InformNapalm.org (Беларуская)

Радыёстанцыя Р-142Н заўважаная на навучальным палігоне “Спарты”

На трэніровачным палігоне раейска-тэрарыстычнага батальёна “Спарта”, камандай InformNapalm.org выяўленая камандна-штабная машына (КШМ) Р-142Н.

Камбінаваная радыёстанцыя Р142Н прызначана для забеспячэння кіравання войскамі і арганізацыі сувязі ў аператыўна-тактычным звяне кіравання батальён -полк – дывізія, у руху (прыкладна 40 км\г) і на стаянцы, як аўтаномна, так і ў складзе вузла сувязі. Апаратура Р-142Н забяспечвае сімплексную радыё-тэлефонную сувязь у адкрытым і закрытым рэжыме.

Ва ўмовах сярэднеперасечанай мясцовасці ў любы час сутак і года на частотах, свабодных ад радыёперашкод, выбраных у адпаведнасці з ужывальнай антэнай, радыёстанцыі забяспечваюць прыём і перадачу інфармацыі на розныя адлегласці, г.зн. чым больш (вышэй) антэна, тым больш радыус дзеяння дадзенай радыёстанцыі. / Больш тэхнічных характарыстык па спасылцы/

Дадзены трэніравальны лагер размешчаны на тэрыторыі закінутай ваеннай часткі на ўскраіне горада Данецка (Украіна).

 

Спасылкі на арыгіналы фота: 1, 2.

Нагадаем, што нядаўна камандай InformNapalm.org ў Макеевке была ідэнтыфікаваная расейская станцыя перашкод Р-330Ж «Жыхар».

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Кацярыны Катэнка

Exit mobile version