InformNapalm.org (Беларуская)

Помнікі спатыканьня: дасьледаваньне ўплыву Расеі на ўкраінска-польскія ўзаеміны (ВІДЭА)

У этэры тэлеканалу ZIK адбылася прэм’ера журналісцкага расьледаваньня «Помнікі спатыканьня». Асноваю дасьледаваньня актаў вандалізму супроць украінскіх помнікаў на тэрыторыі Польшчы сталіся матар’ялы ліставаньня грамадзяніна Беларусі Аляксандра Усоўскага, якія напачатку 2017 году здабылі хактывісты Украінскага Кібэральянса й перадалі іх для аналізу валянтэрам InformNapalm. На сайце міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm у прамежку часу зь лютага па травень 2017 году быў апублікаваны цыкль аналітычных матар’ялаў што да гэтае тэмы:

Тэма Усоўскага напрацягу году час ад часу ўздымалася беларускімі, польскімі й іншымі СМІ. Украінскія СМІ адрэагавалі на яе ня вельмі актыўна. Аднак зараз журналісты тэлеканалу ZIK разгарнулі яе ў цікавы й дэталёвы спэцпраэкт. Яны праехалі сотні кілямэтраў у суседняй Польшчы, дасьледавалі шматлікія мейсцы правядзеньня антыўкраінскіх акцыяў, пераверылі дзясяткі падазроных грамадзянаў іншых дзяржаваў, якія, цалкам магчыма маюць дачыненьне да актаў вандалізму, прааналізавалі гігабайты відэаматар’ялаў і за мяжой паспрабавалі выйсьці на кантакт з асобамі, якімі ва Украіне маюць займацца адпаведныя спэцслужбы.

Журналісты прыйшлі да высновы, што рэшткі даўно загінулых суайчыньнікаў сталіся зброяй у рукох правакатараў, якія спрабуюць пасварыць украінцаў і палякаў.


(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version