InformNapalm.org (Беларуская)

“Панцыр С-1” і “Урал-43206” ва Украіне

Каманда InformNapalm.org працягвае выяўляць і фіксаваць факты датычнасьці Расейскай Фэдэрацыі да вайны на Данбасе. Гэтым разам хочам прадэманстраваць некалькі фатафактаў, якія ўскосна сьведчаць пра гэта.

Нагадваем, што 11 верасьня гэтага году на нашым сайце быў апублікаваны артыкул “Пасля “камандыровак” на Данбас у 8-й АМСБр ЗС РФ застаюцца 200-ыя і інваліды”, у якім былі раскрытыя факты ўдзелу ў вайне на Данбасе вайскоўцаў расейскай арміі, якія масава “раствараюцца” сярод баявікоў незаконных збройных фармаваньняў “навароcіі”. У выніку дадатковай выведкі кантактаў “баявікоў”-кантрактнікоў 8-й АМСБр, былі выяўленыя іхныя пабрацімы – мясцовыя баявікі-сэпаратысты, сярод іх нейкі Арцём Маслаў, у фатаальбоме якога былі выяўленыя цікавыя фатаздымкіграфіі, у прыватнасьці:

Заўвага: “Панцыр-С1” – расейскі самаходны зэнітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК) наземнага базаваньня. Прызначаны для блізкага прыкрыцьця грамадзянскіх і вайсковых аб’ектаў (у тым ліку комплексаў СПА зь вялікай адлегласьцю) ад усіх сучасных і пэрспэктыўных сродкаў паветранага нападу. Комплекс створаны ў 1994 годзе і ўпершыню быў прадэманстраваны на МАКС-1995. 16 лістапада 2012 году “Панцыр-С1” прыняты ва ўзбраеньне Расейскай арміі. Нагадваем, што з пачаткам вайны на Данбасе расейскія “Панцыры” неаднаразова былі зафіксаваныя, як ля мяжы ў Растоўскай вобласці, так і ў Данецкай вобласьці Украіны. 

Заўвага: 4-х тонны аўтамабіль “Урал-43206” з колавымі формуламі 4х4 быў распрацаваны ў 1996 годзе, але ва ўзбраенне расейскай арміі пачаў паступаць ня гэтак даўно, прыкладна з 2008 году.

Тое, што А.Маслаў не зьяўляецца вайскоўцам расейскай арміі, але зьяўляецца адным з мясцовых данбаскіх сэпаратыстаў (меркавана з н/п Рубежнага) і знаходзіцца ў складзе НЗФ “наваросіі” сьведчаць фатаздымкі зь ягонага асабістага альбому. Як і тое, што шанец сфатаграфавацца на тле расейскага “Панцыра” і новага “Урала” ў Маслава быў хіба што на Данбасе.

 

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ

 (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm.org, падчас перадруку і выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version