- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

Калі французскія інжынэры і вынаходнікі Поль дэ Кастэльжо і П’ер Эціен Без’е ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя вынайшлі крывыя Без’е, яны наўрад ці задумваліся над тым, што ў XXI стагодзьдзі, у часы ідэальных крывых, электрамабіляў і лічбавага джазу, на тым жа кантынэнце, на якім знаходзіцца іх родная Францыя, адная эўрапейская нацыя пачне вайну супраць свайго мірнага суседу, зь якім яе зьвязваюць стогадовыя культурныя, эканамічныя і сямейныя кантакты.

Ужо больш за год каманда InformNapalm займаецца сыстэмным зборам сьведчаньняў таго, што інструмэнтамі гэтае вайны зьяўляецца ня купка маргіналаў, але, на жаль, кадравыя вайскоўцы расейскай арміі. Самае дзіўнае ва ўсім гэтым – тое, што, збольшага, у матар’ялах нашага праэкту фігуруюць паказаньні не экспэртаў або сьледчых, але саміх расейскіх вайскоўцаў.

Псыхіка здаровага чалавека арганізаваная так, што ён шукае тлумачэньні сваім дзеяньням, няхай нават такім жахлівым, як забойства сабе падобнага. Менавіта гэта можа быць найбольш верагодным тлумачэньнем надзвычайнай актыўнасьці ў сацсетках расейскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне. Непасрэдна пабачыўшы і ўсьвядоміўшы ўсю бездань крамлёўскай прапаганды знутры, гэтыя людзі публікуюць фатаздымкі саміх сябе, сваёй зброі і таварышаў у службе, а таксама мясцовых жыхароў з спадзевам апраўдаць сябе і знайсьці падтрымку ў анлайн-сяброў.

Усё, што нам заставалася – карпатлівая праца ў пошуку, дакумэнтаваньні, сартаваньні, ідэнтыфікацыі і геалякацыі фатаздымкаў, а таксама наданьне агалосцы пра гэтыя факты ва ўсім сьвеце на мове тых краінаў, дзе праўду пра вайну ва Украіне або ня ведаюць зусім, альбо ж ведаюць вельмі мала. Мы рабілі гэта ня толькі дзеля таго, каб засьведчыць рэальны ўдзел рэжыму Пуціна ў вайне на Данбасе, але і каб дапамагчы расейскаму грамадзтву разьвязаць свае ўласныя праблемы, калі яно нарэшце зазнае час прасьвятленьня. Калі ж гэтае прасьвятленьне ніколі не здарыцца, няхай гэта будзе хроніка гібелі вялікае і бессэнсоўнае імпэрыі.

Зыходным пунктам кожнай крывой зьяўляецца пункт сталай дысьлякацыі вайсковай часткі на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі (укладка «Падразьдзяленьні» [1] нашай базы дадзеных). Канчатковым пунктам зьяўляецца мейсца інцыдэнту з удзелам вайскоўцаў гэтае часткі на тэрыторыі Украіны (укладка «Інцыдэнты» [2]). Зараз прапануем вам на ўласныя вочы пабачыць крывыя Без’е гэтай вайны, а затым азнаёміцца ​​з нашай базай дадзеных і задумацца над пошукам шляхоў да перамогі. Перамогі розуму над сілай.

*** Асобная падзяка за стварэньне Інфаграфікі паводле матар’ялах базы дадзеных InformNapalm валантэру Яраславу (Yaroslav Dobrianskiy [3]), які прыклаў максымум намаганьняў для візуалізацыі масыву фактаў у адзіны графічны блёк.

dvPUvVVcdXWZdCDsWxIxwQhq94lknOrCf4cezfq-nBw [4]