InformNapalm.org (Беларуская)

Перакінутыя ў Крым “КамАз”-ы са спэцмодулямі індэтыфікаваныя, як машыны 175-й брыгады кіравання ПВА

mash

24 красавіка 2015 “ІнформНапалм” паведамляў пра тое, што ў Керчы была заўважана калона расейскай тэхнікі ў складзе “КамАЗ” -аў са спэцмодулямі, якія, як мяркуецца, належаць да адной з брыгад кіравання ЗС РФ – глядзіце “У Крым перакінутыя спэцмодулі брыгады ўпраўленьня ЗС РФ”

У ходзе OSINT-выведкі, нам удалося здабыць новае відэа з Крыма, дзе фіксуюцца гэтыя ж машыны, якія былі ідэнтыфікаваны як тэхніка 175-й брыгады кіравання (месца дыслакацыі Аксай Растоўская вобласць) Паўднёвай ваеннай акругі, на што паказвае індэкс “21” на нумарных знаках . Глядзіце арыгінальнае відэа па спасылцы: https://instagram.com/p/13kxvlE74-/…)

Матэрыял да публікацыі падрыхтавалі: Іраклій Комахидзе і krmvictory.

(с) Інфармацыя падрыхтавана спецыяльна для сайта InformNapalm, пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на аўтара і наш праект абавязковая.

Пераклад Кацярыны Катэнка

RU: Переброшенные в Крым “КамАЗ”-ы с спецмодулями идентифицированы как машины 175-й бригады управления ЮВО

Exit mobile version