- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Прыгоды амэрыканскага пазашляхавіка “Humvee” ва Украіне

Падчас OSINT-выведкі ў вызначэньні мейсцаў скопішча расейскай вайсковай тэхнікі і жывой сілы акупацыйных войскаў, каманда InformNapalm.org у Луганску выявіла фатаздымкі амэрыканскага вайсковага пазашляхавіка “Humvee” на тэрыторыі [1] колішняга Луганскага гарадзкога аддзелу ўпраўленьня МУС у Луганскае вобласьці.

Зафіксаваная мадэль “Humvee” – варыянт мадэрнізацыі Львоўскага рамонтна-мэханічнага заводу HMMWV М1097А2, першапачаткова прызначаная для украінска-польскага міратворчага кантынгенту KFOR [2] (Kosovo Force) у Косаве і якая знаходзіцца ў штатным ўзбраеньні 95-й асобнай аэрамабільнай брыгады.

1280px-POLUKRBAT_-_Ukrainian_Humvees_in_2001 [3] HMMWV_3827_P9 [4]

Фота з сацсетак, на якім Humvee М1097А2 яшчэ быў у складзе Збройных сілаў Украіны. На фота – жаўнер ЗСУ пад Дэбальцавам.

было

А вось кадар зь відэа, якое зрабілі журналісты міжнароднае відэаагенцыі APTN. Тут Humvee М1097А2 ужо ў руках акупацыйных войскаў Расеі. На фота Дэбальцава, люты 2015 году.

стало

“Згублены” Humvee яшчэ неаднаразова “сьвяціўся” у Сеціве.

a9f9f5a0bed9 [5] original [6]

Зусім нядаўна пазашляхавік HMMWV М1097А2 быў зафіксаваны ў баявіка [7] з луганскага корпусу акупацыйных войскаў Расеі, адпаведна, знаходзіцца ён у горадзе Луганску. Шчыра прызнаемся: мы наўрадці змаглі б апазнаць мясцовасьць, калі б не пано “Гэта наш горад” [8] (Луганск), якое  пазначанае чырвоным на фота ніжэй.

2015-10-16_212754-map [9]

2015-10-17_110117 [10] 2015-10-17_105925 [11]

“Частка аўтамабіляў HMMWV М1097А2 была страчаная падчас баявых дзеяньняў у зоне АТА” – паведамляе [12] інфармацыйна-аналітычны рэсурс U.M.P. і падае фота некалькіх зьнішчаных і згарэлых пазашляхавікоў Humvee. Але вельмі рэдка, часьцей за ўсё – НІКОЛІ ва ўкраінскіх СМІ не вядзецца пра ўкраінскую тэхніку, якая была ня проста страчаная, але перайшла ў рукі тэрарыстаў.

2015-10-17_123715

А гэта, на жаль, ня першы і не адзінкавы выпадак падобнай страты баяздольнай тэхнікі. Нядаўна каманда InformNapalm.org у артыкуле “Дзе й калі быў страчаны бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах”? [13]”, узьняла пытаньне страты цэлага аўто – зноў-такі, пад Дэбальцавам.

Зь іншага боку, сталай праблемай украінскае арміі застаецца грувасткі мэханізм спісаньня тэхнікі й рыштунку. У шэрагу выпадкаў за страчаныя (а ў некаторых выпадках – і за нявыданыя) прадметы, ад жаўнераў патрабуюць кампэнсацыі іхнага кошту з сваіх усласных сродкаў. Фармальна, загады й распараджэньні, якія рэглямэнтуюць такое сьпісаньне, ужо існуюць (Парадак сьпісаньня вайсковае маёмасьці ў Збройных Сілах Украіны [14] з 12 студзеня 2015 году). Аднак у рэальнасьці незаўсёды атрымоўваецца прымусіць камандыра іх выконваць.

Такім чынам, праблематыка досыць складаная. З аднаго боку, тэхніка занадта часта гублялася ў баяздольным выглядзе, што мяжуе ня проста з службоваю халатнасьцю, але з злачынствам. Зь іншага – аб’ектыўныя страты тэхнікі й абмундыраваньня ў баёх незаўсёды атрымлівалася эфэктыўна дакумэнтаваць, і ў выніку ўзнікалі сытуацыі, калі жаўнеры, якія зь цяжкасьцю выходзілі зь пекла, аказваліся вінаватыя роднаму Мінабароны, як зямля калгасу.

Гэтая праблематыка – сьледзтва недасканаласьці ўкраінскае вайсковае машыны і патрабуе ўважлівага разгляду. І неадкладных рашэньняў.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў  @BuTaJIu4eK [15]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [16], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын [17]