InformNapalm.org (Беларуская)

Пасьля “камандыровак” на Данбас у 8-й АМСБр ЗС РФ застаюцца 200-я й інваліды.

Патройны аклад, двухсотыя і калекі – па сьлядах украінскай камандзіроўкі 8-й АМСБр ЗС РФ.

Каманда InformNapalm.org працягвае серыю публікацый “Факты ўварваньня” пра ўдзел Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі ў вайне на Данбасе, якія заснаваныя на дадзеных, што атрыманыя у выніку OSINT-дасьледаваньняў. Новы матар’ял нашай каманды асьвятляе “камандзіроўкі” вайскоўцаў 8-й асобнай горнай матастралковай брыгады (в/ч 16544, мейсца дысьлякацыі Чачэнія, с. Барзой) Паўднёвай ваеннай акругі ЗС РФ і іншыя дэталі, звязаныя з вайной на Данбасе. Публікацыя падмацавана фотасьведчаньнямі, а таксама пісьмовымі паведамленьнямі расейскіх вайскоўцаў і іхных блізкіх.

Пра удзел падраздзяленняў 8-й горнай АМСБР у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны адзначалася й раней. У 2014 годзе, у пік летне-восеньскіх баёў на Данбасе, сярод расейскіх падраздзяленьняў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе, была выяўлена тактычная група дадзенага злучэньня з Чачэніі. Расейскія вайскоўцы “засьвяціліся” і пакінулі вельмі шмат сьлядоў ва Украіне, таму расейскае камандаваньне звярнулася да новай тактыцы выкарыстаньня сваіх войскаў на Данбасе. Замест тактычных групай з складу штатных падраздзяленьняў расейскія генералы пачалі раствараць сваіх падначаленых сярод незаконных зброеных фарміраваньняў “Наваросіі”. Але, як бы расейскі бок не намагаўся схаваць факты ўдзелу сваіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе, праўду не ўтаіць. Нягледзячы на ​​тое, што расейскія ваенныя злачынцыбаяцца быць выкрытымі і апынуцца ў поле зроку ФСБ (можа дайсьці да крымінальнае адказнасьці і сур’ёзнага пакараньня), ўсяляк імкнуцца схаваць сваю прыналежнасьць да ЗС РФ: ствараюць новыя старонкі ў сацсетках, зьмяняюць імёны, рэдагуюць профілі , выдаляючы зь іх усё, што зьвязанае з службай у расейскай арміі – знайсьці іх, усё ж, ня гэтак складана. Тройка   “наварасійскіх” баявікоў, якіх мы прадстаўляем вашай увазе, у рэчаіснасьці – кантрактнікаў 8-й горнай брыгады, была апазнаная і ідэнтыфікаваная паводле шэрагу фактараў і ўзаемных кантактаў, у тым ліку паводле групавога фатаздымку на тле казармы з мейсца дысьлякацыі злучэньня ў сяле Барзой, у якім пазуюць нашыя фігуранты (характэрная рыса – аднапавярховыя казармы саўковага ўзору колішняга 291-га матастралковага палку з цагляным і блёкавым мурам).

 

 

1. Яраслаў Страпкоў (архіў на профіль;  архіў на фатальбом; архіў на сьпіс сяброў) – вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. У фатаальбоме Страпкова фіксуецца серыя фатаздымкаў з Данбаса, загружаных у ліпені-верасьні 2015 года, а таксама фатаздымкі з Чачэніі, якія выкладзеныя ў сакавіку 2014 – сакавіку 2015 года. Найбольш характэрная фатаздымкі на фоне вышэйзгаданай казармы, выкладзены 6 жніўня 2015, на якой апазнаныя яго калегі, “баявыя таварышы” па Данбасу – фігурант №2 Рустам Курмукоў і фігурант №3 Уладзімер Кіслякоў, у чыіх альбомах былі выяўленыя гэтыя ж фатаздымкі з с. Барзой, таксама выкладзеныя ў жніўні 2015 году, верагодна, падчас  знаходжаньня ў вайсковай частцы пасьля выкананьня баявога заданьня на Данбасе (Луганская вобл., Украіна).

2. Рустам Курмукоў (архіў на профіль; архіў на фатаальбом; архіў на сьпіс сяброў) – вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. Профіль й фатаальбом Курмукова, як відаць, былі “падчышчаныя”: у альбоме прысутнічаюць фатаздімкі зь ягонага “наварасейскага” жыцьця з калегамі з 8-й горнай і новымі баявымі таварышамі з НЗФ “Наваросіі”. Але тут жа можна знайсьці жнівеньскі фатаздымак на тле казармы з Чачэніі, таксама фота, у якім фігуруе ягоная вайсковая ўліковая спэцыяльнасьць з вайсковага білету ВУС ​​100 915 А (100 – код ВУС  стралкі, 915 – код пасады – стралок,  А – сухапутныя войскі  ЗС РФ).

 

3. Уладзімер Кіслякоў (архіў на профіль; архіў на фатаальбом; архіў на сьпіс сяброў) – вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. У альбоме профілю Кіслякова прысутнічаюць ўсяго некалькі фатаздымкаў у амплуа баявіка “Наваросіі”, а таксама жнівеньскія слайды на тле казармы з Чачэніі.

Сярод кантактаў нашых фігурантаў ёсьць і іншыя вайскоўцы ЗС РФ, якія хаваюцца пад маскамі баявікоў-“добраахвотнікаў”. Зьдзяйсьняюцца захады што да іхнага выяўленьня і ідэнтыфікацыі.

