InformNapalm.org (Беларуская)

Пад пільнай увагай InformNapalm на Данбасе зьнішчаная Расейская станцыя перашкодаў Р-330Ж

Паводле паведамленьняў шэрагу СМІ, украінскія ваяры выявілі і накрылі вагнём (82-мм мінамётамі) пазыцыі расейскіх інтэрвэнтаў. У выніку пасьпяховай апэрацыі ў раёне Ясінаватай 31 сакавіка – 1 красавіка пад абстрэл патрапілі: сыстэма РЭБ «Житель» (рас.) і батарэя 152-мм гаўбіцаў «Гіяцынт» расейскіх акупантаў (усе падрабязнасьці, фота- і відэасьведчаньні ў спасылцы censor.net).

Нагадаем, што найноўшая сыстэма РЭБ «Житель» нядаўна паступіла ва ўзбраеньне ЗС РФ. Яна была выяўленая на Данбасе міжнароднай валянтэрскай супольнасьцю InformNapalm яшчэ ў 2015 годзе, пазьней неаднойчы трапляла ў поле зроку OSINT-дасьледнікаў. Магчыма, падчас выяўленьня й адсочваньня расейскай станцыі РЭБ, украінскія сілавікі скарысталіся зь інфармацыі, атрыманай супольнасьцю InformNapalm падчас выведкі адкрытых крыніцаў. Сярод нашых чытачоў зьявіўся жарт: «Житель», цалкам магчыма, перададзены на балянс InformNapalm, менавіта гэтым можна патлумачыць ягонае частае зьўяленьне ў матар’ялах нашых OSINT-экспэртаў».

Разам з гэтым варта нагадаць, што валянтэры InformNapalm таксама выявілі і «Гіяцынт-Б» ЗС РФ ля мяжы з Украінай падчас перакідваньня на Данбас яшчэ ў сакавіку 2015 г. – гл. публікацыю «Салодкія парачкі» БАЗ-6306 і «Гіяцынт-Б» ля мяжы з Украінай» з 19.03.2015 г.

Спасылкі на папярэднія расьледаваньні InformNapalm што да выяўленьня станцыі РЭБ «Житель»:
Выяўленае мейсца разьмяшчэньня расейскай станцыі перашкодаў Р-330Ж «Житель». Макееўка, 01.07.2015 г.
Баявік з батальёну «Восток» (рас.) засьвяціў станцыю перашкодаў Р-330Ж «Житель», 30.06.2015 г.
Збройныя сілы РФ выкарыстоўвалі станцыю Р-330Ж у баёх за Дэбальцава. Здымкі працоўнага тэрміналу, 21.04.2016 г.
Расейская станцыя Р-934УМ выяўленая пад Луганскам. Радыёперахоп перамоваў, 28.04.2016 г.
Расейская станцыя перашкодаў Р-330Ж на Данбасе: фіксацыя ля мяжы, у профілях баявікоў і аэрафатаздымкі БПЛА,  15.04.2016 г.
Расейскія сродкі радыёэлектроннай барацьбы ў баявых дзеяньнях на Данбасе, 02.05.2016 г.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны OSINT-дасьледнікамі міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!

Exit mobile version