбом [8], кантакты [9]), у фотаальбоме якога быў выяўлены фатаздымак [10], выкладзены 25 сакавіка 2015 году, з тым жа Т-64, які мае надпіс “Т-84 За Данбас”, але ўжо ва Украіне на Данбасе.

hjgjk.hkhjh

Танк “За Данбас” – не адзіны фотадоказ ад пазначанага вышэй расейскага найміта. У ягоным фотаальбоме таксама знойдзенае фота [11], выкладзенае 30 сакавіка 2015 году, з зьнішчаным у пас.8 Сакавіка, прадмесьці Дэбальцава, расейскім танкам Т-72Б3, пра што сьведчаць канкрэтныя адметныя дэталі, характэрныя для гэтай мадыфікацыі:

Selection_098
Ніжэй падаем раней апублікаваныя фатаздымкі гэтага танку. На адным зь іх таксама пазуе Кучэрскі. Дастаткова параўнаць тып і колер футаралу бронекамізэлькі, чорную шапку, пальчаткі з абрэзанымі пальцамі і капюшон курткі.

id6290-09 [12]

id6290-08 [13]


Глядзіце іншыя тэматычныя матар’ялы, у якіх падаецца інфармацыя пра перакідваньне расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на Данбас:

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [19]

(CC BY 4.0 [20]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [21], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.