пазначанага вышэй прадстаўляем шэраг скрыншотаў з старонкі групы БАРЗОЙ 291 Полк, 8 Брыгада в/ч 44822 і 16544 з сацсеціва “Укантакце”:

– Ужо на першай жа старонцы групы на сьцяне ў паведамленьні ад 16 жніўня 2015 можна пабачыць пост, у якім выказваюцца спачуваньні па забітаму на вайне вайскоўцу, нейкаму РуслануДзьмітры Сумянкоў – Смуткуем разам з вамі хлопцы. Няхай будзе праклятая вайна”.

Ня меньш зьмястоўныя і іншыя ўкладкі гэтай групы.

– У разьдзеле “Абмеркавання” ў тэме “тэлефон в/ч 16544” зафіксаваная перапіска сваякоў расейскіх вайскоўцаў 8-й брыгады за жнівень-лістапад 2014 году, згодна зь якой брыгада да таго часу выконвала баявое заданьне, падчас якога забілі брата Макса Чаптыкова.

– У разьдзеле “Абмеркавання” ў тэме “Мужыкі, раскажыце калі ласка як тут служба ідзе? У чым плюсы а ў чым мінусы:)” ёсьць цікавае паведамленьне ад былога кандыдата на кантракт з гэтай жа вайсковай часткі, Аляксандра Таўстапяценкі, ад 18 чэрвеня 2015 года (пунктуацыя была выпраўленая): “Хлопец 2 кантракту адслужыў, зараз звальняецца з адпачынкам, кінулі за мінулы год, а схадзіць ня “варык” быў, былі на Украіне, вось так. Служба скончылася, усё – на**й, ні кому не патрэбны. Я прыехаў, служыць хацеў, пагледзеў на гэтае бл**зтва, жаданьне зьнікла, ужо тыдзень звальняюць .Адносіны скоцкія. Умовы 0 балаў. Кормяць – так сабе, і гэта ў брыгадзе. У ваенкамаце сказалі, выдатна хлопцы служаць, але за два тыдні ніводзін  вайсковец разам з афіцэрамі  не сказаў, што яго задавальняе служба. Затое незадаволеныя ўсе. Мясцовыя ня служаць, так мне сказалі ў ваенкамаце. 50% – казахі, калмыкі, 30% – каўказцы, 20% максымум – расейцы, якія ходзяць у нарады, збольшага,  да таго ж, адны і тыя ж хлопцы, астатнім вера не дазваляе.  Вось, у прынцыпе, і ўсё. Ну на палігоне хлопцы кажуць, што наагул – дупа, да таго ж яны там з паўгоду знаходзяцца і аніякіх даплатаў камандыровачных”.

 
– У разьдзеле “Абмеркаваньні” ў тэме “патрэбная інфармацыя” зафіксаваная перапіска з 24-26 жніўня 2015 году, паміж нейкім Андрухай Самойленкам, які жадае пайсьці на кантракт у 8-ю АМСБр і да нядаўняга часу кантрактнікам 8-й горнай, які быў камісаваны з-за стану здароўя Анатолем Осіпавым-“Бязрукавым”, які нам вядомы, як “Кавалер мэдалю “За Адвагу”” паводле публікацыі InformNapalm з сьнежня 2014 году.
Андруха Самойленка: Падразьдзяленьне – яшчэ ня ведаю. Кажуць патройны аклад. Можаш даць свой тэл, хачу пагутарыць наконт службы?; Анатоль Осіпаў: Патройны аклад ёсьць, я зараз не ў брыгадзе, я камісаваўся тыдзень таму з-за інваліднасьці!; Андруха Самойленка: Баявыя дзеяньні ёсьць?; Анатоль Осіпаў: Так, я без рукі адтуль вярнуўся!;

Андруха Самойленка: Пі***ец….пацаноў часта гублялі?;

Анатоль Осіпаў: Бывала. Братуха, я нават ня ведаю, што табе параіць, але, калі шчыра, я табе раю служыць у Расеі, але не на Каўказе!

 
  

PS: Напэўна, іронія лёсу, але ўступ да песні “Нас ня трэба шкадаваць…” зь відэароліку, які ёсьць на старонцы групы 8-й АМСБр добра адлюстроўвае лёс скалечанага ва Украіне Осіпава і ягоных забітых таварышаў у службе, якія выконвалі злачынныя загады вайсковага кіраўніцтва РФ. Іх ня трэба шкадаваць, бо яны нікога не шкадавалі. Вайскоўцам 8-й горнай давялося паваяваць, але зыходзячы з усяго вышэйпазначанага, радасьць перамогі яны так і не зазналі. На ўсіх расейскіх акупантаў ва Украіне ці Грузіі чакае такі ж самы лёс: ганебна загінуць або жыць інвалідам, нямаючы нават магчымасьці пахваліцца мэдалькаю, атрыманай на вайне, якой “няма”.

InformNapalm выказвае падзяку сябрам і калегам Цэнтра “Міратворац”

за наданьне  інфармацыі пра трох фігурантаў, якія пазначаныя у матар’яле.

Нагадваем, што 8-я горную АМСБр мы ўжо шмат разоў фіксавалі ў кантэксце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак”, гл. тэматычныя спасылкі:
8-я горная матастралковая брыгада РФ ва Украіне September 22, 2014
Разьведпадразьдзяленьне 8-й горнай АМСБР на мяжы з Украінай October 8, 2014
“Show Must Go On”, або “папярэднія ласкі” October 30, 2014
Медаль “За атвагу” December 9, 2014

– 8-я АМСБр ЗС РФ у складзе “народной міліцыі” ЛНР  July 17, 2015

Аўтар матар’яла  Іраклі Камахідзэ 

(с) Інфарацыя падрыхтаваная адмыслова лля сайта InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялаў сайту актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version