- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Па расейскай авіябазе Хмэймім ў Сірыі зьдзейсьнены артылерыйскі ўдар (Відэа)

Як паведамляе турэцкая газэта Hurriyet [1], 26 лістапада 2015 году па расейскай авіябазе Хмэймім ў сірыйскай Латакіі апазыцыянэры з групоўкі Ахрар аш-Шам зьдзейсьнілі артылерыйскі ўдар. У выніку артылерыйскага абстрэлу на авіябазе расейскай авіяцыі ёсьць забітыя і параненыя. Таксама крыніцы сьцьверджваюць, што пасьля артылерыйскага ўдару па авіябазе ніводны расейскі лятак не падняўся ў неба.

У сваю чаргу крыніцы міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm зь Ізраіля пацьвердзілі, што на расейскай авіябазе Хмэймім вялікая колькасьць параненых і ёсьць забітыя (дакладная колькасьць не называецца).

Таксама мы знайшлі відэаматар’ялы, на якіх, як мяркуецца, зафіксаваныя абстрэлы расейскай вайсковай базы артылерыяй брыгады групоўкі Харакят Ахрар аш-Шам аль-Ісламі [2] (Harakat Ahrar ash-Sham al-Islamiyya (Arabic: حركة أحرار الشام الإسلامية Ahrār ash-Shām). Вядома, што чальцы гэтай групы аб’яднаны ў зьвяз ісламскіх саляфіцкіх брыгадаў, якія ваююць супроць арміі ўраду Башара Асада, а таксама баявікоў шабіхі і Хезбалы. Супраціўнікам гэтых збройных групаў ёсьць таксама тэрарыстычная групоўка “Ісламская дзяржава” і Расейская Фэдэрацыя.

Верагоднай прычынай атакі брыгады Ахрар аш-Шам на расейскую базу Хмэймім зьяўляецца помста за забойства лідэра Абу-Бакра Аш-Шышані, які загінуў у выніку ўдару расейскай авіяцыі ў правінцыі Хомс 14 кастрычніка 2015 году.

Расейскі бок пакуль не пракамэнтаваў гэтую інфармацыю. Магчыма, адсутнасьць камэнтароў ад расейскіх афіцыйных асобаў напрацягу содняў пасьля інцыдэнту зьяўляецца спробай ўтойваньня зазнаных стратаў расейскімі вайскоўцамі на авіябазе Хмэймім.


(CC BY 4.0 [3]) Матар’ял падрыхтавала міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm.