InformNapalm.org (Беларуская)

Пэрсанальныя дадзеныя афіцэраў 55-га гэлікоптэрнага палку. Караноўск

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm у адказ на напад у Чорным моры, публікуе дадзеныя расейскіх афіцэраў і лётнікаў 55-га асобнага гэлікоптэрнага палку (в/ч 35666, мейсца дысьлякацыі – Караноўск, Краснадарскі край), баявыя гэлікоптэры якога атакавалі ў нэйтральных водах украінскія караблі.

Раней валянтэры InformNapalm вызначылі, што ў нападзе на ўкраінскія катэры й буксір удзельнічалі экіпажы 55-га асобнага гэлікоптэрнага палку (АГП) 4-й арміі Паветрана-касьмічных войскаў ЗС РФ.

Мы пачалі мэтаскіравана выяўляць у адкрытых крыніцах інфармацыю што да афіцэраў, якія могуць быць датычныя да гэтай атакі. Публікуем поўны сьпіс падазраваных, якія могуць фігураваць у якасьці абвінавачваных, альбо ў якасьці сьведак у будучых судовых справаў што да нападу на ўкраінскіх маракоў.

Апублікаваныя дадзеныя – вынік працы валянтэраў, якія шляхам выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) сабралі й прааналізавалі вялікі масыў дадзеных што да 55-га АГП. Усяго ў сьпісе фігуруе 55 расейскіх кадравых вайскоўцаў, у тым ліку камандны й лётны склад караноўскага гэлікоптэрнага палку, выяўленыя фатаздымкі 24-х фігурантаў.

Камандаваньне

1. Камандыр палку – палкоўнік Сухадольскі Яўген Віктаравіч

2. Намесьнік камандыра палку – падпалкоўнік Арэшанкоў Юры Анатолевіч

3. Намесьнік камандыра палку ў ПАС – падпалкоўнік Пейкрышвілі Мікалай Давідавіч

Нарадзіўся 03.02.1973 г. у г. Сухумі, Грузінская ССР, у якім на той момант базаваўся 793-і асобны транспартна-баявы гэлікоптэрны полк. Жыве ў г. Караноўск Краснадарскага краю, РФ.

Адукацыя: ў 1990 годзе скончыў школу №8 г. Сухумі; у 1994 годзе скончыў лётна-эксплюатацыйны факультэт Уфімскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучэльні.

Службовы сьпіс: афіцэрская кар’ера М. Пейкрышвілі пачалася з гэлікоптэрнае вайсковае часткі ў г. Караноўск, куды ён быў разьмеркаваны пасьля выпуску з вайсковае вучэльні. У 1999 годзе актыўна ўдзельнічаў у так званай другой чачэнскай вайне, у 2003-2004 гадох знаходзіўся ў камандыроўцы ў складзе місіі ААН «UNAMSIL» у Афрыцы. З 2014 году зафіксаваны на пасадзе намесьніка камандыра 55-га гэлікоптэрнага палку ў працы з асабовым складам. Пасьля гібелі ў Сірыі камандыра палку палкоўніка Хабібуліна, падпалкоўнік Пейкрышвілі часова выконваў абавязкі камандыра гэтай вайсковай часткі

Заўвага: На прыкладзе намесьніка камандыра 55-га АГП падпалкоўніка Пейкрышвілі InformNapalm паказаў, што валодае больш дэталёвымі дадзенымі пра пералічаных расейскіх афіцэраў. Але з шэрагу прычынаў у гэтай публікацыі падаем толькі скарочаную вэрсію ідэнтыфікацыйных дадзеных.

4. Намесьнік камандыра палку ў ЛП – падпалкоўнік Склянкін Аляксандар Віктаравіч

5. Намесьнік камандыра палку ў ІАС – падпалкоўнік Харчанка Эдуард Міхайлавіч

6. Начальнік штабу палку – падпалкоўнік Яфрэмаў Алег Аляксеевіч

7. Намесьнік начальніка штабу – маёр Грыгарэнка Сяргей Сяргеевіч

Эскадрыльля на Мі-28Н / Мі-35М

8. Камандыр гэлікоптарнае эскадрыльлі – маёр Жукаў Раман Аляксандравіч

9. Намесьнік камандыра гэлікоптэрнае эскадрыльлі – маёр Кушнярэнка Р.А.

10. Начальнік штабу гэлікоптэрнае эскадрыльлі – маёр Вайтэнка В.

11. Штурман гэлікоптэрнае эскадрыльлі – маёр Курбанаў Г.

12. Камандыр зьвяна Мі-28Н – маёр Гундараў Сяргей

13. Камандыр гэлікоптэра Мі-28Н – капітан Сеімаў Антон Уладзімеравіч

14. Камандыр гэлікоптэра Мі-28Н – капітан Валантыр Н.Ю.

15. Камандыр гэлікоптэра Мі-35М – капітан Скідарчук А.В.

16. Апэратар гэлікоптэра Мі-35М – ст. лейтэнант Шэхурдзін С.А.

17. Апэратар гэлікоптэра Мі-35М – ст. лейтэнант Міцін А.В.

 

Эскадрыльля на Ка-52

18. Камандыр гэлікоптэрнае эскадрыльлі – падпалкоўнік Дрозд Юры Анатолевіч

19. Штурман гэлікоптэрнае эскадрыльлі – капітан Яфрэмаў Г.А.

20. Начальнік штабу гэлікоптэрнае эскадрыльлі – маёр Палупанаў Д.А.

Эскадрыльля на Мі-8

21. Камандыр гэлікоптэрнае эскадрыльлі – падпалкоўнік Кагутніцкі Алег Леанідавіч

22. Намесьнік камандыра гэлікоптэрнае эскадрыльлі – маёр Фомінцаў А.С.

23. Начальнік штабу гэлікоптэрнае эскадрыльлі – капітан Хабакоўскі А.Н.

24. Штурман эскадрыльлі – капітан Ляшэнка А.Н.

25. Інжынэр эскадрыльлі – маёр Ткачук А.А.

26. Камандыр гэлікоптэра Мі-8 – ст. лейтэнант Сяргей Забродзкі

Кіраваньне й службы

27. Начальнік паветрана-вагнявой і тактычнай падрыхтоўкі палку – палкоўнік Азоркін Аляксандар Юр’евіч

28. Начальнік авіяцыйна-трэнажэрнага комплексу – ст. лейтэнант Дзяніс Чаркашын

29. Памочнік камандыра палку ў фізічнай падрыхтоўцы – маёр Ціханаў Аляксей Уладзімеравіч

30. Старэйшы афіцэр палку – ст. лейтэнант Чэхаў Руслан Васілевіч

31. Намесьнік начальніка штабу ў СВ – маёр Шыгіда Эдуард Анатолевіч

32. Намесьнік начальніка штабу ў сувязі і РТЗ – маёр Хрысьценка Андрэй Анатолевіч

33. Старэйшы памочнік начальніка штабу – маёр Хлынаў Яўген Эрнэставіч

34. Начальнік каманднага пункту – маёр Мясьнікоў Міхаіл Сяргеевіч

35. Начальнік службы абароны дзяржтаямніцы – капітан Каламійцаў Аляксандар Эдуардавіч

36. Начальнік сакрэтнае службы палку – прапаршчык Губанава Сьвятлана Анатолеўна

37. Начальнік службы выведкі палку – капітан Кірычэнка Станіслаў Уладзімеравіч

38. Начальнік службы бясьпекі палётаў – капітан Аб’езчыкаў Максім Сяргеевіч

39. Старэйшы штурман палку – падпалкоўнік Дусь Віктар Фёдаравіч

40. Начальнік службы ПВ і ПДС палку – капітан Ляпуноў Георгі Аляксеевіч

41. Начальнік мэдслужбы палку – капітан м/с Панчанка Уладзімер Мікалаевіч

42. Начальнік службы РХБА палку – маёр Жылякоў Уладзімер Аляксандравіч

43. Начальнік мэтэаслужбы палку – маёр Сыпчэнка Дзьмітры Паўлавіч

44. Начальнік аўта- й электра-газавай службы – капітан Багуслаўскі Аляксандар Сяргеевіч

45. Начальнік аэрадромна-тэхнічнай службы – капітан Дружынін Андрэй Мікалаевіч

46. ​​Начальнік службы авіяцыйнага ўзбраеньня – капітан Марозаў Аляксей Леанідавіч

47. Начальнік інжынэрна-аэрадромнай службы – падпалкоўнік Мядзьведзеў Дзьмітры Сяргеевіч

48. Начальнік службы ПЗМ – ст. лейтэнант Маркаў Аляксей Валер’евіч

49. Начальнік рэчавай і прадслужбы – ст. лейтэнант Белакабыльскі Сяргей Мікалаевіч

50. Начальнік групы кіраўніцтва палётамі – падпалкоўнік Волкаў Андрэй Уладзімеравіч

Падразьдзяленьні забесьпячэньня

51. Камандыр БС і РТЗ – падпалкоўнік Шаркоў Сяргей Валер’евіч

52. Камандыр БАТЗ – падпалкоўнік Чарняк Аляксандар Якавіч

53. Камандыр роты аховы – маёр Ігумнаў Сяргей Леанідавіч

54. Начальнік авія-ТЭЧ – маёр Ігумнаў Сяргей Леанідавіч

55. Начальнік аўта-ТЭЧ – капітан Валяеў Андрэй Мікалаевіч

Даведка: 55-ы асобны Сэвастопальскі ордэна Кутузава 2-й ступені гэлікоптэрны полк, в/ч 35666 (Краснадарскі край, г. Караноўск, аэрадром Караноўск), колішняя 393-я гэлікоптэрная база.

Ва ўзбраеньні палку: гэлікоптэры Мі-28Н і Мі-28УБ, Мі-35М, Ка-52 і Мі-8АМТШ, маюць паступіць Мі-28НМ. Агулам у палку ля 120 чалавек лётнага складу.

На пачатак 2018 году было: 10 адз. Мі-35М (бартавыя № 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40), 12 адз. Мі-28Н і Мі-28УБ (бартавыя № 01, 02, 03, 04, 05, 06, 07, 08, 09, 10, 11, 12), 17 адз. Мі-8АМТШ (бартавыя № 41, 42, 44, 47, 46, 49, 50, 51, 52,53, 54, 62, 63), 12 адз. Ка-52 (бартавыя № 70, 71,72, 73, …).

У складзе гэлікоптэрнага палку – авіяцыйны трэнажэрны комплекс (Мі-28, Ка-52), дзе разам зь пілётамі праходзяць падрыхтоўку й інжынэрна-тэхнічны склад часткі. У студзені 2018 году ў палку на практыцы і ў трэнажэрным комплексе знаходзіліся адмыслоўцы ў авіяцыйным ўзбраеньні й дэсантнаму абсталяваньню, а таксама ў тэхнічнай эксплюатацыі й аднаўленьню баявых лятальных апаратаў і рухавікоў.

У жніўні 2008 году караноўская гэлікоптэрная вайсковая частка актыўна ўдзельнічала ў ваенных дзеяньнях супроць Грузіі.

Скарачэньні / Тэрміналёгія

ПВ і ПДС – парашутна-выратавальная й парашутна-дэсантная служба (рас. ПС и ПДС)

ПАС – праца з асабовым складам (рас. – РЛС)

ЛП – лётная падрыхтоўка

ІАС – інжынэрна-авіяцыйная служба

СВ – служба войскаў

РХБА – радыёяцыйная, хімічная й бактэрыялягічная абарона

ПЗМ – паліўна-змазачныя матар’ялы (рас. – ГСМ)

БС і РТЗ – батальён сувязі й радыётэхнічнага забесьпячэньня (рас. – БС и РТО)

БАТЗ ​​- батальён аэрадромна-тэхнічнага забесьпячэньня (рас. – БАТО)

ТЭЧ – тэхнічна-эксплюатацыйная частка (рас. – ТЭЧ)


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version