InformNapalm.org (Беларуская)

Новы масыў дадзеных на афіцэраў ВПС РФ, злучэньні якіх удзельнічаюць у карных апэрацыях у Сірыі

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm у адказ на працяг правакацыяў аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў (АРСС) на Данбасе, а таксама на бамбаваньні мірных гарадоў і вёсак у Сірыі, публікуе новыя дадзеныя што да лётнага складу ВКС ЗС РФ, частка якога, паводле нашага меркаваньня, удзельнічае ў крамлёўскай авантуры на Блізкім Усходзе.

29 лістапада 2015 году ВКС РФ зьдзейсьнілі бомбавы ўдар па рынку ў горадзе Арыха правінцыі Ідліб, у выніку якога больш за 40 мірных жыхароў загінулі (відэа, абмежаваньне +18: 1, 2), пра што паведамляла Aljazeera і іншыя крыніцы. У той жа дзень паводле паведамленьня Агенцыі Анадолу ВКС РФ разбамбілі пякарню Турэцкае дабрачыннае арганізацыі ў раёне Саракіб, правінцыя Ідліб.

  1. 6950-ая гвардзейская авіяцыйная база, Энгельс, Саратаўская вобласьць – лятакі Ту-160, Ту-95МС гэтага злучэньня зьдзейсьнілі ўдары крылатымі ракетамі Х-55СМ, Х-555, Х-101 па тэрыторыі Сірыі. На падставе рэпартажу ТВЦ “Ракетаносьбіты. Выправа за рог. Спэцыяльны рэпартаж” з 2014 году (архіў старонкі), былі ідэнтыфікаваныя:

На падставе газэтнага артыкулу “Красноярский рабочий (рас.)” – “На Краснаярск нават НАТА не забываецца” з 2011 году (архіў артыкулу), былі ідэнтыфікаваныя:

 

  1. 960-ы штурмавы авіяцыйны полк, Прыморска-Ахтарск, Краснадарскі край – гэтае авіяцыйнае злучэньне ўдзельнічае ў падтрымцы наземных апэрацыяў ЗС РФ і Сірыйскай Арміі Башара Асада на тэрыторыі Сірыі. Паводле матар’ялаў відэарэпартажаў расейскіх прапагандысцкіх каналаў “Мир”, “Звезда”, “Россия 1” (рас.), вызначаныя:


Ідэнтыфікацыю расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзейсьнілі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm. Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version