InformNapalm.org (Беларуская)

Публікуем імёны экіпажу Су-24М з бартавым нумарам “26” белы – наш адказ на правакацыю расейскіх тэрарыстаў

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm пільна сочыць за тэрарыстычнымі дзеяньнямі Расеі як ва Украіне, гэтак і ў Сірыі. Раней мы ўжо публікавалі дадзеныя расейскіх пілётаў, якія зьдзяйсьняюць авіяўдары па сірыйскіх гарадох. У адказ на правакацыйны абстрэл дому ў Данецку, на вуліцы Узлётнай, 11а і іншыя крывавыя злачынствы крамлёўскага рэжыму, InformNapalm працягвае зьдзяйсьняць уласныя OSINT-расьледаваньні і надае галоснасьць пра дадзеныя пілётаў расейскіх ВПС, гэтым разам пра экіпаж бамбоўца Су-24М з бартавым нумарам “26” белы, які прымае ўдзел у авіяўдарах па сірыйскай апазыцыі.

Напачатку кастрычніка тэлевізыйны канал RT апублікаваў відэаролік, у якім фігуруе расейскі бамбовец Су-24М з бартавым нумарам “26” белы, рэгістрацыйны нумар RF-90932, картка борту маецца на сайце russianplanes.net (тое ж у архіве). Бамбовец належыць да 6980-й гвардзейскай авіяцыйнай базы 1-га разраду, в/ч 69806 (Чалябінск), авіягрупа базуецца на аэрадроме Шагол. Экіпаж гэтага борту:

Заўвага: падчас падрыхтоўкі гэтага матар’ялу да публікацыі, старонка В.Паўлава была выдаленая. Цалкам мажліва, прычынаю стаўся анонс у выкрыцьці пілётаў-тэрарыстаў расейскіх ВПС, які быў агучаны ў запісы на facebook Кацярыны Ярэська.

Групавы фатаздымак пілётаў экіпажу Су-24М бартавы нумар “26” белы В.Паўлава і А.Габітава з фотаальбому Паўлава:

Хочам таксама зазначыць, што досыць часта расейскія пілёты, як зрэшты і ўсе астатнія вайскоўцы ЗС РФ, ня думаючы пра наступствы, выкладваюць у адкрыты доступ фатаздымкі і відэа, якія маюць службовы характар і зь якіх можна атрымаць цікавую інфармацыю. Напрыклад, у фотаальбоме В.Паўлава было выяўленае фота з пазначанымі пазыўнымі для сувязі на 7-м канале: “ПЛАЎНІК” і для сувязі на 8-м канале: “УДАР-67”.

 

Ідэнтыфікаваць пілётаў-бамбоўцаў 6980-й авіябазы ВПС РФ і выявіць іхную прыналежнасьць да Су-24М з бартавым нумарам “26” белы, атрымалася дзякуючы відэароліку (ужо выдаленага), які змантаваны другім пілётам экіпажу А.Габітавым і прысьвечаны параду да “Дню перамогі ” 9 траўня 2015 году, які таксама выклаў на ўласнай старонцы сацпрофілю першы пілёт В.Паўлаў. Праз тое, што абодва чальцы экіпажу Су-24М “26” белы выдалілі свае профілі ў сацсеціве, згаданае відэа, якое маецца ніжэй, пасьля выяўленьня было адразу захаванае і пазьней выкладзенае на нашым канале youtube.

PS: Зазначым, што ў выніку нашай публікацыі з 8 кастрычніка 2015 году “Вайна ў Сірыі. Спэцкарэспандэнт РФ працягвае раскрываць імёны пілётаў-кілераў” пачалі гучэць пагрозы камандзе InformNapalm ад памагатых расейскіх акупантаў. У адрозненьне ад інтэрнэт-ботаў і канапавых балаболаў мы не пагражаем, але наўпрост знаходзім і паказваем правакатарам іхную інфармацыйную неабароненасьць, глядзіце скрыншот з простым прыкладам мадэрацыі камэнтароў да пазначанага артыкулу. Дзякуй сябрам і калегам з Цэнтра “Міратворац” за апэратыўнасьць у выяўленьні ФСБ-шнага правакатара, які ўжо занесены ў базу дадзеных злачынцаў і іхных памагатых “Чысьцец“.

 

 


(c) InformNapalm.org.

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

(сс) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 

Exit mobile version