- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Паліцыя Нідэрландаў звяртаецца за дапамогай ў расследаванні тэракту, пры каторым быў знішчаны пасажырскі Boeing-777 у небе над Украінай

Украіна цалкам адкрыта для міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. Украінскі бок, у адрозненне ад Расіі, не імкнецца хаваць факты і доказы, звязаныя з дзейнасцю прарасейскіх тэрарыстычных груп, гармат на ўсходзе краіны, у прыватнасці на Данбасе. Таму мы заклікаем усіх магчымых сведкаў тэракту па знішчэнні пасажырскага самалёта Боінг 777 адгукнуцца на заклік паліцыі Нідэрландаў аб размяшчэнні інфармацыі (фота і відэаматэрыялаў) аб крушэнні самалёта.

Для размяшчэння інфармацыі трэба перайсці на сайт паліцыі: http://www.politie.nl/MH17 [1]

Нагадаем, что Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines быў збіт 17 ліпеня ў 16:20. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек: 15 членаў экіпажа і 283 пасажыра. Загінулі грамадзяне Нідэрландаў (192 чалавекі, сярод іх адзін з падвойным грамадзянствам — ЗША), Малайзіі (44 чалавекі, у тым ліку 15 членаў экіпажа), Аўстраліі (27 чалавек), Інданезіі (12 чалавек), Вялікабрытаніі (10 чалавек, адзін меў падвойнае грамадзянства — ПАР), Германіі (4 чалавекі), Бельгіі (4 чалавекі), Філіпін (3 чалавекі), Канады (1 чалавек), Новай Зеландыі (1 чалавек).

Гэта міжнароднае злачынства не павінна застацца беспакараным.

Пераклад Кацярыны Катэнка [2]