6 чэрвеня 2016 г. рэсурс «ОРДИЛО» апублікаваў архіў электроннай пошты Алены Нікіцінай, так званага «Міністра інфармацыі» тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР». Архіў мае памер каля 11 Гб і ўтрымлівае амаль 10 тысяч лістоў, дасланых зь лютага 2015 году па красавік 2016 году. Досыць важным у архіве зьяўляецца ліставаньне Нікіцінай зь нейкім Аляксандрам, які карыстаецца адрэсай “kashalot74@mail.ru”. Гэтае ліставаньне налічвае каля 400 лістоў, то бок практычна адзін дасланы ліст кожнага дня. Праз вывучэньне й аналіз ліставаньня Нікіцінай з Аляксандрам-kashalot74 стае зразумелым, што іхныя зносіны – гэта зносіны падпарадкаванай і куратару! Вось, напрыклад, некалькі адметных цытатаў з гэтага ліставаньня (тут і далей пакідаем у арыгінале):
- Нікіціна – Кашалоту: «ЖДУ отмашки на пересылку в Мск» (у Маскву – заўв.рэд.). Ліст з 28.02.2016 г., адпраўнік “editor11”. Да лісту далучаны файл – заяўка на абсталяваньне для «ДНР».
- Кашалот – Нікіцінай: «Ролик хорош. Но Губарев до 15-го категорически запрещен». Ліст з 08.02.2016 г., адпраўнік “Аляксандар”. Гэта адказ куратара на запыт што да магчымасьці паказу нейкага відэа, у якім фігуруе Губараў.
- У лісьце з 09.02.2016 г. адпраўнік “Аляксандар” піша Нікіцінай: «Андрей просит организовать совещание с главными редакторами СМИ ДНР, с участием представителей Министерства обороны, МГБ и советников по политике (то есть нас с Андреем)))). Тема: организация взаимодействия, медиапланирование, реализация специальных проектов.»
Пасьля кароткага абмеркаваньня нарада была прызначаная на пятніцу, 12.02, а ўжо ў панядзелак, 15.02, «міністэрства інфармацыі» дасылае ва ўсе астатнія «міністэрствы» так ванай «ДНР» наступнае паведамленьне (гл. ліст з 16.02.2016 г., адпраўнік “Александр Александр”):
«Уважаемые коллеги! по результатам совещания, прошедшего 12.02.16, направляем вам письмо с просьбой предоставить медийные планы мероприятий министерств и ведомств. Планы просьба присылать на озвученный электронный адрес: kashalot74@mail.ru и дублировать на info_dvpdnr@mail.ru. Особенно важны планы министерств и ведомств социально-экономического блока и воспитательно-патриотического блока!».
Ліст з гэтым паведамленьнем можна знайсьці і ў архіве пошты так званага «Міністэрства транспарту ДНР», якое апублікаваў раней Яўген Дакукін. Хто ж такі гэты куратар “kashalot74”, ён жа “Аляксандар”? Пачынаем пошукі. Па-першае, у гэтым жа архіве лістоў Нікіцінай маецца ліст з 19.02.2016 г., адпраўнік Пяршына, адрэсат – усё той жа “kashalot74”. Ліст пачынаецца з звароту: «Добрый день, уважаемый Александр Павлович!» – фіксуем імя па бацьку.
Далей у сацыяльнай сетцы «Мой Мир», якая зьяўляецца адным з прыдаткаў сэрвісу “mail.ru”, знаходзім профіль уласьніка электроннае пошты.
Фіксуем – горад Мурманск. Наступная крыніца інфармацыі – Youtube. Карыстальнік “Владимир Авто” сабраў вялікую калекцыю запісаў перамоваў Zello. Нас цікавіць адная зь іх, “Новости 3,07,2014 от kashalot74 (Александр)” (на ўсялякі выпадак відэа прадубляванае). У запісу аповяд карыстальніка Zello зь імем Аляксандар, які выкарыстоўвае ўжо знаёмы нам нік “kashalot74”. Ён распавядае падрабязнасьці сваёй паездкі ў Краматорск напачатку ліпеня 2014 году з дастаўкай «гуманітарнай дапамогі» з Мурманска. Пра паездку мы пагаворым пазьней, а зараз уважліва пагледзім на правы верхні кут экрану – размова адбываецца на канале Zello з назовам «Кашалот Новости». Мяркуючы з размовы, “kashalot74” зьяўляецца на гэтым канале галоўным арганізатарам і мадэратарам. На 01:02 відэазапісу “Кашалот” кажа наступнае: «Объявлена новая карточка, которую я попросил вместе со своей выложить в группе». Гэта што да збору грошай на гуманітарную дапамогу. Выявіць наш аб’ект ужо нескладана. У сацсеціве «VK» выяўляем групу «Кашалот Новости». У абмеркаваньнях групы знаходзім тэму “Сбор помощи для Новороссии”, у якіх мы і бачым нумар карткі:
Інфармацыя пра паездку Пашына ў Краматорск на пачатку ліпеня 2014 году вельмі добра задакумантаваная на разнастайных сайтах. Яна цалкам супадае з расповядам “Кашалота” на Zello, што яшчэ аднаго разу сьведчыць пра тое, што мы не мыляемся. Тэлеканал Мурманска «ТВ21» зрабіў сюжэт пра гэтую паездку у трох частках: частка 1, частка 2, частка 3. Напрыканцы першай часткі журналісты размаўляюць непарэдна з Пашыным, ягоны голас не адрозніваецца ад голасу “Кашалота” на Zello. У той жа групе «Кашалот Новости» у «VK» ёсьць фотасправаздача ад “Кашалота” таксама пра гэтую паездку. Дапаўняюць карціну некаторыя фатаздымкі на старонцы Пашына, напрыклад, гэты (фатаздымак быў зроблены на тле абстрэлянай тэрарыстамі 24-й школы).
Пра зьмест «гуманітарнай дапамогі», якую Пашын прывез у Краматорск (начны прыцэл ПН-23 і кранштэйн для мацаваньня прыцэлу АЛ6), красамоўна сьведчыць фатаздымак з групы «Кашалот Новости»:
Вось больш поўны пералік зьмесьціва мікрааўтобусаў, пра які можна было напісаць адкрыта. А вось пра тое, што Пашын не напісаў, можна толькі здагадвацца, як гэта зрабіў, напрыклад, blogger51, які заўважыў, што боепрыпасы РФ, знойдзеныя ЗСУ адразу пасьля вызваленьня Славянска, дастаўленыя з Мурманскае вобласьці. Яшчэ адное цікавае супадзеньне…
Колькі словаў пра некаторыя факты зь біяграфіі Пашына, якія былі выяўленыя ў Інтэрнэце. Сваю працоўную дзейнасьць ён пачаў як журналіст, але журналіст зусім няпросты. Вось фота з часоў ягонае бурнае маладосьці (Дагестан, 2000 год):
P.S. З усяго пададзенага вышэй ёсьць падставы меркаваць, што Пашын, выкарыстоўваючы ўдалае маскаваньне пад так званага журналіста, зьяўляецца куратарам ніжэйшага зьвяна – каналам непасрэднай перадачы ўказаньняў кіраўніцтва з Масквы выканаўцам на акупаваных тэрыторыях.
Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Марыя Голубева адмыслова для InformNapalm.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
