InformNapalm.org (Беларуская)

OSINT: аўтабат з Падмаскоўя забясьпечвае групоўку сілаў у Белгарадзкай вобласьці

1

Падчас OSINT-выведкі ў Белгарадзкай вобласьці зафіксаваная новая хваля актыўнасьці расейскіх войскаў. У прыватнасьці, за пэрыяд з 16 па 21 красавіка гэтага году быў выяўлены актыўны рух калёнаў вайсковага аўтатранспарту, пераважна тэнтаваных КамАЗаў і цыстэрнаў.

Дадзены вайсковы аўтатранспарт быў ідэнтыфікаваны як машыны вайсковай часткі 72152-5 (асобны аўтамабільны батальён, мейсца дысьлякацыі – падмаскоўная Балашыха, камандыр – падпалкоўнік Сарокін) 51 брыгады матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня Заходняе вайсковае акругі. Станам на 21 красавіка асабовы склад і аўтатранспарт аўтамабільнага батальёну знаходзіўся ў палявым лягеры ў паўночна-заходнім прадмесьці Белгарада.

З улікам спэцыфікі аўтабату брыгады МТЗ, у чые задачы ўваходзіць матар’яльна-тэхнічнае і тылавое забесьпячэньне в/злучэньняў і в/частак Заходняе вайсковае акругі (у тым ліку перакідваньне тэхнікі, узбраеньня і боепрыпасаў), можна з упэўненасьцю дапусьціць наступнае: балашыхаўскія аўтамабілісты задзейнічаныя ў працэсе матар’яльнага забесьпячэньня расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў, якія сканцэнтраваныя на белгарадзка-харкаўскай дзялянцы расейска-украінскай мяжы. Тым больш, што тыдзень таму ў Белгарадзе былі зафіксаваныя  падразьдзяленьні ЗВА, якія былі паноўна перакінутыя, сярод іх:

вобл.) 69-й брыгады матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня;

 

Пра падрабязнасьці можна даведацца па спасылкам:

https://www.facebook.com/irakli.komaxidze/posts/779943935452188

https://informnapalm.org/7984-aktyvnost-rossyjskyh-vojsk-na-harkovskom-napravlenyy

 

Гэта ня першыя падобныя камандыроўкі балашыхаўскіх аўтамабілістаў. Раней дадзенае падразьдзяленьне фіксавалася на іншай дзялянцы расейска-украінскай мяжы, у Растоўскай вобласьці, пра што сьведчаць фатаздымкі з профілю фатаальбому вайскоўца гэтага батальёну, у якім фігуруюць слайды з растоўскай геаграфіяй, таксама фота з украінскімі цыгарэтамі і танкам  Т-64.

Аўтар: Іраклі Камахідзэ

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Перакалад Дзяніса Івашына

RU: OSINT: автобат из Подмосковья обеспечивает группировку сил в Белгородской области

Exit mobile version