- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Пасьля захопу Крыма яны былі выпраўленыя на Данбас: старшына Цякужэў і маёр Япішын, 18-я АМСБр

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm [1] у лістападзе 2017 году атрымала для аналізу выпісы з загадаў камандаваньня некалькіх вайсковых частак расейскае арміі, у якіх фігуруе больш за 1000 вайскоўцаў. Усе яны былі выпраўленыя для выкананьня баявых задачаў, зьвязаных з захопам украінскага Крыма ў сакавіку 2014 году. У сьпісах маюцца поўныя імёны й прозьвішчы, званьні й пасады жаўнераў, сяржантаў, старшынаў і афіцэраў, а таксама пазначаны пэрыяд іхнага камандыраваньня.

Выходныя электронныя копіі дакумантаў нададзеныя нам актывістамі Украінскага Кібэральянса [2].

Вэрыфікацыя й пашырэньне дадзеных

Валянтэры InformNapalm зьдзяйсьняюць вэрыфікацыю першаснае інфармацыі праз выведку адкрытых крыніцаў (OSINT), на гэты момант сьпісы не апрацаваныя ў поўным аб’ёме, але ўжо зараз можна сьцьвярджаць, што яны сапраўдныя. Поўная аналітычная справаздача пра аналіз доказаў, параўнальныя характарыстыкі й статыстычныя дадзеныя будуць пададзеныя пазьней.

Характэрна, што шматлікія фігуранты з «крымскіх сьпісаў» былі потым выпраўленыя для ўдзелу ў баявых дзеяньнях супроць Украіны на Данбасе.

У гэтай публікацыі мы падаем доказы ўдзелу двух кадравых вайскоўцаў 18-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 27777, пункт сталай дысьлякацыі Ханкала / Калінаўская, з 2017 году перафармаваная ў 71-ы МСП адноўленай 42-й дывізіі) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ у вайне супроць Украіны.

Цякужэў Асланбі Русланавіч

[3]Нарадзіўся 14 лістапада 1987 г. у г. Аргун, Чачэнія. Станам  на 2014 год меў пасаду камандыра аўтамабільнага аддзяленьня ўзводу забесьпячэньня камэнданцкае роты 18-й АМСБр. Вайсковае званьне ў выпісу з загаду станам на 2014 год – «старшына».

Выяўленыя акаўнты сацсетак: “ОK” [4] (архівы профілю [5], фотаальбому [6], кантактаў [7]); “VK” №1 [8]і №2 [9] – неактыўныя.

У фотаальбоме Цякужэва была знойдзеная сэрыя фатаздымкаў, якія ён выклаў 20-31 жніўня 2014 году. Асабліва цікавым ёсьць фота [10] захопленага аўтамабілю «Хамэр», на якім можна пабачыць характэрны белы пас і знак аэрамабільных войскаў ЗСУ. Таксама цікавымі зьяўляюцца групавыя здымкі людзей з зброяй і зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі «свой-чужы», якія актыўна выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы й найміты з расейскіх прыватных вайсковых кампаніяў на Данбасе.

Да аднога з фатаздымкаў [11] маецца камэнтар таварыша ў службе Цякужэва: «С ротным че» (рас.). Зь ягонай дапамогаю мы вызначылі акаўнт афіцэра гэтага ж злучэньня, імя якога таксама фігуруе ў крымскіх выпісах з загадаў. Згодна зь сьведчаньнямі, што маюцца ў ягоным акаўнце, ён таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе.

[12]

Фота з пашкоджаным аўтамабілем Humvee зробленае на КПП «Марынаўка» (Шахтарскі раён Данецкае вобласьці, Украіна). Для параўнання глядзіце відэасюжэт [13].

[14]

Але выпісы з загадаў і акаўнт сацсеціва – гэта не адзінае пацьверджаньне таго, што Асланбі Цякужэў – кадравы расейскі вайсковец. Ягоныя дадзеныя таксама фігуруюць у апэляцыйным вызначэньні судовае калегіі ў крымінальных справах Паўночна-Каўказскага акруговага вайсковага суду № 22А-291/2017 [15] з 10 жніўня 2017 году.

Згодна з гэтым дакумантам, выкладзеным у адкрытым доступе, Цякужэў прызнаны вінаватым у махлярстве, менавіта – ў крадзяжы чужой маёмасьці праз падман. Праз выкарыстаньне свайго службовага становішча Цякужэў узяў 4 000 руб. у аднаго з таварышаў у службе нібыта дзеля набыцьця акумулятарнае батарэі для службовага аўтамабілю. Аднак акумулятарную батарэю засуджаны старшына гэтак і не набыў, а атрыманыя грошы прысабечыў.

Япішын Яўген Валер’евіч

[16]

Нарадзіўся 24 красавіка 1985 г. у г. Улан-Удэ, Бурація. Выпускнік Далёкаўсходняе вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучэльні. Станам на 2014 год меў пасаду камандыра камэнданцкае роты 18-й АМСБр, званьне – «капітан». Зь ліпеня 2016 году мае званьне «маёр [17]», у гэты час служыць у складзе 100-й асобнай выведвальнай брыгады так званай экспэрымэнтальнай у г. Маздок, Паўночная Асэтыя.

Акаўнты сацсеціва “VK”: №1 [18] (архівы профілю [19], фотаальбому [20], кантактаў [21]), №2 [22] (архівы профілю [23], фотаальбому [24], кантактаў [25]) профіль неактыўны з 2013 году.

Яўген Япішын быў апазнаны ў групавых здымках (1 [26], 2 [27]) з фотаальбому Цякужэва.

[28]

[29]

[30]

Нагадваем, што іншыя расейскія кадравыя вайскоўцы з 18-й АМСБр ЗС РФ фігуруюць таксама ў дзевяці іншых расьледаваньнях супольнасьці InformNapalm:


Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Іраклі Камахідзэ [39] і ВА адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [40].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [41].

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [42])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [43] / Твітэр [44] / Telegram [45]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.