У дадатак да інфармацыі “ІнформНапалм” пра перакідваньне ў Растоўскую вобласьць падразьдзяленьняў (БТГр – батальённа-тактычных групаў) Цэнтральнае і Усходняе вайсковых акругаў ЗС РФ, выяўленае чарговае падразьдзяленьне.
Падчас OSINT-выведкі, на паўднёва-заходнім ускрайку Мілерава на вуліцы Прамысловай выяўленая прысутнасьць падразьдзяленьня ўжо досыць вядомай 15-й “міратворчай” брыгады (в/ч 90600, мейсца дысьлякацыі пгт Рошчынскі Самарская вобласьць) Цэнтральнае вайсковае акругі.
Дадзеную інфармацыю пацьвярджаюць профілі вайскоўцаў самарскае брыгады, напрыклад профіль нейкага Дзяніса Іванова [2], для якога гэта другая “растоўска-украінская камандыроўка”, яшчэ ён “ветэран” захопу Крыма.
Крыху раней у Растоўскай вобласьці мы зафіксавалі іншыя падразьдзяленьні (БТГр) Цэнтральнае і Усходняе вайсковых акругаў, якія прыбылі туды нядаўна, з складу:
– 69-й брыгады прыкрыцьця (в/ч 61424, Бірабіджан) УВА. Якое выгружалася ў гэтым жа раёне Мілерава
– 64-й матастралковай брыгады (в/ч 51460, Хабараўск) УВА
– 36-й матастралковай брыгады (в/ч 06705, Борзя) ЦВА [7]
Апроч пазначанага вышэй, ёсьць інфармацыя пра падрыхтоўку да перакідваньня іншых падразьдзяленьняў ЦВА і УВА, у тым ліку новага складу 5-й танкавае брыгады (в/ч 46108 Бурація, Улан-Удэ) і 103-й ракетнай брыгады (в/ч 47130 Бурація, Улан-Удэ).
Гэта ня першая “растоўска-украінская камандыроўка” 15-й АМСБр. “Баявы шлях” самарскіх “міратворцаў” пачаўся з захопу Крыма, далей брыгада працяглы час вандравала па пэрымэтры расейска-украінскай мяжы, ад Белгарадзкай вобласьці да Растоўскай. Напрыканцы лета, напачатку восені 2014 году падразьдзяленьні 15-й АМСБр пад выглядам “сэпаратыстаў” прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе, падчас якіх зазналі страты. Глядзіце тэматычныя спасылкі:
– “15-я АМСБр “міратворчых сілаў” на мяжы з Украінай” [8]
– “Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія войскі з байцоў ДНР/ЛНР зноў ператвараюцца на міратворцаў [9]”
– “Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне ператварэньня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў ДНР/ЛНР на “міратворцаў [10]”
– “Спачуваюць міратворцы з 15-й брыгады” [11]
Аўтар: Іраклі Камахідзэ [12]
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm [13], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына [14]