- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Намесьнік міністра абароны “ДНР” – звычайны расейскі злачынца, які знаходзіцца ў вышуку

Паводле інфармацыі расейскай facebook-групы “Духовные скрепы [1]”, дзеючы намесьнік міністра абароны “ДНР” Вялікародны Сяргей Мікалаевіч знаходзіцца ў агульнарасейскім вышуку:
УУС па Паўноўна-Усходняй Адміністратыўнай Акрузе г. Масквы вышуквае Вялікароднага Сяргея Мікалаевіча, 30.01.76 г.н., нар. МВ Зорны, праж..: МВ, Щчоўкаўскі раён, п. Зорны Гарадок, 60-124,  хаваецца ад сьледзтва, абвінавачваецца ў зьдзяйсненьні злачынства паводле арт.159 ч.4 КК РФ (махлярства, зьдзейсьненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры або што спрычынілася да пазбаўленьня права грамадзяніна на жылое памяшканьне).

Інфармацыя пра вышук Сяргея Велікароднага, якая была зьмешчаная на сайце МУС РФ “Пятроўка, 38” у спасылцы: http://petrovka38.ru/document/23906 [2], адразу ж пасля выкрывальніцкай публікацыі пра яго была выдаленая, але захаваліся скрыншоты і кэш.

1 [3] 2 [4] 11347560_744226385691048_1721797820_o [5]

Арыгінальныя запісы групы “Духовные скрепы” глядзіце ў спасылках:

– “Ищут пожарные, ищет милиция” – 12 траўня 2015 году

https://www.facebook.com/316195605242833/videos/357773827751677/ [6]
– “Наша прелесть”

https://www.facebook.com/316195605242833/photos/a.316197585242635.1073741828.316195605242833/357877617741298/?type=1 [7]
Гэтаксама на партале youtube ёсць выкрывальніцкае відэа пра Вялікороднага на канале “10 cent [8]” – “Намесьнік міністра абароны ДНР – звычайны расейскі крымінальнік”, датаванае 11 траўня 2015 г.

Дзякуем удзельнікам групы “Духовные скрепы [1]” за дапамогу ў прадастаўленьні інфармацыі.

 Аўтар: Іраклі Камахідзэ [9]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm [10], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [11]