Выяўлены вайсковец-пярэварацень з 22-й брыгады спэцыяльнага прызначэньня ГРУ Расеі Максім Апанасаў, які сумяшчае кантракт у расейскай арміі з службай у «спэцназе ГРУ ДНР».
За тры гады сваёй дзейнасьці міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm неаднаразова фіксавала на Усходзе Украіны падразьдзяленьні й асобных вайскоўцаў з складу брыгадаў спэцыяльнага прызначэньня Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Генэральнага штаба Збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі. У нашых публікацыях некалькі разоў фігуравала й 22-я БрСпН (в/ч 11659, мейсца дысьлякацыі п. Сьцяпны, Растоўская вобласьць), у тым ліку трыо вайскоўцаў гэтага злучэньня, якія зрабілі памятныя фатаздымкі Луганскага парку Дружбы Народаў і мясцовага заапарку, а таксама кантрактнік Сяргей Мядзьведзеў, які пахваліўся двума мэдалямі за Данбас і адпачынкам у Нікарагуа.
Надыйшоў час назваць чарговага пярэваратня – баявіка так званага спэцназу ГРУ «ДНР» – чальца «Союза добровольцев Донбасса» (рас.), а насамрэч – дзейнага вайскоўца-кантрактніка 22-й брыгады спэцпрызначэньня ГРУ расейскай арміі.
Падчас вывучэньня профілю сацсеціва аднаго з расейскіх вайскоўцаў сярод ягоных сяброў быў выяўлены нейкі Максім Палястын. У выніку паглыбленага аналізу профілю апошняга ўдалося назьбіраць досыць цікавую інфармацыю пра яго.
Апанасаў Максім Віталевіч
Дата нараджэння: 20.09.1989 г.
Адрэса рэгістрацыі: Растоўская вобл., г. Батайск, вул. Маякоўскага, 22.
Тэл.: +79044444873, +79081777663.
Эл.пошта: bastet48@rambler.ru.
Пашпарт сэрыі 6012, нумар 022479, выдадзены 30.07.2011 г.
У сацсеціве “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Характэрна, што фота неафіцыйнага сьцяга 22-й БрСпН Апанасаў выклаў яшчэ 3 чэрвеня 2014 году, што ўскосна сьведчыць пра ягоную прыналежнасьць да гэтага злучэньня спэцназа РФ, якое дысьлякуецца ў ягоным родным Батайску. Згодна з фотаальбомам «украінская камандыроўка» Апанасава пачалася ў 2014 годзе. З гэтага моманту ён выкладвае шмат фота з «навароскай» тэматыкай, сярод якіх маюцца і здымкі самога фігуранту падчас ягонага знаходжаньня на Данбасе. Апроч гэтага выяўленыя фатаздымкі шаўрону НЗФ «Чабурашка» (у складзе якога IN раней фіксаваў кантрактніка 4-й в/б); газэтнага інтэрвію «баявіка» Апанасава; пасьведчаньня да ўзнагароды «Доброволец Донбасса» (рас.); баявікоў-бараноў, якія рэжуць барана; групавое фота «СПН ДНР», а таксама іншыя здымкі, якія можна пагледзець у фотаальбоме «захаваных фатаздымкаў» .
З другой паловы 2016 году зьмест фотаальбому Апанасава пачаў зьмяняцца – ён выкладвае фатаздымкі – якія сьведчаць пра ягоную прыналежнасьць да расейскай арміі, у тым ліку: здымак, у якім ён зафіксаваны ў форме з нарукаўным шаўронам Збройных сілаў РФ, нагруднай нашыўкаю з прозьвішчам і пятліцаю ПДВ/СпН, паноўна – здымак сьцяга 22-й БрСпН, пра які мы зазначылі вышэй, і фатаздымак, зроблены ў казарме роднае вайсковае часткі ў форме ЗС РФ з нарукаўным шаўронам 22-й брыгады спэцпрызначэньня й узнагароднай планкай.
Сярод апошніх здымкаў М. Апанасава – фота – якое ён выклаў у лютым 2017 году, мабыць, празь нясьцерпную настальгію да свайго “геройства” на Данбасе. У фота Апанасаў зафіксаваны разам з сваімі таварышамі-баявікамі з бандфармаваньня “Август” (рас.) на брані БТР. Досыць характэрны і подпіс фігуранту да фатаздымка (пакідаем у арыгінале): «ноябрь 2014,п фащевка,под дебальцева».
Заўвага: сьлед падзякаваць украінскім валянтэрам, якія яшчэ ў 2015 годзе занесьлі Максіма Апанасава ў базы дадзеных. Першы запіс пра яго, як пра расейскага найміта, баявіка НЗФ зьявіўся на сайце Цэнтра «Міратворац» 4 чэрвеня 2015 году. Гэта зразумела – на той час Апанасаў напоўніцу выкарыстоўваў сваю легенду: рабіў выгляд, што ён звычайны данбаскі “шахтар”-баявік, даваў інтэрвію ў гэтай ролі і нават выкладваў запіс з «Міратворца» на сваёй старонцы.
У дадатак да фатаздымаў з сацсетак «Міратворац» апублікаваў (гл. Apanasov-anketa) цікавую падборку дакумантаў з пэрсанальнымі дадзенымі М. Апанасава: уліковую картку чальца Міжрэгіянальнае грамадзкае арганізацыі «Союз добровольцев Донбасса» і анкету.
-
Даведка пра склад і ўзбраеньне 22-й АБрСпН
22-я асобная гвардзейская брыгада спэцыяльнага прызначэньня, в/ч 11659 (г. Батайск і п. Сьцяпны, Растоўская вобласьць). Арганізацыйная структура: кіраваньне брыгады, 1-ы атрад СпН (1, 2 і 3-я роты СпН), 2-і атрад СпН (4, 5 і 6-я роты СпН), 3-і атрад СпН (7, 8 і 9-я роты СпН), 4-ы атрад СпН (10, 11 і 12-я роты СпН), 5-ы навучальны атрад СпН (п. Красная Паляна, Краснадарскі край), 6-ы атрад спэцрадыёсувязі (дзьве роты), школа малодшых спэцыялістаў (1-я і 2-я навучальныя роты, г. Батайск), рота спэцузбраеньня (улучна з узводам БПЛА), рота матар’яльнага забесьпячэньня, рота тэхнічнага забесьпячэньня, рота аховы й суправаджэньня. Узбраеньне: 25 адз. БТР-80/82, 11 адз. БМП-2, 12 адз. ГАЗ-233014 СТС “Тыгр”, 20 адз. КамАЗ-63968 “Тайфун”.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
