InformNapalm.org (Беларуская)

Пакаяньне пскоўскага дэсантніка

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm падрыхтавала новае OSINT-расьледаваньне, трохі пашырыўшы геаграфію, але не зьмяняючы фігурантаў – расейскіх вайсковых злачынцаў. У гэтым артыкуле мы публікуем дадзеныя пра групу расейскіх дэсантнікаў 104-га палка ПДВ з Пскова, якія ўдзельнічалі ў агрэсыі супроць Грузыі ў 2008 годзе, цяпер яны – ўдзельнікі неабвешчанае вайны, пачатай Крамлёўскім рэжымам на Усходзе Украіны.

Ня ёсьць навіною, што Расея зьяўляецца асноўным пастаўшчыком гібрыднага тэрарызму ва ўсім сьвеце. Гэтая краіна, з падачы яе злачыннага рэжыму, мае дачыненьне да нязьлічоных вайсковых злачынствах, зьдзейсьненых на постсавецкай прасторы, а цяпер яшчэ і на Блізкім Усходзе. Нават праз гады ў сацыяльных сетках можна знайсьці інфармацыю пра факты ўдзелу ў вайне цэлых падразьдзяленьняў ЗС РФ, як у мінулых авантурах, гэтак і ў цяперашніх.

3 лістапада 2015 году мы апублікавалі відэа “Рускі сьвет” – эксклюзыўнае відэа вар’яцкіх забаваў расейскіх вайсковых злачынцаў у ваколіцах Горы” (Грузыя) у жніўні 2008 году, які адлюстроўвае факт вандалізму з удзелам танкістаў СКВО (зараз Паўднёвая вайсковая акруга) і дэсантнікаў 104-га палку ПДВ з Пскова. Празь некаторы час, на наш заклік пра наданьне дадатковай інфармацыі пра расейскіх вайсковых злачынцаў і іхных памагатых, агучаны 9 лістапада 2015 году ў артыкуле “Ульянаўскія дэсантнікі з 31-й брыгады ў складзе НЗФ “Патрыёт”“, да нас зьвярнуўся ананімны інфарматар, які распавёў наступнае: “У 2008-м годзе праходзіў службу ў 104-м палку 76-й дывізыі ПДВ ЗС РФ, зьяўляецца вэтэранам “Апэрацыі прымушэньня да Міру”. Праз гады і з улікам цяперашніх рэаліяў ён зразумеў шмат што. Тое, што сёньня робіць Расея ў дачыненьні да Украіны, для яго непрымальна, тым больш, што ў ягоных жылах цячэ ўкраінская кроў. Напрыканцы пакаяннага лісту, інфарматар пакінуў некалькі спасылак на старонкі профіляў сацыяльнага сеціва “VK” колішніх сваіх таварышаў у службе, падкрэсьліўшы, што шукаць трэба сярод іх.

У выніку зьдзейсьненай выведкі старонак расейскіх дэсантнікаў была сабраная наступная інфармацыя:

Нягледзячы на ​​тое, што ў альбоме А.Ісаева няма фатаздымкаў, якія сьведчаць пра тое, што ён зьяўляецца ўдзельнікам інтэрвэнцыі 2008 году, у інтэрнэце на відэапартале “youtube” было знойдзенае відэа, у якім тагачасны прэзыдэнт Расеі Дз.Мядзьведзеў уручае ордэны і мэдалі дэсантнікам 104-га ДШП у выніку апэрацыі “прымушэньня да міру”, сярод якіх фігуруе і Ісаеў з узнагародай “Ордэн мужнасьці”. Апроч гэтага, у відэаальбоме Ісаева выяўленае вышэйзгаданае відэа з фактам вандалізму ў г.Горы, у якім ён пазначаны, як саўдзельнік сваім жа таварышам у службе Пятром Пятровым. Ну а ў фотаальбоме самога А.Ісаева знойдзенае фота з Украіны, зробленае на тле стэлы вузлавой станцыі Ілавайск, а таксама іншыя фатаздымкі з Данбаса і з баявымі таварышамі ў тэрарызьме.

 

Украина, Донбасс 2014-2015 гг.

 

 

Грузыя, жнівень 2008 году

 

Украіна, Данбас 2014-2015 гг.

 

 

 

 

 

 

 

 

Падводзячы вынік, можна зазначыць, што ў пададзеным расьледаваньні ўсяго фігуруе 19 расейскіх вайсковых злачынцаў, зь іх 8 усё яшчэ служаць у ЗС РФ. 18 дэсантнікаў зьяўляюцца ўдзельнікамі расейскай агрэсыі супроць Грузыі 2008 году, а 6 зь іх – удзельнікі неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны.

Даведка: У жніўні 2008-га расейскія спэцслужбы, выкарыстоўваючы сваіх паўднёва-асэтынскіх марыянэтак-сэпаратыстаў, справакавалі вайсковы канфлікт у рэгіёне Самачабло (т.зв. Паўднёвая Асэтыя), Грузыя. Расейскія “міратворчыя сілы” наўмысна не адрэагавалі на актывізацыю баявікоў, якія зьдзяйсьнялі мэтанакіраваныя абстрэлы грузынскіх вёсак рэгіёну. Пасьля таго, як грузінскія Збройныя сілы былі вымушаныя пачаць апэрацыю ў забесьпячэньні бясьпекі насельніцтва ў Цхінвальскім рэгіёне на тэрыторыі сувэрэннай дзяржавы Грузыя і пачалі лякалізаваць ачагі актыўнасьці правакатараў-сэпаратыстаў, Расея заявіла пра пачатак апэрацыі “прымушэньня да міру”, якая вылілася ў адкрытую агрэсыю супроць Грузыі, з наступнай акупацыяй рэгіёнаў Самачабло і Абхазыя, а таксама з т.зв. паўзучай акупацыяй, якая працягваецца дагэтуль. У выніку расейскага вайсковага ўварваньня 2008 году, загінулі 408 грамадзянаў Грузыі (у тым ліку 170 вайскоўцаў), колькасьць уцекачоў і перасяленцаў павялічылася на 26 тысячаў чалавек (усяго ў Грузыі колькасьць уцекачоў складае больш за 260 тысяч чалавек), акупаваныя больш за 20 адсоткаў тэрыторыі дзяржавы.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm пры садзейнічаньні цэнтра “Міратворац”.

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ

Перакалаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version