- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

“Народжаны поўзаць – лётаць ня можа” – расейская паўзучая акупацыя ў Грузыі

Тэрмін “паўзучая акупацыя” напрацягу апошніх некалькі гадоў увайшоў у грузынскі лексыкон і азначае пэрманэнтныя дзеяньні расейскіх акупацыйных сілаў, якія, як толькі закамандуе Крэмль, заглыбляюцца ў Грузыю, пазначаючы мяжу, якой наўпрост няма. Адзін з “апошніх кідкоў” расейскімі памежнікамі быў зроблены некалькі дзён таму ў Цхінвальскім рэгіёне, калі яны ўсталявалі чарговы банэр з пазначэньнем “памежнай зоны” т.зв. Паўднёвае Асэтыі. Банэр усталяваны прыблізна за 1,5 км ад цэнтральнай аўтамагістралі, якая злучае сталіцу Тбілісі і ўсю Усходнюю Грузыю з Заходняй. Наступным крокам ад расейскіх акупантаў, цалкам мажліва, будзе захоп дзялянкі, па якой праходзіць нафтаправод кампаніі “BP” [1].

918ff19d

11738028_824106094369305_8690077493947370556_n

11752451_824106087702639_1214963691790055026_n

На апошнія дзеяньні Крамлю была адпаведная рэакцыя грузынскіх уладаў, але тэма ня мае належнай увагі з-за іншых міжнародных падзеяў. Хацелася б большай актыўнасці ад МЗС і ўраду Грузыі, дый ня толькі. Грузынскае грамадзтва, якое вядомае сваім вальналюбствам і барацьбой за незалежнасьць, апошнім часам стала індыфэрэнтным да таго, што адбываецца. Цяжка зразумець людзей, якія тры содні запар могуць прастаяць ля білетных касаў [2] дзеля футболу, але ня могуць самаарганізавацца і апратэставаць дзеяньні акупантаў.

Брава грузінскім журналістам, якія зладзілі акцыю пратэсту і зьнеслі акупацыйны банэр [3].

11760100_1056558674369453_6137151368710426662_n

11752540_1056560571035930_4396883299154632806_n
Чарговы кідок паўзучых акупантаў, цалкам мажліва, зьвязаны з тым, што Грузыя ўсё ж вырашыла спрычыніцца да арганізацыі трэнавальнага цэнтру НАТА [4], а таксама падпісала кантракт з французскім бокам дзеля набыцьця сродкаў СПА [5], праз што паноўна зафіксавала свае імкненьне ў НАТА і Эўразьвяз.

PS: “Народжаны поўзаць – лётаць ня можа” – толькі напрацягу апошніх некалькіх месяцаў РФ страціла ўжо 6-й вайсковы лятак [6]. Каму яшчэ, апроч крамлёўскай банды, прыйдзе да галавы, дзеля пантоў, падымаць у паветра лятакі з страчаным рэсурсам.

Фотададатак:

– Скрыншот дзялянкі “мяжы” уздоўж трасы Тбілісі-Горы-Поці (чорным колерам пазначаная траса)
– Скрыншот з пазначэньнем мейсца ўстаноўкі апошняга акупацыйнага банэру (жоўтым колерам пазначаны нафтаправод);

Фота з акцыі журналістаў [7]

У матар’яле выкарыстаныя актыўныя інфармацыйныя спасылкі агенцыі “Грузія Online [8]” і іншыя крыніцы

Іраклі Камахідзэ [9]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm [10], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [11]